Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява
стыль
Радок 47: Радок 47:
'''Касьцёл і калегіюм езуітаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Бабруйск]]у. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя [[Бабруйская фартэцыя|фартэцыі]]), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры [[барока]]. Разам з [[кляштар]]ам быў цэнтрам [[Бабруйская езуіцкая акадэмія|Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі]].
'''Касьцёл і калегіюм езуітаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Бабруйск]]у. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя [[Бабруйская фартэцыя|фартэцыі]]), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры [[барока]]. Разам з [[кляштар]]ам быў цэнтрам [[Бабруйская езуіцкая акадэмія|Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі]].


Комплекс складаўся з касьцёла і калегюіму. У XIX ст. [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл]].
Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегюіму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 22:47, 15 кастрычніка 2017

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г.
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г.
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д. / 53.1368667; 29.2484Каардынаты: 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д. / 53.1368667; 29.2484
Канфэсія Каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы

Касьцёл і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя фартэцыі), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.

Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегюіму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Абмеры комплекса, 1800 г.

У 1615 годзе староста Пётра Трызна заснаваў у Бабруйску касьцёл. У 1625 годзе касьцёл перадалі езуітам. Сярод архітэктараў былі Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаваньні ў 1732—1747 гадох муляра Якуба Руофа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вежа касьцёла — направа, 1810 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл пэўны час працягваў дзейнічаць. Аднак пры будаваньні ў першай палове ХІХ ст. Бабруйскае крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і карэнным чынам перабудавалі яго пад цэйхгаўз[1] (зьнішчылі вежы). У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару.

Найноўшы час

За савецкім часам у будынку касьцёла была гаўптвахта.

Архітэктура

Сучасны стан (выгляд зь пераду)

Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту. Над галоўным фасад узвышаліся дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, з бакоў вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрысьціі.

Сучасны стан, выгляд збоку

Усярэдзіне нэфы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе месьціўся «хор мураваны на 2 філярах з сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрысьціямі. Галоўны аўтар, які ўлучаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэрыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбон і ўсё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі. Яго зрабілі майстры Язэп Шыла і Антон Марціноўскі. Сьцены ўпрыгожвалі фрэскі, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны[2].

Крыніцы

  1. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 158.
  2. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 159.

Літаратура

  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў