Аляксандар Сахачэўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aleksander Sochaczewski foto (cropped).jpg
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Aleksander Sochaczewski.jpg|значак|240px|Аляксандар Сахачэўскі]]
[[Файл:Aleksander Sochaczewski foto (cropped).jpg|значак|240px|Аляксандар Сахачэўскі]]
[[Файл:Branka of Poles to the Russian Army in 1863.PNG|значак|240px|Аляксандар Сахачэўскі, ''Бітва палякаў з расейскай арміяй у [[1863]] годзе'']]
[[Файл:Branka of Poles to the Russian Army in 1863.PNG|значак|240px|Аляксандар Сахачэўскі, ''Бітва палякаў з расейскай арміяй у [[1863]] годзе'']]
{{Бяз карткі|Мастак}}
{{Бяз карткі|Мастак}}

Вэрсія ад 17:48, 24 ліпеня 2018

Аляксандар Сахачэўскі
Аляксандар Сахачэўскі, Бітва палякаў з расейскай арміяй у 1863 годзе

Алякса́ндар Сахачэ́ўскі, сапраўднае імя Лейб Сондэр (3 траўня 1843, м. Ілаў, Сахачэўскі павет, Мазавецкае ваяводзтва Царства Польскае — 15 чэрвеня 1923, Бедэрмансдорф каля Вены) — польскі мастак жыдоўскага паходжаньня, прадстаўнік «рамантызму».

Біяграфія

Вучыўся ў Варшаўскай школе рабінаў. З 1860 году ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве пад кіраўніцтвам праф. Язэпа Зіммлера. Быў арыштаваны восеньню 1862 на хвалі арыштаў пасьля замаху на Аляксандра Веляпольскага, быў вязьнем Варшаўскай Цытадэлі. Быў асуджаны пасьля выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў на 20 год катаргі ў Сыбіры. Пасьля вяртаньня з ссылкі царскі ўрад забараніў яму вярнуцца ў Царства Польскае, ён быў вымушаны пасяліцца ў Львове. Пазьней жыў у Мюнхэне і Брусэлі, дзе стварыў цыкль дакумэнтальных малюнкаў, сьведчаньняў аб дэпартацыі паўстанцаў на месца адбыцьця пакараньня, побыт катаржан. Сярод самых вядомых — Разьвітаньне з Эўропай (1894). Малюнак мае сымбалічнае значэньне, ушаноўвае памяць шэрагу вядомых рэпрасаваных паўстанцаў, у тым ліку і самога сябе — мужчына, які паклаў руку на слуп.

З 1903 жыве ў Вене.

У 1913 годзе падчас сьвяткаваньня 50-гадовай гадавіны паўстаньня 1863—1864 гадоў выставіў свае працы ў Львоўскай мескай адміністрацыі. Выстава выклікала сэнсацыю ў публікі. Мастак пагадзіўся перадаць свае працы Львоўскай мескай адміністрацыі ў абмен на пажыцьцёвую рэнту.

У 1956 Міністэрства культуры СССР перадала Польшчы калекцыю прац Аляксандра Сахачэўскага. На сотую гадавіну пачатку паўстаньня 1863—1864 гадоў (1963) калекцыя была выстаўлена ў музэі X павільёна Варшаўскай цытадэлі (у пастаяннай экспазыцыі).

Літаратура

  • Helena Boczek: Aleksander Sochaczewski 1843—1923 — malarz syberyjskiej katorgi : życie, twórczość i dzieje kolekcji. Beata Meller. Warszawa: Muzeum Historyczne m. st. Warszawy : Muzeum Niepodległości.,1993. — ISBN 83-900-7271-8. — 119 s.
Разьвітаньне з Эўропай (1894), аўтар Аляксандар Сахачэўскі

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Сахачэўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў