Розьніца паміж вэрсіямі «Лепель»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
7 байтаў выдалена ,  3 гады таму
д
стыль
д (стыль)
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1802 году — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
 
[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), 1866 г.]]
 
У 1821 годзе ў Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 годзе — 4-клясная вучэльня. У 1833 годзе места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 годзе складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 годзе гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 гадох тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 гадох — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 году места атрымала герб: «у чырвоным полі [[Пагоня]]»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 183.</ref>. На 1864 год у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 год — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам ''вуліца Дзяржынскага, 21.'' Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (''вуліца Віцебская, 23'') і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».
 
=== Славутасьці ===
=== Выдатныя мясьціны ===
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)

Навігацыйнае мэню