Сьцяфан Кульчыцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Сьцяфан Кульчыцкі''' ({{Нарадзіўся|7|11|1879}}, в. Дамавіцк, Ігуменскі павет, ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:11, 17 сакавіка 2018

Сьцяфан Кульчыцкі (7 лістапада 1879, в. Дамавіцк, Ігуменскі павет, Менская губэрня1 лістапада 1937, Менск) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, протаіерэй Менскай епархіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1879 году ў в. Дамавіцк Ігуменскага павету Менскай губэрні (цяпер Чэрвеньскі раён Менскай вобласьці). Сын Іаана Кульчыцкага. Скончыў Менскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі.

7 чэрвеня 1904 году рукапаложаны ў іерэя. З 31 жніўня 1904 году служыў у царкве сьв. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мястэчку Парычы Бабруйскага павета Мінскай губэрні (цяпер Сьветлагорскага раёна Гомельскай вобласьці), выкладаў Закон Божы. З 1907 году — свьятар Менскага Петра-Паўлаўскага катедральнага сабору, выкладчык Менскай духоўнай семінарыі. З 6 кастрычніка 1908 году і да 1916 году — ключар сабора, член Менскага епархіяльнага рэвізійнага камітэту. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914).

Удзельнік зьездц Беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве (1917). Прадстаўляў сьвятарства Менскай епархіі на Памесным саборы РПЦ ў 1917—18 гадах. З красавіка 1918 году ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, працаваў у Камісіі па міжнародных справах. Абраны ў выканаўчы камітэт Менскага беларускага прадстаўніцтва. У 1926 годзе служыў у Петра-Паўлаўскім саборы ў Менску. Удзельнік зьездц прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Менскай епархіі 9—10 жніўня 1927 году. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1927). У 1930-х гадах — сьвятар царквы Сьв. Марыі Магдаліны ў Менску.

Арыштаваны 28 ліпеня 1937 году ў Менску. Асуджаны 25 кастрычніка 1937 году тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасьць» дa вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 1 лістапада 1937 году у Менску ў турме НКУС Рэабілітаваны 25 сакавіка 1989 году пракуратурай БВА.

Літаратура