Мэц (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
абнаўленьне зьвестак |
абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Лягатып = FC Metz.svg |
|Лягатып = FC Metz.svg |
||
|ПоўнаяНазва = Football Club de Metz |
|ПоўнаяНазва = Football Club de Metz |
||
|Заснаваны = |
|Заснаваны = 1932 |
||
|Горад = [[Мэц]], [[Францыя]] |
|Горад = [[Мэц]], [[Францыя]] |
||
|Стадыён = [[Сэн-Сымфарыен (стадыён)|Сэн-Сымфарыен]] |
|Стадыён = [[Сэн-Сымфарыен (стадыён)|Сэн-Сымфарыен]] |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|Трэнэр = [[Філіп Гіншбэргер]] |
|Трэнэр = [[Філіп Гіншбэргер]] |
||
|Чэмпіянат = [[Француская Ліга 1|Ліга 1]] |
|Чэмпіянат = [[Француская Ліга 1|Ліга 1]] |
||
|Сэзон = [[Чэмпіянат Францыі па футболе |
|Сэзон = [[Чэмпіянат Францыі па футболе 2016—2017 гадоў|2016—2017]] |
||
|Месца = |
|Месца = 14 месца |
||
|Сайт = http://www.fcmetz.com/ |
|Сайт = http://www.fcmetz.com/ |
||
|Прыналежнасьць = Францускія |
|Прыналежнасьць = Францускія |
Вэрсія ад 14:37, 20 верасьня 2017
Мэц | |
Поўная назва | Football Club de Metz |
---|---|
Заснаваны | 1932 |
Горад | Мэц, Францыя |
Стадыён |
Сэн-Сымфарыен Умяшчальнасьць: 26 700 |
Галоўны трэнэр | Філіп Гіншбэргер |
Чэмпіянат | Ліга 1 |
· 2016—2017 | 14 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Мэц» (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сэн-Сымфарыен», які месьціцца ў межах гораду.
Гісторыя
Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[1].
Клюб «Мэц» пачаў выступы у францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[2].
Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу у францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.
Склад
- Актуальны на 17 студзеня 2015 году
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Мэц (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў