Эўкарыёты: розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link FA template (handled by wikidata) |
дапаўненьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
__noTOC__ |
|||
[[Файл:Eukaryota diversity 1.JPG|міні|200пкс|прадстаўнікі эўкарыётаў]] |
[[Файл:Eukaryota diversity 1.JPG|міні|200пкс|прадстаўнікі эўкарыётаў]] |
||
'''Эўкарыёты''' ({{мова-la|Eucaryota}}) |
'''Эўкарыёты''' ({{мова-la|Eucaryota}}, ад {{Мова-grc|eu|скарочана}} — добра, поўнасцю і karyon — ядро) — надцарства жывых арганізмаў, [[вуза|вузы]] якіх маюць аформленае [[Ядро вузы|ядро]] з храмасомамі<ref>{{Кніга|спасылка=http://slounik.org/120333.html|частка=Эўкарыёты|загаловак=Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі|месца=Менск|выдавецтва=Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут|год=1991|адказны=Укладальнікі: Р. Тузава, [[Клара Панюціч|К. Панюціч]]}}</ref> ды іншыя арганоіды, абмежаваныя [[мэмбрана]]мі. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднавузавыя, каляніяльныя і шматвузачныя арганізмы<ref>{{Кніга|спасылка=http://slounik.org/121798.html|частка=Эўкарыёты|загаловак=Экалагічны слоўнік|месца=Менск|выдавецтва=Народная асвета|год=1993}}</ref>. |
||
Слова «эўкарыёт» паходзіць ад слова karion, якое абазначае «ядро» (арэха). Тэрмін «пракарыёта» абазначае «даядравы», а «эўкарыёта» — «які мае добрае, ці сапраўднае, ядро»{{зноска|Рейвн|1990|Рейвн П.|21}}. Унутры ядра знаходзяцца складаныя храмасомы, у якіх [[Дэзоксырыбануклійная кісьля|ДНК]] зьвязаная зь [[бялкі|бялкамі]]. [[Храмасома|Храмасомы]] рэгулярна [[мітоз|мітатычна]] дзеляцца. Жгуцікі і расьнічкі эўкарыёт маюць характэрную (9+2)-структуру зь мікратрубачак. Апошнія таксама сустракаюцца ў [[Цытаплязма|цытаплязьме]], якая складана разьдзеленая мэмбранамі. У вузах усіх эўкарыёт маюцца [[Арганэла|арганэлы]], у тым ліку мітахондрыі. У эўкарыятычных арганізмаў, асабліва ў расьлін, часта таксама сустракаюцца вакуолі, абкружаныя адзінай мэмбранай, ці тонаплястам. Акрамя таго, шмат якія эўкарыёты характарызуюцца дзьвюмя важнымі рысамі, якія адсутнічаюць у бактэрый: інтэграваная шматвузавасьць і [[плоцевае размнажэньне]]. У расьлін протаплясты суседніх вузаў зьвязаныя плязмадэсмамі, якія пранізваюць вузавыя сьценкі. У жывёлаў вузавых сьценак няма і вузы разьдзеленыя пераважна сваімі плязматычнымі мэмбранамі{{зноска|Рейвн|1990|Рейвн П.|149}}. Эўкарыятычныя вузы звычайна большыя за пракарыятычныя. |
|||
Напрыканцы 19 стагодзьдзя біёлягі выдзялялі толькі два царствы жывых арганізмаў — расьліны і жывёлы, прычым грыбы адносіліся да расьлін. Грыбы як і расьліны вядуць нерухомы лад жыцьця, але выкарыстоўваюць у якасьці запаснага рэчыва [[глікаген]] (як жывёлы), таму пазьней яны былі выдзеленыя ў асобнае царства. |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
* [[Пратысты]] |
* [[Пратысты]] |
||
* [[Грыбы]] |
* [[Грыбы]] |
||
Радок 10: | Радок 14: | ||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
||
* [[Пракарыёты]] |
* [[Пракарыёты]] |
||
== Крыніцы == |
|||
{{Крыніцы}} |
|||
== Літаратура == |
|||
* {{Кніга|старонак=348|загаловак=Современная ботаника: В 2-х т|том=1|месца=М.|выдавецтва=Мир|год=1990|аўтар=Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С.|ref = Рейвн}} |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons |
{{Commons}} |
||
{{Накід:Біялёгія}} |
{{Накід:Біялёгія}} |
||
Вэрсія ад 17:42, 15 чэрвеня 2018
Эўкарыёты (па-лацінску: Eucaryota, ад стар.-грэц. eu — добра, поўнасцю і karyon — ядро) — надцарства жывых арганізмаў, вузы якіх маюць аформленае ядро з храмасомамі[1] ды іншыя арганоіды, абмежаваныя мэмбранамі. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднавузавыя, каляніяльныя і шматвузачныя арганізмы[2]. Слова «эўкарыёт» паходзіць ад слова karion, якое абазначае «ядро» (арэха). Тэрмін «пракарыёта» абазначае «даядравы», а «эўкарыёта» — «які мае добрае, ці сапраўднае, ядро»[3]. Унутры ядра знаходзяцца складаныя храмасомы, у якіх ДНК зьвязаная зь бялкамі. Храмасомы рэгулярна мітатычна дзеляцца. Жгуцікі і расьнічкі эўкарыёт маюць характэрную (9+2)-структуру зь мікратрубачак. Апошнія таксама сустракаюцца ў цытаплязьме, якая складана разьдзеленая мэмбранамі. У вузах усіх эўкарыёт маюцца арганэлы, у тым ліку мітахондрыі. У эўкарыятычных арганізмаў, асабліва ў расьлін, часта таксама сустракаюцца вакуолі, абкружаныя адзінай мэмбранай, ці тонаплястам. Акрамя таго, шмат якія эўкарыёты характарызуюцца дзьвюмя важнымі рысамі, якія адсутнічаюць у бактэрый: інтэграваная шматвузавасьць і плоцевае размнажэньне. У расьлін протаплясты суседніх вузаў зьвязаныя плязмадэсмамі, якія пранізваюць вузавыя сьценкі. У жывёлаў вузавых сьценак няма і вузы разьдзеленыя пераважна сваімі плязматычнымі мэмбранамі[4]. Эўкарыятычныя вузы звычайна большыя за пракарыятычныя.
Напрыканцы 19 стагодзьдзя біёлягі выдзялялі толькі два царствы жывых арганізмаў — расьліны і жывёлы, прычым грыбы адносіліся да расьлін. Грыбы як і расьліны вядуць нерухомы лад жыцьця, але выкарыстоўваюць у якасьці запаснага рэчыва глікаген (як жывёлы), таму пазьней яны былі выдзеленыя ў асобнае царства.
Паводле адной з сучасных клясыфікацый, надцарства Эўкарыёты ўключае чатыры царствы:
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Эўкарыёты // Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Укладальнікі: Р. Тузава, К. Панюціч. — Менск: Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1991.
- ^ Эўкарыёты // Экалагічны слоўнік. — Менск: Народная асвета, 1993.
- ^ Рейвн П. 1990. С. 21.
- ^ Рейвн П. 1990. С. 149.
Літаратура
- Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. — М.: Мир, 1990. — Т. 1. — 348 с.
Вонкавыя спасылкі
Эўкарыёты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |