Сампдорыя Генуя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 19: Радок 19:
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «[[Люіджы Фэрарыс (стадыён)|Люіджы Фэрарыс]]», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу<ref>[http://www.genoacfc.it/stadio.asp www.genoacfc.it]</ref>. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «[[Джэноа Генуя|Джэноа]]». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як [[Дэрбі дэльля Лянтэрна]].
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «[[Люіджы Фэрарыс (стадыён)|Люіджы Фэрарыс]]», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу<ref>[http://www.genoacfc.it/stadio.asp www.genoacfc.it]</ref>. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «[[Джэноа Генуя|Джэноа]]». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як [[Дэрбі дэльля Лянтэрна]].


«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у [[Чэмпіянат Італіі па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]]. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]] (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу [[Супэркубак Італіі па футболе|Супэркубка Італіі]]. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]] у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу [[Кубак чэмпіёнаў|Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў]] ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёне]]» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.
«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у [[Чэмпіянат Італіі па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]]. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]] (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышы [[Супэркубак Італіі па футболе|Супэркубка Італіі]]. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]] у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу [[Кубак чэмпіёнаў|Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў]] ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёне]]» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 14:30, 16 красавіка 2018

Сампдорыя
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнэр Марка Джампаолё
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2016—2017 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Сампдорыя» (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышы Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Гісторыя

Раньнія гады

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульне да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4-1 і 1-1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад

Актуальны на 27 студзеня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Італіі Бр Эміліяна Вівіяна (ар. Палерма) 1985
3 Сьцяг Альжыру Аб Джамэль Мэсба 1984
4 Сьцяг Італіі ПА Алясандра Дэ Вітыс 1992
5 Сьцяг Італіі Аб Алесіё Раманьёлі (ар. Рома) 1995
6 Сьцяг Ганы ПА Альфрэд Данкан (ар. Інтэр) 1993
8 Сьцяг Аргентыны ПА Хаакін Карэа 1994
9 Сьцяг Італіі Нап Стэфана Акака 1989
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Абіянг 1992
17 Сьцяг Італіі ПА Анджэлё Палёмба (капітан) 1981
18 Сьцяг Аргентыны Нап Гансалё Бэрхэсіё 1984
19 Сьцяг Італіі Аб Васка Рэджыні 1990
21 Сьцяг Італіі ПА Рабэрта Сарыяна 1991
22 Сьцяг Італіі ПА Люка Рыцца 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Бразыліі Нап Эдэр 1986
24 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Мурыель 1991
25 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Чода 1985
26 Сьцяг Аргентыны Аб Матыяс Сыльвэстрэ (ар. Інтэр) 1984
27 Сьцяг Чарнагорыі Нап Лука Джорджавіч (ар. Зэніт) 1994
29 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Дэ Сыльвэстры 1988
32 Сьцяг Італіі ПА Марка Марк’ёньні 1980
33 Сьцяг Аргентыны Бр Сэрхіё Рамэра 1987
77 Сьцяг Польшчы Нап Павал Вшолэк 1992
86 Сьцяг Італіі Аб Фабрыцыё Качаторэ 1986
88 Сьцяг Італіі Бр Альбэрта Фрызон 1988
99 Сьцяг Камэруну Нап Самюэль Это’о 1981

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сампдорыя Генуясховішча мультымэдыйных матэрыялаў