Розьніца паміж вэрсіямі «Тэхніка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
18 байтаў выдалена ,  3 гады таму
д
д (новы ключ для Катэгорыя:Тэхніка: « » з дапамогай HotCat)
 
'''Тэ́хніка''' ({{мова-grc|τεχνικός}} ад {{langМова-grc|τέχνη}} — [[мастацтва]], майстэрства) — сукупнасьць сродкаў чалавечай дзейнасьці, створаных для ажыцьцяўленьня працэсаў вытворчасьці і абслугоўваньня невытворчых патрэбаў [[грамадзтва]].
 
Таксама азначае навыкі і прыёмы ў нейкім відзе дзейнасьці — тэхніка шахматнай гульні, тэхніка танца, тэхніка ігры на фартэпіяна і падобнае.
 
У тэхніцы матэрыялізаваныя [[веды]] і вытворчы досьвед, набытыя чалавецтвам у працэсе разьвіцьця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганьні чалавека і павышае іх эфэктыўнасьць, дае магчымасьць пераўтвараць [[Прырода|прыроду]]. Па меры разьвіцьця тэхніка замяняе чалавека ў выкананьні [[Тэхналёгія|тэхналягічных]] функцый, зьвязаных ззь фізычнай і разумовай [[Праца|працайпраца]]й. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэньні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрыманьня, перадачы і ператварэньня [[Энэргія|энэргіі]]; дасьледаваньня законаў разьвіцьця прыроды і грамадзтва; перамяшчэньня і сувязі; збору, зьбераганьня і перадачы інфармацыі; кіраваньня грамадзтвам; бытавога абслугоўваньня; вядзеньня вайны і забесьпячэньня абароны.
 
Агульнапрынятай клясыфікацыі тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэньня адрозьніваюць тэхніку вытворчую, бытавую, навуковых дасьледаваньняў, адукацыі і культуры, ваенную, мэдыцынскую і іншую. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае вытворчая тэхніка, да якой належаць машыны, мэханізмы, інструмэнты, апаратура кіраваньня [[Машына|машынамімашына]]мі і тэхналягічнымі працэсамі, вытворчыя будынкі і збудаваньні, [[Чыгунка|чыгункі]], [[Мост|масты]], рухомы састаў, сродкі камунікацыі, [[Сувязь (тэхніка)|сувязі]]. Паводле галіновай структуры вытворчасьці адрозьніваюць тэхніку прамысловасьці, транспарту, сельскай гаспадаркі; паводле прыналежнасьці да асобных структурных падразьдзяленьняў вытворчасьці — авіяцыйную, мэліярацыйную, энэргетычную; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі — атамную, халадзільную, [[Кампутар|вылічальную]] й іншае.
 
== Літаратура ==
27 988

зьменаў

Навігацыйнае мэню