Ян Матусевіч: розьніца паміж вэрсіямі
→Вонкавыя спасылкі: фота |
д афармленьне |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|24|7|1948}} |
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|24|7|1948}} |
||
|месца нараджэньня = [[Менск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] |
|месца нараджэньня = [[Менск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] |
||
|дата сьмерці = {{Памёр|2|9|1998}} |
|дата сьмерці = {{Памёр|2|9|1998|гадоў=50}} |
||
|месца сьмерці = [[Менск]], [[Рэспубліка Беларусь]] |
|месца сьмерці = [[Менск]], [[Рэспубліка Беларусь]] |
||
}} |
}} |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
== Сямейныя карані == |
== Сямейныя карані == |
||
Паходзіць з пабожнай [[праваслаўе|праваслаўнай]] сям’і з уніяцкімі каранямі. Яго бацька — Ян, сын Піліпа — паходзіў з шматдзетнай сям’і з в. Кандратавічы [[Лагойскі раён|Лагойскага |
Паходзіць з пабожнай [[праваслаўе|праваслаўнай]] сям’і з уніяцкімі каранямі. Яго бацька — Ян, сын Піліпа — паходзіў з шматдзетнай сям’і з в. [[Кандратавічы]] [[Лагойскі раён|Лагойскага раёну]] Менскай вобл., у 1943 прымусова быў вывезены ў Нямеччыну, адкуль вярнуўся інвалідам, усё жыцьцё быў вельмі пабожным чалавекам і пакуль былі сілы хадзіў да царквы.<ref name="ReferenceA"/> Бацька Яна Матусевіча вельмі сябраваў з сваім стрыечным братам — праваслаўным сьвятаром, якога ў канцы 1940-х расстралялі. |
||
Маці Яна Матусевіча — Анастасія, дачка Гальляша з роду |
Маці Яна Матусевіча — Анастасія, дачка Гальляша з роду Карповічаў, нарадзілася на Меншчыне ў в. Камянец пад [[Радашкавічы|Радашкавічамі]], таксама ў шматдзетнай сям’і, дзе было 7 дзяцей. Перад вайной яна працавала хатняй гаспадыняй у кампазытара Самуіла Палонскага, у доме якога часта бывалі беларускія паэты і які напісаў шмат песьняў на творы [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. У гады вайны маці Яна Матусевіча разам з роднай сястрой, рызыкуючы жыцьцём, патаемна насіла ежу ў габрэйскае гета ў Менску для жонкі і малых дзяцей кампазытара Палонскага, якіх пазьней расстралялі.<ref name="ReferenceA"/> |
||
Бацькі пабраліся шлюбам перад вайной. У 1939 чакалі дзяўчынку, але яна нарадзілася мёртвай. Праз два гады ў сям’і Матусевічаў нарадзіўся сын Андрэй, аднак ён памёр у 1943 ад дыфтэрыі. У 1948 у сям’і нарадзіўся сын Ян, якога хрысьцілі 29 жніўня 1948 ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Сьвятыя Тайны Хросту і Мірапамазаньня ўдзяліў протаярэй [[Яўстах Баслык]], які праз пару гадоў быў расстраляны [[НКВД]]. |
Бацькі пабраліся шлюбам перад вайной. У 1939 чакалі дзяўчынку, але яна нарадзілася мёртвай. Праз два гады ў сям’і Матусевічаў нарадзіўся сын Андрэй, аднак ён памёр у 1943 ад дыфтэрыі. У 1948 у сям’і нарадзіўся сын Ян, якога хрысьцілі 29 жніўня 1948 ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Сьвятыя Тайны Хросту і Мірапамазаньня ўдзяліў протаярэй [[Яўстах Баслык]], які праз пару гадоў быў расстраляны [[НКВД]]. |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
== Шлях да сьвятарства == |
== Шлях да сьвятарства == |
||
Яшчэ падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце адчуў вялікае жаданьне стаць сьвятаром. У адпаведнасьці з тагачасным савецкім заканадаўствам вымушаны быў зьвярнуцца да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі па дазвол для паступленьня ў каталіцкую сэмінарыю ў [[ |
Яшчэ падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце адчуў вялікае жаданьне стаць сьвятаром. У адпаведнасьці з тагачасным савецкім заканадаўствам вымушаны быў зьвярнуцца да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі па дазвол для паступленьня ў каталіцкую сэмінарыю ў [[Коўна|Коўне]] (тады ў СССР было ўсяго 2 сэмінарыі, яшчэ адна — у [[Рыга|Рызе]]). Спачатку ўлады спрабавалі адгаварыць ад намеру стаць каталіцкім сьвятаром па прычыне адсутнасьці каталіцкай сэмінарыі ў Беларусі, а потым паставілі ўмову Яну Матусевічу: яны дадуць адпаведны дазвол для права на паступленьне ў каталіцкую сэмінарыю па-за межамі Беларусі толькі ў тым выпадку, калі ён дасьць абавязак паведамляць пра ўсе антысавецкія выказваньні выкладчыкаў і сэмінарыстаў. Гэтую прапанову — стаць сэксотам — Ян Матусевіч катэгарычна адкінуў, тым самым шлях у каталіцкую сэмінарыю для яго стаў закрыты.<ref name="ReferenceA"/> |
||
З студзеня па красавік 1974 сьпяваў у хоры ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Затым вымушаны быў зьехаць зь Беларусі ў Расею. Служыў панамаром ва Ўсьпенскім катэдральным саборы ў [[Смаленск]], потым — псаломшчыкам у царкве г. Гагарын. Толькі такі шлях адкрыў Яну Матусевічу магчымасьць стаць сьвятаром. Савецкія ўлады далі дазвол, каб смаленскі праваслаўны япіскап высьвяціў на сьвятара. Спачатку яго высьвяцілі на дыякана, а 29 жніўня 1974 япіскап Смаленскі і Вяземскі Феадосій высьвяціў яго ў [[Смаленск]]у на сьвятара. |
З студзеня па красавік 1974 сьпяваў у хоры ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у. Затым вымушаны быў зьехаць зь Беларусі ў Расею. Служыў панамаром ва Ўсьпенскім катэдральным саборы ў [[Смаленск]], потым — псаломшчыкам у царкве г. Гагарын. Толькі такі шлях адкрыў Яну Матусевічу магчымасьць стаць сьвятаром. Савецкія ўлады далі дазвол, каб смаленскі праваслаўны япіскап высьвяціў на сьвятара. Спачатку яго высьвяцілі на дыякана, а 29 жніўня 1974 япіскап Смаленскі і Вяземскі Феадосій высьвяціў яго ў [[Смаленск]]у на сьвятара. |
||
== Служэньне ў Праваслаўнай Царкве == |
== Служэньне ў Праваслаўнай Царкве == |
||
Душпастырскую дзейнасьць распачаў у в. Спас Новадугінскага |
Душпастырскую дзейнасьць распачаў у в. Спас Новадугінскага раёну [[Смаленская вобласьць|Смаленскай вобласьці]], у самай глухой парафіі, куды не хадзіў аніякі транспарт, а да найбліжэйшпй чыгуначнай станцыі было 20 км. Настаяцелем праваслаўнай царквы Перамяненьня Гасподняга ў в. Спас праслужыў да 1978, затым вярнуўся ў Беларусь. |
||
З студзеня 1978 выконваў сьвятарскае служэньне ў праваслаўнай царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у, затым паўгады служыў настаяцелем Ўсьпенскай царквы ў в. [[Маркава (Менская вобласьць)|Маркава]] каля [[Маладэчна]]. |
З студзеня 1978 выконваў сьвятарскае служэньне ў праваслаўнай царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў [[Менск]]у, затым паўгады служыў настаяцелем Ўсьпенскай царквы ў в. [[Маркава (Менская вобласьць)|Маркава]] каля [[Маладэчна]]. |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
== Пераход у каталіцтва == |
== Пераход у каталіцтва == |
||
У тым жа 1979 выехаў у [[Польшча|Польшчу]] і, дзякуючы рэкамэндацыі сябра, які стаў ужо рыма-каталіцкім сьвятаром, перайшоў у [[каталіцтва]]. Дазвол на пераход у каталіцтва даў яму кардынал [[Стэфан Вышынскі]]. Згодна з распараджэньнем рыма-каталіцкага біскупа Яна Ярашэвіча, ардынарыя Келецкага, пасьля іспыту на веданьне асноваў каталіцкай веры, вызнаньня веры і складаньня абавязку захоўваць [[цэлібат]], быў прыняты ў Каталіцкую Царкву і атрымаў дазвол на выкананьне сьвятарскага служэньня. У жніўні 1979 [[ |
У тым жа 1979 выехаў у [[Польшча|Польшчу]] і, дзякуючы рэкамэндацыі сябра, які стаў ужо рыма-каталіцкім сьвятаром, перайшоў у [[каталіцтва]]. Дазвол на пераход у каталіцтва даў яму кардынал [[Стэфан Вышынскі]]. Згодна з распараджэньнем рыма-каталіцкага біскупа Яна Ярашэвіча, ардынарыя Келецкага, пасьля іспыту на веданьне асноваў каталіцкай веры, вызнаньня веры і складаньня абавязку захоўваць [[цэлібат]], быў прыняты ў Каталіцкую Царкву і атрымаў дазвол на выкананьне сьвятарскага служэньня. У жніўні 1979 году мітрапаліт [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]] выдаў указ пра забарону Яну Матусевічу выконваць сьвятарскае служэньне ў Праваслаўнай царкве. Аднак на ягоную просьбу 8 жніўня 1981 ён сваім указам зьняў зь Яна Матусевіча забарону ў сьвятарстве.<ref name="ReferenceC">Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // [[Царква (газэта)|Царква]]. № 2 (17), 1998, с. 9.</ref> |
||
== Праца ў Барунах == |
== Праца ў Барунах == |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
Падчас сваёй сьвятарскай дзейнасьці неаднаразова зьведаў ціск і перасьлед з боку КГБ.<ref name="ReferenceC"/> Адразу пасьля пераходу ў Каталіцкую Царкву паўгода ўлады не давалі яму працавць на парафіі, выклікалі на размовы і пагражалі, што пасадзяць за здраду Радзіме, бо ён, нібыта, стаў агентам Ватыкану і ЦРУ. Яшчэ падчас працы на Смаленшчыне і ў в. Маркава (Маладэчанскі р-н) у яго адбіралі даведкі аб рэгістрацыі (за агароджваньне царкоўнага цьвінтара і за накрыцьцё царквы новым дахам адпаведна), у Барунах штрафавалі за рамонтныя і будаўнічыя працы, а таксама за ўдзел дзяцей у працэсіях і іх катэхізацыю. |
Падчас сваёй сьвятарскай дзейнасьці неаднаразова зьведаў ціск і перасьлед з боку КГБ.<ref name="ReferenceC"/> Адразу пасьля пераходу ў Каталіцкую Царкву паўгода ўлады не давалі яму працавць на парафіі, выклікалі на размовы і пагражалі, што пасадзяць за здраду Радзіме, бо ён, нібыта, стаў агентам Ватыкану і ЦРУ. Яшчэ падчас працы на Смаленшчыне і ў в. Маркава (Маладэчанскі р-н) у яго адбіралі даведкі аб рэгістрацыі (за агароджваньне царкоўнага цьвінтара і за накрыцьцё царквы новым дахам адпаведна), у Барунах штрафавалі за рамонтныя і будаўнічыя працы, а таксама за ўдзел дзяцей у працэсіях і іх катэхізацыю. |
||
Пасьля цяжкай аўтамабільнай аварыі да траўня 1991 з дазволу Апостальскага адміністратара Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскупа [[Тадэвуш Кандрусевіч|Тадэвуша Кандрусевіча]] знаходзіўся ў адпачынку па |
Пасьля цяжкай аўтамабільнай аварыі да траўня 1991 з дазволу Апостальскага адміністратара Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскупа [[Тадэвуш Кандрусевіч|Тадэвуша Кандрусевіча]] знаходзіўся ў адпачынку па стане здароўя.<ref name="ReferenceC"/> |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
У 1990 стаў [[парах]]ам першай [[БГКЦ|грэка-каталіцкай парафіі]] ў Менску. У чэрвені 1991 быў прыняты ардынарыем Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай япархіі біскупам [[Сафрон Дмытэрка|Сафронам Дмытэркам]] пад ягоную юрысдыкцыю да канчатковага вырашэньня справы Апостальскай Сталіцай. |
У 1990 стаў [[парах]]ам першай [[БГКЦ|грэка-каталіцкай парафіі]] ў Менску. У чэрвені 1991 быў прыняты ардынарыем Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай япархіі біскупам [[Сафрон Дмытэрка|Сафронам Дмытэркам]] пад ягоную юрысдыкцыю да канчатковага вырашэньня справы Апостальскай Сталіцай. |
||
У 1993 біскуп Сафрон Дмытэрка прызначыў а. Яна Матусевіча на пасаду дэкана [[БГКЦ|Беларускай |
У 1993 біскуп Сафрон Дмытэрка прызначыў а. Яна Матусевіча на пасаду дэкана [[БГКЦ|Беларускай грэка-каталіцкай царквы]], таксама да канчатковага вырашэньня справы беларускіх грэка-католікаў Апостальскай Сталіцай. 16 траўня 1994 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] афіцыйна пацьвердзіла яго правы як параха ў [[Менск]]у і дэкана БГКЦ.<ref name="ReferenceC"/> |
||
== Грамадзкая і асьветніцкая дзейнасьць == |
== Грамадзкая і асьветніцкая дзейнасьць == |
||
Радок 73: | Радок 72: | ||
* ''М.Г''. [http://media.catholic.by/ave/index.htm?/ave/n163/art19.htm Памяці святара.] // [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]. № 10, 2008. |
* ''М.Г''. [http://media.catholic.by/ave/index.htm?/ave/n163/art19.htm Памяці святара.] // [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]. № 10, 2008. |
||
* [http://www.svaboda.org/content/article/1195844.html Памяці протапрэзьбітара Яна Матусевіча (фотарэпартаж)] |
* [http://www.svaboda.org/content/article/1195844.html Памяці протапрэзьбітара Яна Матусевіча (фотарэпартаж)] |
||
* [http://vytoki.net/?i=87&photo=00008012 |
* [http://vytoki.net/?i=87&photo=00008012 Фатаздымкі з архіва а. Яна Матусевіча] |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Матусевіч, Ян}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Матусевіч, Ян}} |
Вэрсія ад 12:25, 5 студзеня 2018
Ян Матусевіч | |
Ян Карповіч-Матусевіч | |
Род дзейнасьці | сьвятар, рэлігійны й грамадзка-культурны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 ліпеня 1948 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1998 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Рэспубліка Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьвятар |
Ян Матусевіч (Ян Карповіч-Матусевіч[1]; 24 ліпеня 1948, Менск[2] — 2 верасьня 1998, Менск) — беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.
Нягледзячы на тое, што нарадзіўся будучы сьвятар 24 ліпеня 1948 году[1], а. Ян Матусевіч заўсёды сьвяткаваў свой Дзень народзінаў 24 чэрвеня — на свой Дзень анёла ў гонар сьв. Яна Хрысьціцеля[3].
Сямейныя карані
Паходзіць з пабожнай праваслаўнай сям’і з уніяцкімі каранямі. Яго бацька — Ян, сын Піліпа — паходзіў з шматдзетнай сям’і з в. Кандратавічы Лагойскага раёну Менскай вобл., у 1943 прымусова быў вывезены ў Нямеччыну, адкуль вярнуўся інвалідам, усё жыцьцё быў вельмі пабожным чалавекам і пакуль былі сілы хадзіў да царквы.[2] Бацька Яна Матусевіча вельмі сябраваў з сваім стрыечным братам — праваслаўным сьвятаром, якога ў канцы 1940-х расстралялі.
Маці Яна Матусевіча — Анастасія, дачка Гальляша з роду Карповічаў, нарадзілася на Меншчыне ў в. Камянец пад Радашкавічамі, таксама ў шматдзетнай сям’і, дзе было 7 дзяцей. Перад вайной яна працавала хатняй гаспадыняй у кампазытара Самуіла Палонскага, у доме якога часта бывалі беларускія паэты і які напісаў шмат песьняў на творы Янкі Купалы. У гады вайны маці Яна Матусевіча разам з роднай сястрой, рызыкуючы жыцьцём, патаемна насіла ежу ў габрэйскае гета ў Менску для жонкі і малых дзяцей кампазытара Палонскага, якіх пазьней расстралялі.[2]
Бацькі пабраліся шлюбам перад вайной. У 1939 чакалі дзяўчынку, але яна нарадзілася мёртвай. Праз два гады ў сям’і Матусевічаў нарадзіўся сын Андрэй, аднак ён памёр у 1943 ад дыфтэрыі. У 1948 у сям’і нарадзіўся сын Ян, якога хрысьцілі 29 жніўня 1948 ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў Менску. Сьвятыя Тайны Хросту і Мірапамазаньня ўдзяліў протаярэй Яўстах Баслык, які праз пару гадоў быў расстраляны НКВД.
Рэлігійнае ўзгадаваньне атрымліваў ад сваіх пабожных бацькоў і сваякоў. Падчас вакацыяў Янам Матусевічам апекавалася цётка — каталічка з Заслаўя, якая часта брала яго з сабой у касьцёл у м. Краснае каля Маладэчна.
Навучаньне і праца
Пасьля 8 клясаў Ян Матусевіч пайшоў працаваць вучнем сьлесара радыёапаратуры на Менскі радыязавод (цяпер — ААТ «Гарызонт»), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У пэрыяд з 1964 па 1974 працаваў на самых розных пасадах: тэлеграфістам на Галоўпаштампце, старэйшым лябарантам у Акадэміі навук, інкасатарам у Дзяржбанку, быў на кіруючых пасадах у Дамах культуры і клюбах, працаваў намесьнікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы ў школе. У 1969 скончыў драматычнае аддзяленьне рэспубліканскіх курсаў Міністэрства культуры і затым паступіў на вучобу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на рэжысэрскае аддзяленьне факультэту культасьветработы (закончыў у 1973).[2]
Шлях да сьвятарства
Яшчэ падчас вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце адчуў вялікае жаданьне стаць сьвятаром. У адпаведнасьці з тагачасным савецкім заканадаўствам вымушаны быў зьвярнуцца да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі па дазвол для паступленьня ў каталіцкую сэмінарыю ў Коўне (тады ў СССР было ўсяго 2 сэмінарыі, яшчэ адна — у Рызе). Спачатку ўлады спрабавалі адгаварыць ад намеру стаць каталіцкім сьвятаром па прычыне адсутнасьці каталіцкай сэмінарыі ў Беларусі, а потым паставілі ўмову Яну Матусевічу: яны дадуць адпаведны дазвол для права на паступленьне ў каталіцкую сэмінарыю па-за межамі Беларусі толькі ў тым выпадку, калі ён дасьць абавязак паведамляць пра ўсе антысавецкія выказваньні выкладчыкаў і сэмінарыстаў. Гэтую прапанову — стаць сэксотам — Ян Матусевіч катэгарычна адкінуў, тым самым шлях у каталіцкую сэмінарыю для яго стаў закрыты.[2]
З студзеня па красавік 1974 сьпяваў у хоры ў царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў Менску. Затым вымушаны быў зьехаць зь Беларусі ў Расею. Служыў панамаром ва Ўсьпенскім катэдральным саборы ў Смаленск, потым — псаломшчыкам у царкве г. Гагарын. Толькі такі шлях адкрыў Яну Матусевічу магчымасьць стаць сьвятаром. Савецкія ўлады далі дазвол, каб смаленскі праваслаўны япіскап высьвяціў на сьвятара. Спачатку яго высьвяцілі на дыякана, а 29 жніўня 1974 япіскап Смаленскі і Вяземскі Феадосій высьвяціў яго ў Смаленску на сьвятара.
Служэньне ў Праваслаўнай Царкве
Душпастырскую дзейнасьць распачаў у в. Спас Новадугінскага раёну Смаленскай вобласьці, у самай глухой парафіі, куды не хадзіў аніякі транспарт, а да найбліжэйшпй чыгуначнай станцыі было 20 км. Настаяцелем праваслаўнай царквы Перамяненьня Гасподняга ў в. Спас праслужыў да 1978, затым вярнуўся ў Беларусь.
З студзеня 1978 выконваў сьвятарскае служэньне ў праваслаўнай царкве сьв. Аляксандра Неўскага ў Менску, затым паўгады служыў настаяцелем Ўсьпенскай царквы ў в. Маркава каля Маладэчна.
Яшчэ ў 1975 паступіў на завочнае аддзяленьне праваслаўнай духоўнай сэмінарыі ў Загорску (цяпер Сергіеў Пасад), дзе вучыўся да 1979.
Пераход у каталіцтва
У тым жа 1979 выехаў у Польшчу і, дзякуючы рэкамэндацыі сябра, які стаў ужо рыма-каталіцкім сьвятаром, перайшоў у каталіцтва. Дазвол на пераход у каталіцтва даў яму кардынал Стэфан Вышынскі. Згодна з распараджэньнем рыма-каталіцкага біскупа Яна Ярашэвіча, ардынарыя Келецкага, пасьля іспыту на веданьне асноваў каталіцкай веры, вызнаньня веры і складаньня абавязку захоўваць цэлібат, быў прыняты ў Каталіцкую Царкву і атрымаў дазвол на выкананьне сьвятарскага служэньня. У жніўні 1979 году мітрапаліт Філарэт выдаў указ пра забарону Яну Матусевічу выконваць сьвятарскае служэньне ў Праваслаўнай царкве. Аднак на ягоную просьбу 8 жніўня 1981 ён сваім указам зьняў зь Яна Матусевіча забарону ў сьвятарстве.[4]
Праца ў Барунах
Пасьля вяртаньня з Польшчы ў Беларусь, паводле распараджэньня тагачаснага Генэральнага вікарыя пралата Станіслава Кучынскага быў прызначаны ў Віленскую архідыяцэзію пробашчам у рыма-каталіцкую парафію сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў м. Баруны Ашмянскага р-ну (сёньня — Гарадзенская дыяцэзія). У гэтай парафіі, дзе некалі месьціўся адзін з важных асяродкаў Уніяцкай Царквы і захаваўся прыгожы барочны комплекс былога базыльянскага манастыра з цудатворнай іконай Маці Божай Барунскай, а. Ян Матусевіч служыў з 1979 па красавік 1990.[4] Адным зь першых 1988 ён пачаў служыць сьвятую Імшу на беларускай мове,[1] а таксама пачаў удзяляць хрост ва ўсходнім абрадзе маладым беларусам, якія прагнулі аднаўленьня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Падчас сваёй сьвятарскай дзейнасьці неаднаразова зьведаў ціск і перасьлед з боку КГБ.[4] Адразу пасьля пераходу ў Каталіцкую Царкву паўгода ўлады не давалі яму працавць на парафіі, выклікалі на размовы і пагражалі, што пасадзяць за здраду Радзіме, бо ён, нібыта, стаў агентам Ватыкану і ЦРУ. Яшчэ падчас працы на Смаленшчыне і ў в. Маркава (Маладэчанскі р-н) у яго адбіралі даведкі аб рэгістрацыі (за агароджваньне царкоўнага цьвінтара і за накрыцьцё царквы новым дахам адпаведна), у Барунах штрафавалі за рамонтныя і будаўнічыя працы, а таксама за ўдзел дзяцей у працэсіях і іх катэхізацыю.
Пасьля цяжкай аўтамабільнай аварыі да траўня 1991 з дазволу Апостальскага адміністратара Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскупа Тадэвуша Кандрусевіча знаходзіўся ў адпачынку па стане здароўя.[4]
У Беларускай грэка-каталіцкай царкве
У 1990 стаў парахам першай грэка-каталіцкай парафіі ў Менску. У чэрвені 1991 быў прыняты ардынарыем Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай япархіі біскупам Сафронам Дмытэркам пад ягоную юрысдыкцыю да канчатковага вырашэньня справы Апостальскай Сталіцай.
У 1993 біскуп Сафрон Дмытэрка прызначыў а. Яна Матусевіча на пасаду дэкана Беларускай грэка-каталіцкай царквы, таксама да канчатковага вырашэньня справы беларускіх грэка-католікаў Апостальскай Сталіцай. 16 траўня 1994 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў афіцыйна пацьвердзіла яго правы як параха ў Менску і дэкана БГКЦ.[4]
Грамадзкая і асьветніцкая дзейнасьць
Адзін з сузаснавальнікаў Беларускага біблійнага таварыства. Падтрымліваў добрыя экумэнічныя і асабістыя сяброўскія стасункі з прадстаўнікамі іншых канфэсіяў: праваслаўнымі, баптыстамі, юдэямі, мусульманамі. Быў ці не адзіным прадстаўніком каталіцкага духавенства зь Беларусі на сьвяткаваньні 1000-годьдзя хрышчэньня Русі ў 1988 у Маскве і Загорску. У тым жа годзе ўдзельнічаў у канфэрэнцыі «1000-годзьдзе хрышчэньня Русі і беларускі народ», якая праходзіла ў Лёндане. Шматразова выступаў у прэсе, на радыё і тэлебачаньні, удзельнічаў у розных канфэрэнцыях, грамадзкіх і культурных імпрэзах ды сустрэчах беларускай інтэлігенцыі. Сярод асобаў, якіх хрысьціў а. Ян Матусевіч, шмат вядомых у Беларусі людзей — сьвятары (у тым ліку і праваслаўныя, напрыклад, а. Сяргей Гардун), пісьменьнікі, гісторыкі (прафэсар Анатоль Грыцкевіч і інш.), мастакі, дзеячы культуры, журналісты.[4] Акрамя душпастырскай працы сярод беларускай інтэлігенцыі, а на пачатку 1990-ых яшчэ й сярод скаўтаў і вязьняў, актыўна распаўсюджваў Сьвятое Пісьмо сярод інвалідаў, састарэлых, навучэнцаў.
Асьвяціў у 1989 першы мэмарыяльны крыж у Курапатах, устаноўлены ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.[3] Быў ініцыятарам і заўсёды ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, асабліва на Дзяды і Радаўніцу.
Айцец Ян Матусевіч быў сярод тых, хто ўдзяляў шмат увагі Чарнобыльскай трагедыі, якая замоўчвалася тагачаснымі ўладамі. Сьвятар гаварыў пра Чарнобыльскую катастрофу ў сваіх казаньнях, браў удзел у розных круглых сталах і канфэрэнцыях па гэтай тэме, заўсёды ўдзельнічаў у шэсьці «Чаробыльскі шдях», асьвяціў разам з праваслаўным сьвятаром абраз Маці Божай Чарнобыльскай.
Стаў удзельнікам устаноўчага зьезду БНФ «Адраджэньне». Быў сябрам Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту яго заснаваньня. Быў неафіцыйным душпастарам беларускіх скаўтаў. Таксама ўдзельнічаў у працы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Згуртаваньня беларускай шляхты, Беларускага таварыства інвалідаў і інш.
Протапрасьвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасьня 1998 пасьля цяжкае хваробы, якая разьвілася пасьля аварыі, урачыста адсьвяткаўвашы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годзьдзе сьвятарскага служэньня. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
Зь яго ўдзелам і пра яго былі зьняты некалькі відэафільмаў.[3]
Крыніцы
- ^ а б в М. Г. Памяці святара. // Ave Maria. № 10, 2008.
- ^ а б в г д Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // Царква. № 2 (17), 1998, с. 8.
- ^ а б в 22 чэрвеня — Дзень памяці а. Яна Матусевіча. Царква, № 2 (33), 2002, с. 9.
- ^ а б в г д е Айцец Ян Матусевіч: «Я адчуў Боскае пакліканне» // Царква. № 2 (17), 1998, с. 9.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Памерлі 2 верасьня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Нарадзіліся ў Менскай вобласьці
- Беларускія праваслаўныя дзеячы
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Беларускія каталіцкія сьвятары ўсходняга абраду
- Беларуская грэка-каталіцкая царква
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Памерлі ў Менску