Тытус Лівіюс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
+img
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Titus Livius.png|міні|160пкс|Тытус Лівіюс]]
[[Файл:Titus Livius.png|міні|160пкс|Тытус Лівіюс]]
[[File:Ab Urbe condita.tif|thumb|''Ab Urbe condita'', 1714]]
'''Тытус Лі́віюс''' ({{мова-la|Titus Livius}}; [[59 да н. э.]], [[Падуя|Патавіюм]] — [[17]]) — адзін з найбольш вядомых [[Старажытны Рым|рымскіх]] гісторыкаў, аўтар значна цытаванай «[[Гісторыя ад заснаваньня гораду|гісторыі ад заснаваньня гораду]]» ({{мова-la|Ab urbe condita}}), а таксама гісторыка-філязофскіх дыялёгаў і рытарычнага твору эпісталярнай формы да сына, якія не захаваліся на нашых дзён.

Вэрсія ад 14:53, 16 лістапада 2017

Тытус Лівіюс
Ab Urbe condita, 1714

Тытус Лі́віюс (па-лацінску: Titus Livius; 59 да н. э., Патавіюм17) — адзін з найбольш вядомых рымскіх гісторыкаў, аўтар значна цытаванай «гісторыі ад заснаваньня гораду» (па-лацінску: Ab urbe condita), а таксама гісторыка-філязофскіх дыялёгаў і рытарычнага твору эпісталярнай формы да сына, якія не захаваліся на нашых дзён.

Стаў заснавальнікам так званай альтэрнатыўнай гісторыі, апісаўшы рытарычным чынам магчымую барацьбу між Рымам і Аляксандрам Македонскім, калі б апошні пражыў больш працяглы час. Узорамі дасканалага стылю Лівіюс называў Дэмасфэна і Цыцэрона.

Лівіюс паходзіў з заможнай сям’і, у раньняй маладосьці прыехаў у Рым, дзе атрымаў добрую адукацыю, пасьля чаго заняўся філязофіяй, гісторыяй і рыторыкай. Нягледзячы на тое, што блізкія стасункі зьвязвалі яго з Аўгустам, Лівіюс не прымаў дзейнага ўдзелу ў палітычным жыцьці.

Пасьля 27 году да н. э. Лівіюс пачаў працаваць над фундамэнтальнай работай па гісторыі Рыма ў 142 кнігах, дзе апісваў маральныя каштоўнасьці. У іх ён бачыў сродак адраджэньня Рыму. У той самы час, падзяляючы погляды стоікаў, Тытус Лівіюс верыў у фатум. У творах Лівіюса, якія захаваліся да нашых дзён, прысутнічае вялікая колькасьць прамоваў гістарычных і паўлегендарных фігураў. З храналягічнага пункту гледжаньня, стыль Лівіюса зьяўляецца прамежкавым этапам паміж клясычным і так званай лацінай срэбнага веку Імпэрыі. Да Лівіюса з павагай ставіліся старэйшы і малодшы Сэнэкі, Квінтыліян і Тацыт, а ягоныя працы выкарыстоўвалі Валеры Максімус, Анэюс Флёр, Люканус і Сыліюс Італікус.

Нікалё Мак’явэльлі напісаў «Развагі пра першую дэкаду Тытуса Лівіюса».

Вонкавыя спасылкі

Тытус Лівіюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў