Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: пунктуацыя
Радок 34: Радок 34:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
{{Падвойная выява|зьлева|Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (1709).jpg|118|Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (1825).jpg|130|Партрэты А. К. Сапегі: 1709 году (налева) і 2-й чвэрці XIX ст. (направа)}}
{{Падвойная выява|зьлева|Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (1709).jpg|118|Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (1825-50).jpg|130|Партрэты А. К. Сапегі: 1709 году (налева) і 2-й чвэрці XIX ст. (направа)}}


З магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] і [[Крыштап Францішак Сапега|Крыштапа Францішка]].
З магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] і [[Крыштап Францішак Сапега|Крыштапа Францішка]].

Вэрсія ад 23:50, 27 лютага 2018

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Сапега.
Аляксандар Казімер Сапега
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1624
Памёр 22 траўня 1671
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (з 1547), канонік віленскі (з 1649) і варшаўскі (з 1651), біскуп-суфраган віленскі (з 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (з 1668)[2].

Біяграфія

Партрэты А. К. Сапегі: 1709 году (налева) і 2-й чвэрці XIX ст. (направа)

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Крыштапа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году ў Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар з 1647 году працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 траўня 1650 году стаў прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 году ўвайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 году як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 году ўвайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 годзе ўзначаліў па сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 году перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца ў наш час. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні[3].

Крыніцы

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Казімер Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў