Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Радок 1: Радок 1:
{{Палітык
{{Палітык
| імя = Кірыла Арлоўскі
|імя = Кірыла Арлоўскі
|выява =
| жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| выява =
|памер =
|подпіс_пад_выявай =
| памер =
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|30|1|1895}}
| подпіс_пад_выявай =
|месца_нараджэньня = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]]
| дата_нараджэньня = 30 студзеня 1895
|дата_сьмерці = {{Памёр|13|1|1968|гадоў=72}}
| месца_нараджэньня = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]]
|месца_сьмерці = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]
| дата_сьмерці = 13 студзеня 1968
|назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
| месца_сьмерці = [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]
|партыя = [[КПСС]]
| нацыянальнасьць =
|сужэнец =
| назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
| партыя = [[КПСС]]
|дзеці =
|адукацыя = [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]]
| сужэнец =
| дзеці =
|бацька =
|маці =
| адукацыя = [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]]
| рэлігія =
|подпіс =
| бацька =
|узнагароды =
| маці =
| подпіс =
| узнагароды =
}}
}}
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — 13 студзеня 1968, [[Мышкавічы (Кіраўскі раён)|Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён (Магілёўская вобласьць)|Кіраўскі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.

Радок 46: Радок 43:
У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме<ref>[[Ёсіф Сярэдзіч]]. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14186&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=11&combo_calyear=2009&combo_pubnum=344&combo_pubyear=2009 60 і 20] // [[Народная Воля]] № 65—66, 30 красавіка 2009</ref>, бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва<ref>[[Зьміцер Бартосік]]. [http://www.svaboda.org/content/transcript/1336722.html «Мэты ў іх былі — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай»] // [[Радыё Свабода]], 30 кастрычніка 2008</ref>.

== Цікавыя зьвесткі ==
== Дадатковыя зьвесткі ==
У вагуле восем з паловай гадоў правёў у тыле праціўніка, больш за семдзясят разоў нелегальна праходзіў празь мяжу<ref>[http://www.predsedatel.by/index.php?option=com_content&task=view&id=90&Itemid=191 Александр Лобов. Орловский Кирилл Прокофьевич]</ref>.

Радок 62: Радок 59:

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арлоўскі, Кірыла}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арлоўскі, Кірыла}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Савецкія разьведчыкі]]
[[Катэгорыя:Савецкія выведнікі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай працы]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы]]
[[Катэгорыя:Старшыні калгасаў]]
[[Катэгорыя:Старшыні калгасаў]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1968 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Кіраўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Кіраўскім раёне]]

Вэрсія ад 13:56, 13 чэрвеня 2018

Кірыла Арлоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1895
Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня
Памёр: 13 студзеня 1968 (72 гады)
Мышкавічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць
Партыя: КПСС
Адукацыя: Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага
Узнагароды:

Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць — 13 студзеня 1968, Мышкавічы, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.

Біяграфія

Зь сялянскае сям’і. У 1910 годзе скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З 1915 у арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад 1917 унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрного ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені 1918 дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.

У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні Бабруйскага падпольнага раённага камітэту РКП (б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня 1918. У сьнежні 1918 — траўні 1919 працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1919—1920 навучаўся на першых Маскоўскіх кулямётных курсах, пасьля сканчэньня якіх у 1920 камандзір аддзелу рудабельскіх партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў Коўне. У кастрычніку — сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў Булак-Балаховіча.

У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, Муха-Міхальскі камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[4]. Увосень 1924 — кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Станіслава Юзафа Даўнаровіча, якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку[5]. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах ДПУ-НКУС Беларусі. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу Масква-Волга ў горадзе Дзьмітраў. У 1937—1938 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 знаходўзія ў камандзіроўцы па лініі НКУС у Кітаі.

У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу НКДБ, якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел «Сокалы». У красавіку — траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў Фрыдрыха Фрэнча, гэбітскамісара Баранавіцкае акругі Фрыдрыха Шцюра й обэргрупэнфюрэра СС Фэрдынанда Засарнаса. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль «Залатая Зорка».

Пасьля лекаваньня да сьнежня 1944 працаваў у НКДБ БССР, пасьля пайшоў у адстаўку па стане здароўя. З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК КПБ ад 1949, кандыдат у сябры ЦК КПСС у 1956—1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1947—1951, Вярхоўнага Савету СССР 3—7 скліканьняў ад 1950.

Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага сьцяга, мэдалямі. Герой Савецкага Саюзу (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (18 студзеня 1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Кірыла Арлоўскі быў прататыпам галоўнага героя фільму «Старшыня» й Робэрта Джордана з аповесьці «Па кім зьвініць звон» Эрнэста Гэмінгўэя (паводле іншых зьвестак, прататыпам Джордана быў Хаджы-Умар Мамсураў).

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[6], бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва[7].

Дадатковыя зьвесткі

У вагуле восем з паловай гадоў правёў у тыле праціўніка, больш за семдзясят разоў нелегальна праходзіў празь мяжу[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі