Гаршчок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1: Радок 1:
'''Гаршчо́к''' — [[гліна|гліняная]] пасудзіна для гатаваньня гарачай стравы, захоўваньня вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.
'''Гаршчо́к''' — [[гліна|гліняная]] пасудзіна для гатаваньня гарачай стравы, захоўваньня вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.

Вядомы з эпохі [[нэаліт]]у. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] іх сталі вырабляць на [[ганчарны круг|ганчарным крузе]]. Рэгіянальныя асаблівасьці гаршчкоў у іх выкарыстаньні, формах, памерах у [[Беларусь|Беларусі]] замацаваліся ў мясцовых назвах: ''абеднік'', ''адынец'', ''варэйка'', ''гарлач'', ''гладыш'', ''збан'', ''зьлівач'', ''склепнік'', ''слоік'', ''спарыш'' і іншых. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награваньня ў напаленай [[печ]]ы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусьцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласьці з дамешкам [[жарства|жарствы]], [[пясок|пяску]], а пасьля абпальваньня гартавалі ў абвары. [[Дэкор]] стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геамэтрычным арнамэнтам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна ''спарышамі'' і ''траячкамі''.
Вядомы з эпохі [[нэаліт]]у. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] іх сталі вырабляць на [[ганчарны круг|ганчарным крузе]]. Рэгіянальныя асаблівасьці гаршчкоў у іх выкарыстаньні, формах, памерах у [[Беларусь|Беларусі]] замацаваліся ў мясцовых назвах: ''абеднік'', ''адынец'', ''варэйка'', ''гарлач'', ''гладыш'', ''[[збан]]'', ''зьлівач'', ''склепнік'', ''слоік'', ''[[спарыш]]'' і іншых. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награваньня ў напаленай [[печ]]ы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусьцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласьці з дамешкам [[жарства|жарствы]], [[пясок|пяску]], а пасьля абпальваньня гартавалі ў абвары. [[Дэкор]] стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геамэтрычным арнамэнтам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна ''спарышамі'' і ''траячкамі''.

Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыньня. [[Антрапамарфізацыя]] гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменьняў (носік, ручка), так і ў [[фальклёр]]ных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысьціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сымбалічна прадстаўляў сабой [[чалавек]]а — яго [[галава|галаву]] і ўлоньне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыцьцёвага цыклю: [[радзіны]], [[вясельле]], [[памінкі]]. У [[пахаваньне|пахавальнай]] абраднасьці гаршчок выступае як ёмішча [[душа|душы]] памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж сьветамі. У [[Пінскі раён|Пінскім раёне]] за [[труна|труной]] несьлі ў гаршчку пасьвечаную ваду, вадой крапілі [[магіла|магілу]], рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, зь печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненьне з [[агонь|агнём]] тлумачаць суаднясеньне яго з [[дамавік]]ом. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленьні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай сьвядомасьці ролю [[абярэг]]а. У рытуальных дзеяньнях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасьць «зьмяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасьці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць [[чараўніца|чараўніцу]], у ім пасьля пэўных апэрацыяў можа быць сканцэнтравана пэрсаніфікаваная [[хвароба]], менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак [[атмасфэрныя зьявы]].

Вэрсія ад 23:08, 23 кастрычніка 2017

Гаршчо́кгліняная пасудзіна для гатаваньня гарачай стравы, захоўваньня вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.

Вядомы з эпохі нэаліту. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 стагодзьдзя іх сталі вырабляць на ганчарным крузе. Рэгіянальныя асаблівасьці гаршчкоў у іх выкарыстаньні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, збан, зьлівач, склепнік, слоік, спарыш і іншых. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награваньня ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусьцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласьці з дамешкам жарствы, пяску, а пасьля абпальваньня гартавалі ў абвары. Дэкор стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геамэтрычным арнамэнтам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна спарышамі і траячкамі.

Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыньня. Антрапамарфізацыя гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменьняў (носік, ручка), так і ў фальклёрных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысьціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сымбалічна прадстаўляў сабой чалавека — яго галаву і ўлоньне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыцьцёвага цыклю: радзіны, вясельле, памінкі. У пахавальнай абраднасьці гаршчок выступае як ёмішча душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж сьветамі. У Пінскім раёне за труной несьлі ў гаршчку пасьвечаную ваду, вадой крапілі магілу, рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, зь печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненьне з агнём тлумачаць суаднясеньне яго з дамавіком. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленьні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай сьвядомасьці ролю абярэга. У рытуальных дзеяньнях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасьць «зьмяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасьці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць чараўніцу, у ім пасьля пэўных апэрацыяў можа быць сканцэнтравана пэрсаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак атмасфэрныя зьявы.

Літаратура

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Тацьцяна Валодзіна, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Гаршчоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў