Войцех Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Галерэя: пунктуацыя
 
Радок 17: Радок 17:
| Наступнік =
| Наступнік =
| Імя пры нараджэньні =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = каля [[1476]]
| Нарадзіўся = каля 1476
| Месца нараджэньня =
| Месца нараджэньня =
| Памёр = {{Памёр|19|4|1519}}
| Памёр = {{Памёр|19|4|1519}}
Радок 30: Радок 30:
| Колер загалоўку =
| Колер загалоўку =
}}
}}
'''Войцех Радзівіл''' ('''Альбрэхт Радзівіл'''; каля [[1476]] — {{Памёр|19|4|1519}}, [[Веркі]] пад [[Вільня]]й) — рымска-каталіцкі дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Біскуп [[Луцкая дыяцэзія|луцкі]] (1502—1507) і [[Віленская дыяцэзія|віленскі]] (з 1507).
'''Войцех Радзівіл''' ('''Альбрэхт Радзівіл'''; каля 1476 — {{Памёр|19|4|1519}}, [[Веркі]] пад [[Вільня]]й) — рымска-каталіцкі дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Біскуп [[Луцкая дыяцэзія|луцкі]] (1502—1507) і [[Віленская дыяцэзія|віленскі]] (з 1507).


Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай [[Летува|Летувы]] і [[Беларусь|Беларусі]] ([[Новы Двор]], [[Ліпск (Ляхавіцкі раён)|Ліпск]])<ref>{{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 54.</ref>.
Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай [[Летува|Летувы]] і [[Беларусь|Беларусі]] ([[Новы Двор]], [[Ліпск (Ляхавіцкі раён)|Ліпск]])<ref>{{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 54.</ref>.

Цяперашняя вэрсія на 01:17, 24 красавіка 2018

Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1476
Памёр 19 красавіка 1519
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1502—1507) і віленскі (з 1507).

Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб В. Радзівіла

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[2], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Яна, кашталяна троцкага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].

У 1502 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага, у 1507 годзе — на біскупа віленскага. Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю і міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію паміж заходняй і усходняй цэрквамі. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[3].

Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 54.
  2. ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Войцех Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў