ЦСКА Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 10: Радок 10:
|Трэнэр = [[Віктар Ганчарэнка]]
|Трэнэр = [[Віктар Ганчарэнка]]
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]]
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2016—2017 гадоў|2016—2017]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2017—2018 гадоў|2017—2018]]
|Месца = 2 месца
|Месца = 2 месца
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/
Радок 54: Радок 54:
{{Склад}}
{{Склад}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Расеі}}|Бр|[[Ільля Памазун]]||1996}}
{{Гулец|1|{{Сьцяг Расеі}}|Бр|[[Ільля Памазун]]||1996}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Расеі}}|Аб|[[Марыё Фігейра Фэрнандэс|Марыё Фэрнандэс]]||1990}}
{{Гулец|2|{{Сьцяг Расеі}}|Аб|[[Марыю Фэрнандэс]]||1990}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Швэцыі}}|ПА|[[Понтус Вэрнблюм]]||1986}}
{{Гулец|3|{{Сьцяг Швэцыі}}|ПА|[[Понтус Вэрнблюм]]||1986}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Расеі}}|Аб|[[Сяргей Ігнашэвіч]]||1979}}
{{Гулец|4|{{Сьцяг Расеі}}|Аб|[[Сяргей Ігнашэвіч]]||1979}}
Радок 86: Радок 86:
* [http://cskamoskva.ru/ Сайт заўзятараў ФК ЦСКА]
* [http://cskamoskva.ru/ Сайт заўзятараў ФК ЦСКА]


{{Расейская Прэм’ер-ліга}}
{{Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе}}
{{Навігацыйная група
{{Навігацыйная група
|назоў = Дасягненьні ЦСКА
|назоў = Дасягненьні ЦСКА

Вэрсія ад 16:15, 9 ліпеня 2018

ЦСКА
Файл:CSKA.png
Поўная назва Профессиональный футбольный клуб ЦСКА Москва
Заснаваны 1911
Горад Масква, Расея
Стадыён ВЭБ Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Кіраўнік Яўген Гінер[d]
Галоўны трэнэр Віктар Ганчарэнка
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2017—2018 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Шасьціразовы чэмпіён Расеі, сяміразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[1], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.

У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле вынікаў сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».

ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[2].

Гісторыя

1911—1935

Эмблема ТАЛС

Гісторыя футбольнага клюбу ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[3]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве камандаў, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.

Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[4]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.

У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя таварыствы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[5]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў наваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Ўсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі[6].

Склад

Актуальны на 21 верасьня 2017 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Ільля Памазун 1996
2 Сьцяг Расеі Аб Марыю Фэрнандэс 1990
3 Сьцяг Швэцыі ПА Понтус Вэрнблюм 1986
4 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Ігнашэвіч 1979
5 Сьцяг Расеі Аб Віктар Васін 1988
6 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Беразуцкі 1982
8 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Міланаў 1992
10 Сьцяг Расеі ПА Алан Дзагоеў 1990
11 Сьцяг Бразыліі Нап Вітыньню 1993
14 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Набабкін 1986
17 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Галавін 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Расеі Аб Васіль Беразуцкі 1982
35 Сьцяг Расеі Бр Ігар Акінфееў 1986
42 Сьцяг Расеі Аб Георгі Шчэнікаў 1991
43 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Макараў 1996
63 Сьцяг Расеі Нап Фёдар Чалаў 1998
66 Сьцяг Ізраілю ПА Бібрас Натха 1988
72 Сьцяг Расеі ПА Астэмір Гардзюшэнка 1997
75 Сьцяг Расеі Нап Тымур Жамалятдынаў 1997
80 Сьцяг Расеі ПА Хэтаг Хасонаў 1998
89 Сьцяг Расеі ПА Канстанцін Кучаеў 1998
99 Сьцяг Нігерыі Нап Аарон Аланарэ 1994

Крыніцы

  1. ^ ЦСКА: 13-й Титул!. Sport-express.ru.
  2. ^ Classement des clubs les plus populaires en Russie. Soccers.fr
  3. ^ Футболисты, стр. 2. Pfc-cska.com.
  4. ^ Среди сильнейших, стр. 4. Pfc-cska.com.
  5. ^ Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7
  6. ^ «Под флагом Всевобуча», стр. 4. Pfc-cska.com.

Вонкавыя спасылкі

ЦСКА Масква (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў