Казімер Шафнагель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Беларускі рух: выпраўленьне спасылкі, пунктуацыя
Радок 4: Радок 4:
Род Баронаў Шафнагляў паходзіць з Валыні. У сьпісе дыплёмаў Рыскай палітэхнічнай вучэльні маецца выдадзены ў сакавіку 1881 дыплём інжынэра-хіміка нейкаму Казімеру Шафнгалю з Варшавы<ref>[http://earchive-estlatrus.eu/ru/collections?p_p_id=earchivecatalog_WAR_earchiveportlet&p_p_lifecycle=0&p_p_state=exclusive&p_p_mode=view&p_p_col_id=column-1&p_p_col_pos=1&p_p_col_count=2&p_r_p_-714710835_view=imagenavigator&_earchivecatalog_WAR_earchiveportlet_documentId=5883 Сьпіс дыплёмаў Рыскай палітэхнічнай вучэльні. (1879-1882)], с. 116, Латвійскі дзяржаўны гістарычны архіў</ref>.
Род Баронаў Шафнагляў паходзіць з Валыні. У сьпісе дыплёмаў Рыскай палітэхнічнай вучэльні маецца выдадзены ў сакавіку 1881 дыплём інжынэра-хіміка нейкаму Казімеру Шафнгалю з Варшавы<ref>[http://earchive-estlatrus.eu/ru/collections?p_p_id=earchivecatalog_WAR_earchiveportlet&p_p_lifecycle=0&p_p_state=exclusive&p_p_mode=view&p_p_col_id=column-1&p_p_col_pos=1&p_p_col_count=2&p_r_p_-714710835_view=imagenavigator&_earchivecatalog_WAR_earchiveportlet_documentId=5883 Сьпіс дыплёмаў Рыскай палітэхнічнай вучэльні. (1879-1882)], с. 116, Латвійскі дзяржаўны гістарычны архіў</ref>.


Казімер патрапіў у Беларусь пад час будаўніцтва [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгункі]], дзе прымаў удзел у будаўніцтве чыгуначнага мосту каля вёскі [[Солы]] праз раку [[Ашмянка|Ашмянку]]. Кватаруючы ў сядзібе Сулістроўскіх, якія былі у той час уладальнікамі Кушлян, ён пазнаёміўся зь іхняй выхаванкай, зь якой потым і ажаніўся<ref name="Ясевіч">[http://library-smorgon.ucoz.ru/publ/1-1-0-4 Навуковец з Кушлян], Аляксандар Ясевіч </ref>.
Казімер патрапіў у Беларусь пад час будаўніцтва [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгункі]], дзе прымаў удзел у будаўніцтве чыгуначнага мосту каля вёскі [[Солы]] праз раку [[Ашмянка|Ашмянку]]. Кватаруючы ў сядзібе Сулістроўскіх, якія былі ў той час уладальнікамі Кушлян, ён пазнаёміўся зь іхняй выхаванкай, зь якой потым і ажаніўся<ref name="Ясевіч">[http://library-smorgon.ucoz.ru/publ/1-1-0-4 Навуковец з Кушлян], Аляксандар Ясевіч</ref>.


=== Навуковая дзейнасьць ===
=== Навуковая дзейнасьць ===
З 1906 году уваходзіў у [[Таварыства сяброў навукі]]. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі ў галіне [[брыялёгія|брыялёгіі]]. У прыватнасьці, вывучаў [[мох]]. Адначасова разам з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Людвік Абрамовіч|Людвікам Абрамовічам]], [[Аўгусьцінас Янулайціс|Аўгусьцінасам Янулайцісам]] ды інш. уваходзіў у археалягічную сэкцыю. Актыўна працаваў у Таварыстве і ў траўні 1910 г. быў абраны ганаровым сябрам “за навуковыя працы і дапамогу, аказаную Таварыству”. У 1908 годзе выдаў у Вільні кнігу на польскай мове “Запіскі брыялягічныя”. Інфармацыя зь яе пра рэдкія мхі прыводзіцца і цяпер у [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвонай кнізе Беларусі]]<ref name="Ясевіч"/>.
З 1906 году ўваходзіў у [[Таварыства сяброў навукі]]. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі ў галіне [[брыялёгія|брыялёгіі]]. У прыватнасьці, вывучаў [[мох]]. Адначасова разам з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Людвік Абрамовіч|Людвікам Абрамовічам]], [[Аўгусьцінас Янулайціс|Аўгусьцінасам Янулайцісам]] ды інш. уваходзіў у археалягічную сэкцыю. Актыўна працаваў у Таварыстве і ў траўні 1910 г. быў абраны ганаровым сябрам “за навуковыя працы і дапамогу, аказаную Таварыству”. У 1908 годзе выдаў у Вільні кнігу на польскай мове “Запіскі брыялягічныя”. Інфармацыя зь яе пра рэдкія мхі прыводзіцца і цяпер у [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвонай кнізе Беларусі]]<ref name="Ясевіч"/>.


Дасьледваў ваколіцы Ашмян, Смаргоні, Краснага, поймы рэк Вілія, Ашмянка, Сікуня, Уша, Бярэзіна, Пціч, ваколіцы азер Вішнеўскае, Сьвір, Нарач, занарачанскія балоты. Таксама была зьдзейснена экспэдыцыя ў Белавескую пушчу, вынікам якой стаў гербарый з 80 відамі імхоў. Усяго ім было апісана каля 500 відаў і разнастайнасьцяў імхоў. Менавіта цяпер, праз 100 гадоў супрацоўнікі Інстытута батанікі Акадэміі навук, знаходзяць месцы росту рэдкіх “чырванакніжнікаў“, спасылаючыся на ягоныя дасьледваньні<ref name="Ясевіч"/>.
Дасьледваў ваколіцы Ашмян, Смаргоні, Краснага, поймы рэк Вілія, Ашмянка, Сікуня, Уша, Бярэзіна, Пціч, ваколіцы азер Вішнеўскае, Сьвір, Нарач, занарачанскія балоты. Таксама была зьдзейсьнена экспэдыцыя ў Белавескую пушчу, вынікам якой стаў гербарый з 80 відамі імхоў. Усяго ім было апісана каля 500 відаў і разнастайнасьцяў імхоў. Менавіта цяпер, праз 100 гадоў супрацоўнікі Інстытуту батанікі Акадэміі навук, знаходзяць месцы росту рэдкіх “чырванакніжнікаў“, спасылаючыся на ягоныя дасьледваньні<ref name="Ясевіч"/>.


У 1917 годзе жыў у Ашмянскім павеце, у [[Кушляны|Кушлянах]], дзе апошнія два гады свайго жыцьця правёў [[Францішак Багушэвіч]]. Па ідэйных перакананьнях належаў да [[Краёўцы|краёўцаў]], якія выступалі за ўтварэньне новай "нацыі ліцьвінаў" (літоўскіх палякаў). Гэта плынь дамінавала тады ў польскім руху на беларускіх і летувіскіх землях.
У 1917 годзе жыў у Ашмянскім павеце, у [[Кушляны|Кушлянах]], дзе апошнія два гады свайго жыцьця правёў [[Францішак Багушэвіч]]. Па ідэйных перакананьнях належаў да [[Краёўцы|краёўцаў]], якія выступалі за ўтварэньне новай "нацыі ліцьвінаў" (літоўскіх палякаў). Гэта плынь дамінавала тады ў польскім руху на беларускіх і летувіскіх землях.
Радок 18: Радок 18:
Напрыканцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармленьне першай правай беларускай партыі — [[Беларуская хрысьціянская злучнасьць|Хрысьціянскай злучнасьці]]. Злучнасьць узначалілі лідары беларускай правіцы — барон [[Эдвард фон Роп|Роп]], князь [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі|Сьвятаполк-Мірскі]], барон Шафнагель, [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[А. Астрамовіч]] (А. Зязюля)<ref>[http://nmnby.eu/news/analytics/3066.html Партыйная сыстэма Беларусі. Нарыс палітычнай гісторыі ў сьвятле гэнэзысу і эвалюцыі шматпартыйнасьці]</ref>.
Напрыканцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармленьне першай правай беларускай партыі — [[Беларуская хрысьціянская злучнасьць|Хрысьціянскай злучнасьці]]. Злучнасьць узначалілі лідары беларускай правіцы — барон [[Эдвард фон Роп|Роп]], князь [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі|Сьвятаполк-Мірскі]], барон Шафнагель, [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[А. Астрамовіч]] (А. Зязюля)<ref>[http://nmnby.eu/news/analytics/3066.html Партыйная сыстэма Беларусі. Нарыс палітычнай гісторыі ў сьвятле гэнэзысу і эвалюцыі шматпартыйнасьці]</ref>.


Пасьля рэвалюцыі падтрымаў беларускае адраджэньне. Ёсьць меркаваньне, што яму прапанавалі ўвайсьці ў Сумесную Летувіскую Тарыбу, як аднаму з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, бо беларусам не хапала годных кадраў. У лістападзе 1917 году, у №№ 86 (28 кастрычніка 1917 г.) і 87 (30 кастрычніка 1917 г.) віленскага “[[Гоман|Гомана]] (“''Homan''”) быў надрукаваны яго зварот “Да нашай краёвай інтэлігенцыі”. Адначасова ён быў выдадзены асобнай брашурай на польскай мове.
Пасьля рэвалюцыі падтрымаў беларускае адраджэньне. Ёсьць меркаваньне, што яму прапанавалі ўвайсьці ў Сумесную Летувіскую Тарыбу, як аднаму з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, бо беларусам не хапала годных кадраў. У лістападзе 1917 году, у №№ 86 (28 кастрычніка 1917 г.) і 87 (30 кастрычніка 1917 г.) віленскага “[[Гоман]]а” (“''Homan''”) быў надрукаваны яго зварот “Да нашай краёвай інтэлігенцыі”. Адначасова ён быў выдадзены асобнай брашурай на польскай мове.


Казімер Шафнагель сьцьвярджаў, што беларускі народ атрымаў рэальны шанец пабудовы ўласнай дзяржавы, аднак без дапамогі інтэлігенцыі ён ня будзе выкарыстаны. На думку аўтара, далучэньне да беларускага руху гэта абавязак мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” перад краем і “''перад народам, с катораго вы выйшлі і сярод катораго жывёце, народам, каторы ёсьць, жыве і клічэ вам: “памажыце!''”.
Казімер Шафнагель сьцьвярджаў, што беларускі народ атрымаў рэальны шанец пабудовы ўласнай дзяржавы, аднак без дапамогі інтэлігенцыі ён ня будзе выкарыстаны. На думку аўтара, далучэньне да беларускага руху гэта абавязак мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” перад краем і “''перад народам, с катораго вы выйшлі і сярод катораго жывёце, народам, каторы ёсьць, жыве і клічэ вам: “памажыце!''”.


Публікацыя працягу звароту ў №№ 90 (9 лістапада 1917 г.) і 91 (13 лістапада 1917 г.) “Гомана” хутчэй за ўсё была выклікана даволі крытычным стаўленьнем большасьці мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” да многіх тэзісаў Шафнагеля. Аналіз пазьнейшай часткі звароту дазваляе казаць пра адносіны гэтай большасьці да краёвай ідэі і да беларускага руху напрыканцы 1917 напачатку 1918 г. Відавочна, што значная частка беларускіх і летувіскіх палякаў не прызнавала самабытнасьці беларускай мовы, баялася, што актывізацыя беларускага руху можа прывесьці да абвастрэньня польска-беларускіх адносінаў і, нарэшце, глядзела на беларускія і летувіскія землі як на “гістарычную Польшчу”.
Публікацыя працягу звароту ў №№ 90 (9 лістапада 1917 г.) і 91 (13 лістапада 1917 г.) “Гомана” хутчэй за ўсё была выклікана даволі крытычным стаўленьнем большасьці мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” да многіх тэзісаў Шафнагеля. Аналіз пазьнейшай часткі звароту дазваляе казаць пра адносіны гэтай большасьці да краёвай ідэі і да беларускага руху напрыканцы 1917 напачатку 1918 г. Відавочна, што значная частка беларускіх і летувіскіх палякаў не прызнавала самабытнасьці беларускай мовы, баялася, што актывізацыя беларускага руху можа прывесьці да абвастрэньня польска-беларускіх адносінаў і, нарэшце, глядзела на беларускія і летувіскія землі як на “гістарычную Польшчу”.


