Апанас (Мартас): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
д пунктуацыя
Радок 11: Радок 11:
|месца_сьмерці = [[Буэнас-Айрэс]]
|месца_сьмерці = [[Буэнас-Айрэс]]
}}
}}
'''Апанас''', сьвецкае імя '''Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас''' ({{Нарадзіўся|8|9|1904}} — {{Памёр|3|11|1983}}, [[Буэнас-Айрэс]]) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы<ref>Языковіч Л. Мартас Афанасі // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С. 138.</ref>. [[Япіскапы полацкія|Япіскап віцебскі і полацкі]]. Магістар багаслоўя (1933).
'''Апанас''', сьвецкае імя '''Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас''' ({{Нарадзіўся|8|9|1904}} — {{Памёр|3|11|1983}}, [[Буэнас-Айрэс]]) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы<ref>Языковіч Л. Мартас Афанасі // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С. 138.</ref>. [[Япіскапы полацкія|Япіскап віцебскі і полацкі]] (1942). Магістар багаслоўя (1933).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 13:26, 18 сакавіка 2018

Апанас
Апанас (Мартас)
Япіскап віцебскі і полацкі

Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся8 верасьня 1904
вёска Завітая, Наваградзкі павет
Памёр3 лістапада 1983
Буэнас-Айрэс
Пахаваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Апанас, сьвецкае імя Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас (8 верасьня 19043 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы[1]. Япіскап віцебскі і полацкі (1942). Магістар багаслоўя (1933).

Біяграфія

Нарадзіўся на Наваградчыне ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваградзкую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысэртацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўнівэрсытэту пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. У 1938 годзе ўведзены ў сан архімандрыта. Служыў у мястэчку Кодні на Падляшшы, расейскай калёніі Благадатным каля Варшавы, месьце Валоміне[2], з 1940 году — на Холмшчыне.

8 сакавіка 1942 году рукапаложаны ў сан япіскапа віцебскага і полацкага. Браў удзел ува Ўсебеларускім царкоўным саборы (30 жніўня — 28 верасьня 1942 году), на якія абвясьцілі аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.

З 1944 году кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. 6 траўня 1946 году далучыўся, разам зь іншымі беларускімі япіскапамі, да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў быў архіяпіскапам РЗПЦ у Аргентыне, з 1970 году ў Аўстраліі (архіяпіскап сыднэйскі і новазэляндзкі). З 1971 году жыў у Аргентыне.

Дасьледаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцьця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Нямеччына, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Менск, 1990).

Крыніцы

  1. ^ Языковіч Л. Мартас Афанасі // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 138.
  2. ^ На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас), Царква

Літаратура