Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д пунктуацыя
Радок 23: Радок 23:
'''Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Валынцы|Валынцах]]. Знаходзіўся побач зь [[мястэчка]]м, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]. Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік]].
'''Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Валынцы|Валынцах]]. Знаходзіўся побач зь [[мястэчка]]м, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]. Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік]].


Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Пры кляштары дзейнічаў [[Забельскі дамініканскі калегіюм]]. Да нашага часу захаваліся падмуркі.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 32: Радок 32:


=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]] (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Дзядзінкіна С. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.
Па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]] (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала [[Забельскі дамініканскі калегіюм|школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей]], у якой утварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Дзядзінкіна С. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета». № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.


Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1838 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1838 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Вэрсія ад 20:58, 30 сакавіка 2018

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў. Малюнак Н. Орды, 1875—76 гг.
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў.
Малюнак Н. Орды, 1875—76 гг.
Краіна Беларусь
Мястэчка Валынцы
Каардынаты 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389Каардынаты: 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Дата заснаваньня XVIII ст.
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Валынцах. Знаходзіўся побач зь мястэчкам, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры віленскага барока. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Пры кляштары дзейнічаў Забельскі дамініканскі калегіюм. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў[1]. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр’еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1838 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі помнік.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай. Галоўны фасад і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя ліштвы аркавых акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасаду месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касьцёла і цэнтральны рызаліт кляштару.

Інтэр’ер упрыгожвалі галоўны і 10 бакавых алтароў.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам галерэяй.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Габрусь Т. Забельскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
  2. ^ Кулагін А. Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 104.
  3. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета». № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.

Літаратура