У пэрыяд 1917—1918 гг. настроі большасьці мясцовай польскай грамадзкасьці і яе стаўленьне да звароту Шафнагеля добра перадаюць запісы дзёньніка вядомага віленскага прадпрымальніка і грамадзкага дзеяча [[Аляксандар Шкленьнік|Аляксандра Шкленьніка]], які тлумачыў ператварэньне “паляка” Шафнагеля ў беларускага дзеяча выключна кар’ернымі меркаваньнямі. Аўтар дзёньніка даволі крытычна і іранічна ацэньвае намаганьні Казімера Шафнагеля. У той жа час запісы Шкленьніка сьведчаць пра вельмі актыўную дзейнасьць земяніна з Кушлянаў. Шафнагель не абмежаваўся публікацыяй. Польскамоўную вэрсію свайго звароту ён рассылаў па пошце вядомым прадстаўнікам віленскай інтэлігенцыі, асабіста размаўляў з людзьмі, якія падзялялі краёвую ідэю, і прапанаваў далучыцца да беларускага руху. Аднак у лепшым выпадку суразмоўцы абяцалі толькі падтрымку беларускіх намаганьняў (у прыватнасьці, пра гэта заявіў інжынэр Ярэмія Лукасевіч).
У пэрыяд 1917—1918 гг. настроі большасьці мясцовай польскай грамадзкасьці і яе стаўленьне да звароту Шафнагеля добра перадаюць запісы дзёньніка вядомага віленскага прадпрымальніка і грамадзкага дзеяча [[Аляксандар Шкленьнік|Аляксандра Шкленьніка]], які тлумачыў ператварэньне “паляка” Шафнагеля ў беларускага дзеяча выключна кар’ернымі меркаваньнямі. Аўтар дзёньніка даволі крытычна і іранічна ацэньвае намаганьні Казімера Шафнагеля. У той жа час запісы Шкленьніка сьведчаць пра вельмі актыўную дзейнасьць земяніна з Кушлянаў. Шафнагель не абмежаваўся публікацыяй. Польскамоўную вэрсію свайго звароту ён рассылаў па пошце вядомым прадстаўнікам віленскай інтэлігенцыі, асабіста размаўляў зь людзьмі, якія падзялялі краёвую ідэю, і прапанаваў далучыцца да беларускага руху. Аднак у лепшым выпадку суразмоўцы абяцалі толькі падтрымку беларускіх намаганьняў (у прыватнасьці, пра гэта заявіў інжынэр Ярэмія Лукасевіч).


Пазыцыю Шафнагеля цалкам прыняў [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі]], які таксама парапіў пад пэўны астракізм з боку “вярхушкі” мясцовай польскай грамадзкасьці. Казімер Шафнагель і Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі ўвайшлі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні “агульнабеларускай нацыянальнай канфэрэнцыі з усіх акупаваных земляў”<ref>“Гоман” № 91 ад 13 лістапада 1917 г</ref>. Канфэрэнцыя адбылася ў студзені 1918 г. і спрыяла кансалідацыі дзейнасьці беларускіх арганізацый, якія дзейнічалі на акупаваных нямецкім войскам тэрыторыях. Выніковая рэзалюцыя Віленскай канфэрэнцыі ўтрымлівала імкненьне, каб “акупаваныя летувіска-беларускія землі ўтваралі незалежную самастойную дэмакратычную дзяржаву, якая б складалася з двух аўтаномных нацыянальна-культурных адзінак – беларускай і летувіскай у цеснай сувязі з Курляндыяй”. Ажыццяўленьне гэтага патрабаваньня зьвязвалася з Устаноўчым сходам у Вільні, абраным на падставе усеагульных, роўных, тайных, непасрэдных і прапарцыянальных выбараў у нацыянальных курыях.
Пазыцыю Шафнагеля цалкам прыняў [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі]], які таксама парапіў пад пэўны астракізм з боку “вярхушкі” мясцовай польскай грамадзкасьці. Казімер Шафнагель і Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі ўвайшлі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні “агульнабеларускай нацыянальнай канфэрэнцыі з усіх акупаваных земляў”<ref>“Гоман” № 91 ад 13 лістапада 1917 г</ref>. Канфэрэнцыя адбылася ў студзені 1918 г. і спрыяла кансалідацыі дзейнасьці беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічалі на акупаваных нямецкім войскам тэрыторыях. Выніковая рэзалюцыя Віленскай канфэрэнцыі ўтрымлівала імкненьне, каб “акупаваныя летувіска-беларускія землі ўтваралі незалежную самастойную дэмакратычную дзяржаву, якая б складалася з двух аўтаномных нацыянальна-культурных адзінак – беларускай і летувіскай у цеснай сувязі з Курляндыяй”. Ажыцьцяўленьне гэтага патрабаваньня зьвязвалася з Устаноўчым сходам у Вільні, абраным на падставе ўсеагульных, роўных, тайных, непасрэдных і прапарцыянальных выбараў у нацыянальных курыях.


=== Адыход ад палітыкі ===
=== Адыход ад палітыкі ===
Вядома, што ў 1919 годзе Казімер Шафнагель зьехаў у Польшчу і жыў у [[Варшава|Варшаве]]. Вярнуўся у Кушляны ў 1921 годзе і ў сакавіку 1922 году памёр ва ўзросьце 68 гадоў. Пахаваны на мясцовых могілках, зямлю для якіх ён выдзеліў са сваіх уладаньняў. Аднымі з першых пахаваных тут былі сёстры [[Сулістроўскія]], уладальнікі Кушлян да Казімера Шафнагеля.
Вядома, што ў 1919 годзе Казімер Шафнагель зьехаў у Польшчу і жыў у [[Варшава|Варшаве]]. Вярнуўся ў Кушляны ў 1921 годзе і ў сакавіку 1922 году памёр ва ўзросьце 68 гадоў. Пахаваны на мясцовых могілках, зямлю для якіх ён выдзеліў са сваіх уладаньняў. Аднымі зь першых пахаваных тут былі сёстры [[Сулістроўскія]], уладальнікі Кушлян да Казімера Шафнагеля.


У Кушлянах, у цэнтры якіх знаходзілася сядзіба Шафнагеляў, засталіся прыступкі былога палацу і рэшткі гаспадарчых пабудоваў<ref name="Ясевіч"/>.
У Кушлянах, у цэнтры якіх знаходзілася сядзіба Шафнагеляў, засталіся прыступкі былога палацу і рэшткі гаспадарчых пабудоваў<ref name="Ясевіч"/>.

Вэрсія ад 03:12, 15 сакавіка 2018

Барон Казі́мер Шафна́гель (1854? — 1922, в. Кушляны) — беларускі краёвы палітычны дзеяч, выбітны біёляг.

Жыцьцяпіс

Род Баронаў Шафнагляў паходзіць з Валыні. У сьпісе дыплёмаў Рыскай палітэхнічнай вучэльні маецца выдадзены ў сакавіку 1881 дыплём інжынэра-хіміка нейкаму Казімеру Шафнгалю з Варшавы[1].

Казімер патрапіў у Беларусь пад час будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, дзе прымаў удзел у будаўніцтве чыгуначнага мосту каля вёскі Солы праз раку Ашмянку. Кватаруючы ў сядзібе Сулістроўскіх, якія былі ў той час уладальнікамі Кушлян, ён пазнаёміўся зь іхняй выхаванкай, зь якой потым і ажаніўся[2].

Навуковая дзейнасьць

З 1906 году ўваходзіў у Таварыства сяброў навукі. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі ў галіне брыялёгіі. У прыватнасьці, вывучаў мох. Адначасова разам з Іванам Луцкевічам, Людвікам Абрамовічам, Аўгусьцінасам Янулайцісам ды інш. уваходзіў у археалягічную сэкцыю. Актыўна працаваў у Таварыстве і ў траўні 1910 г. быў абраны ганаровым сябрам “за навуковыя працы і дапамогу, аказаную Таварыству”. У 1908 годзе выдаў у Вільні кнігу на польскай мове “Запіскі брыялягічныя”. Інфармацыя зь яе пра рэдкія мхі прыводзіцца і цяпер у Чырвонай кнізе Беларусі[2].

Дасьледваў ваколіцы Ашмян, Смаргоні, Краснага, поймы рэк Вілія, Ашмянка, Сікуня, Уша, Бярэзіна, Пціч, ваколіцы азер Вішнеўскае, Сьвір, Нарач, занарачанскія балоты. Таксама была зьдзейсьнена экспэдыцыя ў Белавескую пушчу, вынікам якой стаў гербарый з 80 відамі імхоў. Усяго ім было апісана каля 500 відаў і разнастайнасьцяў імхоў. Менавіта цяпер, праз 100 гадоў супрацоўнікі Інстытуту батанікі Акадэміі навук, знаходзяць месцы росту рэдкіх “чырванакніжнікаў“, спасылаючыся на ягоныя дасьледваньні[2].

У 1917 годзе жыў у Ашмянскім павеце, у Кушлянах, дзе апошнія два гады свайго жыцьця правёў Францішак Багушэвіч. Па ідэйных перакананьнях належаў да краёўцаў, якія выступалі за ўтварэньне новай "нацыі ліцьвінаў" (літоўскіх палякаў). Гэта плынь дамінавала тады ў польскім руху на беларускіх і летувіскіх землях.

Падчас Першай сусьветнай вайны не эвакуяваўся на ўсход пасьля “Сьвянцянскага прарыву” нямецкіх войскаў. Сьпіс сяброў віленскага Шляхецкага клюбу ад 11 сьнежня 1915 г. засьведчыў ягоную прысутнасьць у Вільні.

Беларускі рух

Напрыканцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармленьне першай правай беларускай партыі — Хрысьціянскай злучнасьці. Злучнасьць узначалілі лідары беларускай правіцы — барон Роп, князь Сьвятаполк-Мірскі, барон Шафнагель, Вінцэнт Гадлеўскі, А. Астрамовіч (А. Зязюля)[3].

Пасьля рэвалюцыі падтрымаў беларускае адраджэньне. Ёсьць меркаваньне, што яму прапанавалі ўвайсьці ў Сумесную Летувіскую Тарыбу, як аднаму з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, бо беларусам не хапала годных кадраў. У лістападзе 1917 году, у №№ 86 (28 кастрычніка 1917 г.) і 87 (30 кастрычніка 1917 г.) віленскага “Гомана” (“Homan”) быў надрукаваны яго зварот “Да нашай краёвай інтэлігенцыі”. Адначасова ён быў выдадзены асобнай брашурай на польскай мове.

Казімер Шафнагель сьцьвярджаў, што беларускі народ атрымаў рэальны шанец пабудовы ўласнай дзяржавы, аднак без дапамогі інтэлігенцыі ён ня будзе выкарыстаны. На думку аўтара, далучэньне да беларускага руху — гэта абавязак мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” перад краем і “перад народам, с катораго вы выйшлі і сярод катораго жывёце, народам, каторы ёсьць, жыве і клічэ вам: “памажыце!”.

Публікацыя працягу звароту ў №№ 90 (9 лістапада 1917 г.) і 91 (13 лістапада 1917 г.) “Гомана” хутчэй за ўсё была выклікана даволі крытычным стаўленьнем большасьці мясцовай “спольшчанай інтэлігенцыі” да многіх тэзісаў Шафнагеля. Аналіз пазьнейшай часткі звароту дазваляе казаць пра адносіны гэтай большасьці да краёвай ідэі і да беларускага руху напрыканцы 1917 — напачатку 1918 г. Відавочна, што значная частка беларускіх і летувіскіх палякаў не прызнавала самабытнасьці беларускай мовы, баялася, што актывізацыя беларускага руху можа прывесьці да абвастрэньня польска-беларускіх адносінаў і, нарэшце, глядзела на беларускія і летувіскія землі як на “гістарычную Польшчу”.

У пэрыяд 1917—1918 гг. настроі большасьці мясцовай польскай грамадзкасьці і яе стаўленьне да звароту Шафнагеля добра перадаюць запісы дзёньніка вядомага віленскага прадпрымальніка і грамадзкага дзеяча Аляксандра Шкленьніка, які тлумачыў ператварэньне “паляка” Шафнагеля ў беларускага дзеяча выключна кар’ернымі меркаваньнямі. Аўтар дзёньніка даволі крытычна і іранічна ацэньвае намаганьні Казімера Шафнагеля. У той жа час запісы Шкленьніка сьведчаць пра вельмі актыўную дзейнасьць земяніна з Кушлянаў. Шафнагель не абмежаваўся публікацыяй. Польскамоўную вэрсію свайго звароту ён рассылаў па пошце вядомым прадстаўнікам віленскай інтэлігенцыі, асабіста размаўляў зь людзьмі, якія падзялялі краёвую ідэю, і прапанаваў далучыцца да беларускага руху. Аднак у лепшым выпадку суразмоўцы абяцалі толькі падтрымку беларускіх намаганьняў (у прыватнасьці, пра гэта заявіў інжынэр Ярэмія Лукасевіч).

Пазыцыю Шафнагеля цалкам прыняў Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, які таксама парапіў пад пэўны астракізм з боку “вярхушкі” мясцовай польскай грамадзкасьці. Казімер Шафнагель і Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі ўвайшлі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні “агульнабеларускай нацыянальнай канфэрэнцыі з усіх акупаваных земляў”[4]. Канфэрэнцыя адбылася ў студзені 1918 г. і спрыяла кансалідацыі дзейнасьці беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічалі на акупаваных нямецкім войскам тэрыторыях. Выніковая рэзалюцыя Віленскай канфэрэнцыі ўтрымлівала імкненьне, каб “акупаваныя летувіска-беларускія землі ўтваралі незалежную самастойную дэмакратычную дзяржаву, якая б складалася з двух аўтаномных нацыянальна-культурных адзінак – беларускай і летувіскай у цеснай сувязі з Курляндыяй”. Ажыцьцяўленьне гэтага патрабаваньня зьвязвалася з Устаноўчым сходам у Вільні, абраным на падставе ўсеагульных, роўных, тайных, непасрэдных і прапарцыянальных выбараў у нацыянальных курыях.

Адыход ад палітыкі

Вядома, што ў 1919 годзе Казімер Шафнагель зьехаў у Польшчу і жыў у Варшаве. Вярнуўся ў Кушляны ў 1921 годзе і ў сакавіку 1922 году памёр ва ўзросьце 68 гадоў. Пахаваны на мясцовых могілках, зямлю для якіх ён выдзеліў са сваіх уладаньняў. Аднымі зь першых пахаваных тут былі сёстры Сулістроўскія, уладальнікі Кушлян да Казімера Шафнагеля.

У Кушлянах, у цэнтры якіх знаходзілася сядзіба Шафнагеляў, засталіся прыступкі былога палацу і рэшткі гаспадарчых пабудоваў[2].

Крыніцы

Літаратура