Паўкопка: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
* E. Ivanauskas, R. Douchis “Coins of Lithuania 1386-1707”, Вільня-Калумбія, 1999 |
* E. Ivanauskas, R. Douchis “Coins of Lithuania 1386-1707”, Вільня-Калумбія, 1999 |
||
[[Катэгорыя:Нумізматыка]] |
[[Катэгорыя:Нумізматыка]][[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]] |
||
[[pl:Półkopek]] |
[[pl:Półkopek]] |
Вэрсія ад 09:09, 25 красавіка 2008
Паўкопка (польск. półkopek), срэбраная манэта Жыгімонта ІІ Аўгуста, роўная ½ капе грошай. Першы талер ВКЛ. Вырабляўся Віленскай мынцай у 1564-1565 гадох.
Доўгі час польскія гісторыкі лічылі паўкопку непаўнавартаснай манэтай з-за заніжанай пробы срэбра. Таму меркавалася, што яе выбівалі па прымусовым курсе, для крэдытаваньня войска з абавязальніцтвам далейшага абмену іх на паўнавартасныя эўрапейскія талеры. Аднак на думку беларускіх дасьледчыкаў нумізматыкі, паўкопкі вельмі рэдка сустракаюцца ў скарбах, тама магчыма, што яны не трапілі ў абарачэньне, а выкарыстоўвалія як памятныя манэты для падарункаў на вялікакняжацкім двары. Паўкопкі вядомыя ў 2-х варыянтах.
1) Авэрс – манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-64. Унізе адзнака наміналу ХХХ (грошаў) Рэверс – Гэральдычны шчыт падобны да ангельскага з гэрбамі Польшчы (Арол), ВКЛ (Пагоня), Кіеўскага княства (архангел Міхаіл), Жмудзі (Мядзьведзь), Валыні (крыж). Пасярэдзіне – малы ангельскі шчыт з гэрбам роду Сфорцаў (зьмяя).
2) Авэрс – Партрэт Жыгімонта ІІ Аўгуста ў кароне павернуты ўправа. Рэверс – манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-65. Унізе адзнака наміналу 30 (грошаў). На сёняшні дзень вядомыя два асобнікі манэты гэтага варыянту.
У 1654 годзе ў Вільні была выбіта таксама вельмі рэдкая манэта - чвэрцькопка (паўталер).
Літаратура
- Дзьміры Гулецкі “Манэты беларускай даўніны”, Мінск, “Беларусь”, 2007 с.132-134
- Даведнік “Манэты Беларусі да 1707 года”, Мінск, выд.Логвінаў, 2007
- E. Ivanauskas, R. Douchis “Coins of Lithuania 1386-1707”, Вільня-Калумбія, 1999