Голас працы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Газэты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газэты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1928 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1928 годзе]]
[[Катэгорыя:Газэты Заходняй Беларусі]]

Вэрсія ад 23:17, 11 студзеня 2018

Голас працы
Тып два разы ў тыдзень
Заснаваная 14 красавіка 1928
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 12-6

«Голас працы» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 14 красавіка па 30 траўня 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.

Выходзіла пасьля закрыцьця газэты «Красавік». Пасьля закрыцьця гэтага выданьня пачала выдавацца пад назвай «Зара працы».

Іншыя назвы

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Гісторыя

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэьння і дзейнасьць розных партый і арганізацый, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, з іх больш за 50 канфіскавана. Зачынена польскімі ўладамі.

Літаратура