Паўкопка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Паўкопка''' (польск. półkopek), срэбраная манэта Жыгімонта ІІ Аўгуста, роўн...
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Paukopka 1664.jpg|міні|150пкс|Паўкопка 1564 году.]]
'''Паўкопка''' (польск. półkopek), срэбраная [[манэта]] [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]], роўная ½ [[капа (грошы)|капе]] грошай. Першы [[талер]] [[ВКЛ]]. Вырабляўся [[Віленская мынца|Віленскай мынцай]] у [[1564]]-[[1565]] гадох.
'''Паўкопка''' (польск. półkopek), срэбраная [[манэта]] [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]], роўная ½ [[капа (грошы)|капе]] грошай. Першы [[талер]] [[ВКЛ]]. Вырабляўся [[Віленская мынца|Віленскай мынцай]] у [[1564]]-[[1565]] гадох.



Вэрсія ад 08:28, 23 красавіка 2008

Паўкопка 1564 году.

Паўкопка (польск. półkopek), срэбраная манэта Жыгімонта ІІ Аўгуста, роўная ½ капе грошай. Першы талер ВКЛ. Вырабляўся Віленскай мынцай у 1564-1565 гадох.

Доўгі час польскія гісторыкі лічылі паўкопку непаўнавартаснай манэтай з-за заніжанай пробы срэбра. Таму меркавалася, што яе выбівалі па прымусовым курсе, для крэдытаваньня войска з абавязальніцтвам далейшага абмену іх на паўнавартасныя эўрапейскія талеры. Аднак на думку беларускіх дасьледчыкаў нумізматыкі, паўкопкі вельмі рэдка сустракаюцца ў скарбах, тама магчыма, што яны не трапілі ў абарачэньне, а выкарыстоўвалія як памятныя манэты для падарункаў на вялікакняжацкім двары. Паўкопкі вядомыя ў 2-х варыянтах.

1) Авэрсманаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-64. Унізе адзнака наміналу ХХХ (грошаў) РэверсГэральдычны шчыт падобны да ангельскага з гэрбамі Польшчы (Арол), ВКЛ (Пагоня), Кіўскага княства (архангел Міхаіл), Жмудзі (Мядзьведзь), Валыні (крыж). Пасярэдзіне – малы ангельскі шчыт з гэрбам роду Сфорцаў (зьмяя).

2) Авэрс – Партрэт Жыгімонта ІІ Аўгуста ў кароне павернуты ўправа. Рэверс – манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-65. Унізе адзнака наміналу 30 (грошаў). На сёняшні дзень вядомыя два асобнікі манэты гэтага варыянту. У 1654 годзе ў Вільні была выбіта чвэрцькопка (паўталер).


Літаратура

  • Дзьміры Гулецкі “Манэты беларускай даўніны”, Мінск, “Беларусь”, 2007 с.132-134
  • Даведнік “Манэты Беларусі да 1707 года”, Мінск, выд.Логвінаў, 2007
  • E. Ivanauskas, R. Douchis “Coins of Lithuania 1386-1707”, Вільня-Калумбія, 1999