Віталь Радзівонаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
чэмпіён Беларусі 2017 году
д дапаўненьне
Радок 21: Радок 21:
|абнаўленьне(зборная) = 28 сакавіка 2017
|абнаўленьне(зборная) = 28 сакавіка 2017
}}
}}
'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]], гуляе за клюб [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. У 2007—2014 гадах правёў 46 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>.
'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]], гуляе за клюб [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. У 2007—2014 гадах правёў 46 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>. Спартовы дырэктар [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] з 2018 году<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203721 Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам БАТЭ] // [[Наша ніва]]</ref>.


== Кар’ера ==
== Кар’ера ==

Вэрсія ад 18:40, 25 студзеня 2018

Віталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сьнежня 1983 (40 гадоў)
Віцебск, БССР
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2005
2005—
2009
Лякаматыў Віцебск
Тарпэда Жодзіна
БАТЭ Барысаў
Фрайбург
49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
Зборныя
2007— Беларусь 48 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 сакавіка 2017.

Віта́ль Радзіво́наў (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе за клюб БАТЭ. У 2007—2014 гадах правёў 46 матчаў за зборную Беларусі і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1]. Спартовы дырэктар БАТЭ з 2018 году[2].

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Лякаматыў». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 49 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе віцебскага «Лякаматыва», быў асноўным гульцом шэрагу атакі.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Тарпэда» з Жодзіна, у склад якога далучыўся ў пачатку 2003 году. Згуляў за жодзінскіх «аўтазаводцаў» наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Тарпэда» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды й быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,37 голу за гульню першынства.

У склад БАТЭ далучыўся ў 2005 годзе, разам зь якім атрымаў шэраг тытулаў на нацыянальнай арэне, а таксама прымаў удзел у матчах эўракубкаў. Менавіта ў БАТЭ Віталь атрымаў сваю мянушку «прафэсар», якую далі яму трэнэры Аляксей Бага й Аляксандар Федаровіч, параўноваючы дзеяньні гульца з расейскай зоркай НХЛ Ігарам Ларыёнавым, які таксама мае мянушку «прафэсар»[3]. Таксама, выступаючы за БАТЭ, гулец прыцягнуў увагу трэнэрскага штабу нацыянальнай зборнай Беларусі.

На працягу 2009 году на правах арэнды абараняў колеры нямецкага «Фрайбургу», за які пасьпеў згуляць 12 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце, аднак гэтак і не замацаваўся ў камандзе й вярнуўся ў БАТЭ.

24 траўня 2012 году Радзівонаў двойчы забіў ў матчы супраць клюбу «Менск», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 2:0, а Віталь стаў лепшым бамбардзірам БАТЭ ў беларускім першынстве, маючы на сваім рахунку 57 галоў, перасягнуўшы, такім чынам, рэкорд Віталя Кутузава ў 56 забітых галоў, які быў усталяваны ім у пэрыяд з 1998 па 2001 гады[4]. 19 верасьня 2012 году Радзівонаў забіў другі гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць францускага «Лілю», які стаў першым голам гульца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а клюб атрымаў у гэтай сустрэчы першую перамогу на гэтай стадыі ў сваёй гісторыі[5]. Апошні прарыў барысаўскага клюбу ў эўракубках зьвязаны з важкім унёскам Віталя ў вынікі каманды, то бок гулец мае на сваім рахунку 16 мячоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў (12) і Лігі Эўропы (4).

У сэзоне 2013 году Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў Рэнан Брэсан. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі Беларускай фэдэрацыі футболу.

Міжнародная

22 жніўня 2007 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які завяршыўся перамогай беларусаў зь лікам 2:1, Радзівонаў выйшаў напачатку другой паловы гульні.

Узнагароды

Камандныя

БАТЭ Барысаў

Асабістыя

  • Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі — 2012, 2013, 2016
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі — 2005, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013, 2016

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Вышэйшая ліга 17 9
2016 Вышэйшая ліга 25 15
2017 Вышэйшая ліга 19 8

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Віталь Радзівонаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў