Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 53: Радок 53:
У 1892—1894 гадох на месцы старой збудавалі новую мураваную царкву. Да царквы належылі: [[Царква Сьвятога Юрыя (Думаноўшчына)]], [[Царква Сьвятога Мікалая (Лукі)]], збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская і Духаўская цэрквы (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

Савецкія ўлады зачынілі царкву. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак быў перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.
Савецкія ўлады зачынілі царкву. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.

Пры царкве існуюць два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, дргі — у 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве існуюць нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Вэрсія ад 19:55, 18 лістапада 2017

Помнік гісторыі
Сабор Сьвятога Мікалая
Мікольскі сабор
Мікольскі сабор
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639
Канфэсія Расейская праваслаўная царква, Беларускі экзахат і праваслаўе
Эпархія Бабруйская і Быхаўская епархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Сайт snsobor.by
Сабор Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Бабруйску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Раманаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Катэдральны сабор Бабруйскай і Быхаўскае япархіі.

Гісторыя

Першую царкву Маскоўскага патрыярхату ў Бабруйску збудавалі ў 1835 годзе на месцы драўлянай Мікольскай царквы (Сьвяты Пасад).

У 1879 годзе да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхаджанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протаярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве існавала прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.

У 1892—1894 гадох на месцы старой збудавалі новую мураваную царкву. Да царквы належылі: Царква Сьвятога Юрыя (Думаноўшчына), Царква Сьвятога Мікалая (Лукі), збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская і Духаўская цэрквы (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

Савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.

Пры царкве існуюць два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, дргі — у 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве існуюць нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная

Вонкавыя спасылкі

Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў