Робат: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д новы ключ для Катэгорыя:Робаты: « » з дапамогай HotCat
Радок 16: Радок 16:
* [ftp://ftp.linux.kiev.ua/pub/conference/2007/reports/rtai.pdf Візуальнае кіраваньне рухомымі аб’ектамі]
* [ftp://ftp.linux.kiev.ua/pub/conference/2007/reports/rtai.pdf Візуальнае кіраваньне рухомымі аб’ектамі]


[[Катэгорыя:Робаты]]
[[Катэгорыя:Робаты| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

Вэрсія ад 13:50, 3 кастрычніка 2017

Робат-андроід ASIMO, вытворчасьці Honda

Робат (па-чэску: Robot) — аўтаматычнае прыстасаваньне з антрапаморфным дзеяньнем, якое часткова ці цалкам замяняе чалавека пры выканьні работ у небясьпечных для жыцьця варунках, пры адноснай недаступнасьці аб’екта ці для іншага выкарыстаньня[1]. У большасьці выпадкаў сучасныя робаты — гэта «рукі», маніпулятары, замацаваныя на аснове й прызначаныя для выкананьня аднастайнай працы тыпу складаньня, перамяшчэньня.

Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам апэратара, можа працаваць па загадзя складзенай праграме альбо прытрымлівацца набору агульных указаньняў з дапамогай тэхналёгіі штучнага інтэлекту. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасьці, у будаўніцтве, пры працы зь цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека умовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў космасе.

Слова «робат» было прыдумана чэскім пісьменьнікам Карэлам Чапэкам і яго братам Ёзэфам і ўпершыню выкарыстана ў п’есе Чапэка «Р. У. Р.» («Росумскія ўнівэрсальныя робаты», 1920). Да зьяўленьня прамысловых робатаў лічылася, што робаты павінны выглядаць падобна людзям.

Крыніцы

  1. ^ Робат. КругоСвет.ru

Вонкавыя спасылкі

Робатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў