Беларускае тэлеграфнае агенцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 39: Радок 39:
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускія СМІ]]
[[Катэгорыя:Беларускія СМІ]]
[[Катэгорыя:Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]

Вэрсія ад 01:02, 22 кастрычніка 2017

Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Выява лягатыпу
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 7 сакавіка 1931 (93 гады таму)
Уласьнікі Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кірава, д. 26
Ключавыя фігуры Зьміцер Жук
Галіна прэса[d]
Прадукцыя навіны
Лік супрацоўнікаў 150 (2003)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі часопіс «Беларуская думка»

«Беларускае тэлеграфнае агенцтва» («БелТА») — урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі. Мае аддзяленьні ва ўсіх абласьцях Беларусі, а таксама ў Маскве, Кіеве, Варшаве і Вільні.

Прадукты і паслугі

Агенцтва штодзень выпускае 140 тэкставых паведамленьняў і 15 фатаздымкаў. Стужка навінаў пастаўляецца безупынна і налічвае 30 старонак за месяц. Штодня рассылаюцца анонсы падзеяў дня, штопятніцу — анонсы падзеяў тыдня. Таксама выпускаюцца штодзённыя весьнікі «Беларусь» (14 старонак на месяц) і «Беларуская эканоміка» (30 паведамленьняў за дзень), штотыднёвікі «Аўтавесьнік», «Інфармацыйныя тэхналёгіі ў Беларусі» (па 15 паведамленьняў) і «Менск афіцыйны», штомесячны каляндар (30 старонак).

Гісторыя

Заснавана 7 сакавіка 1931 году ў Менску. У 1992—1995 гадох мела назоў «Беларускае інфармацыйнае агенцтва» («Белінфарм»)[1]. За савецкім часам падпарадкоўвалася Тэлеграфнаму агенцтву Савецкага Саюзу (ТАСС). У 1999 годзе БелТА запусьціла свой першы сайт, які на 2015 г. меў штомесяц звыш за 1,5 млн унікальных наведнікаў[2]. На 20 сьнежня 2003 году мела звыш за 150 супрацоўнікаў[3].

Крыніцы

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 2. — С. 402. — 408 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  2. ^ БелТА абнавіла свой сайт // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 ліпеня 2015 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Сяргей Протас. БелТА: хутка, дакладна, цікава і карысна // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2003. — № 321-322. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі