Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Глядзіце таксама: +Зьвязнасьць
Радок 28: Радок 28:
== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==
* [[Вэб-інтэграцыя]]
* [[Вэб-інтэграцыя]]
* [[Інтэрнэт-залежнасьць]]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 22:04, 2 сьнежня 2017

Прыкладная выява інфармацыі ў Сусьветным павуціньні

Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў зьвестак. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб’яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г. д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.

Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.

Этымалёгія і ўжываньне слова

Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова «Інтэрнэт» звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай «інтэрнэт» (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».

Гісторыя інтэрнэту

Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША ARPANET напачатку кастрычніка 1969 году. У 1983 годзе ў ARPANET пачаў выкарыстоўвацца пратакол TCP/IP. У 1992 годзе ў Амстэрдаме (Нідэрлянды) заснавалі Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня. 30 красавіка 1993 г. інтэрнэт абвясьцілі агульнадаступным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў[1]. 2 лістапада 2006 году колькасьць вэб-сайтаў дасягнула 100 мільёнаў[2].

Футуралёгія інтэрнэту

Футуралёгія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае пэрспэктывы разьвіцьця сеткавай інфармацыйнай прасторы.

Сэрвэр інтэрнэту

Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.

Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.

Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:

  • WWW-сэрвэры, створаныя дзеля перадачы вэб-старонкі, узаемазьвязанай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г. д.;
  • сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
  • сэрвэры FTP, створаныя дзеля абмену файламі;
  • сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
  • сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
  • сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Надзея Нікалаева. З чаго пачаўся інтэрнэт // Звязда : газэта. — 14 чэрвеня 2013. — № 108 (27473). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сто мільёнаў адрасоў // Звязда : газэта. — 3 лістапада 2006. — № 239 (25828). — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Інтэрнэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў