Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Anoska.jpg|міні|200пкс|Вацлаў Аношка]]
[[Файл:Anoska.jpg|міні|200пкс|Вацлаў Аношка]]


'''Вацлаў Аношка''', '''Вячаслаў Аношка''' ([[14 сакавіка]] [[1899]]<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.</ref> в. [[Паплаўшчына]] (сёньня — Заводзкаслабодзкі с/с [[Магілёўскі раён|Магілёўскага р-ну]] Магілёўскай вобл. — [[18 лютага]] [[1966]], [[в. Рабэрцін]], гміна Пясэчна Мазавецкага ваяводзтва, [[Польшча]]) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.
'''Вацлаў Аношка''', '''Вячаслаў Аношка''' ([[14 сакавіка]] [[1899]]<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—269.</ref> в. [[Паплаўшчына]] (сёньня — Заводзкаслабодзкі с/с [[Магілёўскі раён|Магілёўскага р-ну]] Магілёўскай вобл. — [[18 лютага]] [[1966]], [[в. Рабэрцін]], [[гміна Пясэчна]] [[Мазавецкае ваяводзтва|Мазавецкага ваяводзтва]], [[Польшча]]) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.


== Сям’я ==
== Сям’я ==
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. [[Паплаўшчына]] пад Быхавам. Бацька — Якуб, сын Пятра Аношкі, нарадзіўся ў 1873 годзе, маці — Камілія, дачка Язафата Аношкі, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рымска-каталіцкага касьцёлу ў [[Быхаў|Быхаве]]<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—269.</ref>. Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як «удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры».<ref>Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР [http://lists.memo.ru/d25/f152.htm]</ref>
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. [[Паплаўшчына]] пад [[Быхаў|Быхавам]]. Бацька — Якуб, сын Пятра Аношкі, нарадзіўся ў 1873 годзе, маці — Камілія, дачка Язафата Аношкі, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рымска-каталіцкага касьцёлу ў [[Быхаў|Быхаве]]<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—269.</ref>. Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як «удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры».<ref>Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР [http://lists.memo.ru/d25/f152.htm]</ref>


== Адукацыя і духоўная фармацыя ==
== Адукацыя і духоўная фармацыя ==
Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў [[Кельцы]] (Польшча).


Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]].
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]].


Яшчэ падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе студыяваў тэалёгію ў [[Місійны інстытут у Любліне|Місійным інстытуце ў Любліне]]. У 1924, падчас студыяў у [[Люблін]]е, Вацлаў Аношка на пэўны час выязджаў у Галічыну, у грэка-каталіцкі манастыр [[Манахі студыйскага ўставу|айцоў-студытаў]] ва [[Уніўская Лаўра|Ўніве]], дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 годзе, пасьля падрыхтоўкі ва [[Усходняя місія айцоў-езуітаў у Альбэрціне|Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбэрцін]]е атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад.
Яшчэ падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе студыяваў тэалёгію ў [[Місійны інстытут у Любліне|Місійным інстытуце ў Любліне]]. У 1924, падчас студыяў у [[Люблін]]е, Вацлаў Аношка на пэўны час выязджаў у Галічыну, у грэка-каталіцкі манастыр [[Манахі студыйскага ўставу|айцоў-студытаў]] ва [[Уніўская Лаўра|Ўніве]], дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 годзе, пасьля падрыхтоўкі ва [[Усходняя місія айцоў-езуітаў у Альбэрціне|Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбэрцін]]е атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У [[Пінская дыяцэзія|Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі]] ён першы перайшоў на ўсходні абрад.


== Душпастырская праца ==
== Душпастырская праца ==
Напачатку працаваў вікарыем ў рымска-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]], а таксама працаваў там школьным прэфэктам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.<ref>[Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.</ref>
Напачатку працаваў вікарыем ў рымска-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]], а таксама працаваў там школьным прэфэктам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.<ref>[Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.</ref>


З [[1926]] году а. Вацлаў Аношка служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў прапаведаваць на місіі ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]]. Працуючы сярод вернікаў славяна-бізантыйскага абраду, сваё лацінскае імя а. Аношка падаваў ва ўсходняй форме — Вячаслаў і гэтак яго заўсёды называлі вернікі-ўніяты.
З [[1926]] году а. Вацлаў Аношка служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў прапаведаваць на місіі ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]]. Працуючы сярод вернікаў славяна-бізантыйскага абраду, сваё лацінскае імя а. Аношка падаваў ва ўсходняй форме — Вячаслаў і гэтак яго заўсёды называлі вернікі-ўніяты.


У Альпені ён пабудаваў грэка-каталіцкую капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя сэмінарыі ў [[Любешаў|Любешаве]] і [[Ломжа|Ломжы]]<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на [[Мярлінскія хутары|Мярлінскіх хутарах]].
У Альпені ён пабудаваў грэка-каталіцкую капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя сэмінарыі ў [[Любешаў|Любешаве]] і [[Ломжа|Ломжы]]<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на [[Мярлінскія хутары|Мярлінскіх хутарах]].


Беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду а. [[Язэп Германовіч]], вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, пасьля таго, як асабіста пабываў у Альпені і пазнаёміўся з душпастырскай працай айца Вячаслава Аношкі, прысьвяціў яму паэму “Унія на Палесьсі” (Альбэрцін, 1932).<ref>Вінцук Адважны. «Унія на Палесьсі» [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html]</ref>
Беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду а. [[Язэп Германовіч]], вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, пасьля таго, як асабіста пабываў у Альпені і пазнаёміўся з душпастырскай працай айца Вячаслава Аношкі, прысьвяціў яму паэму «Унія на Палесьсі» (Альбэрцін, 1932).<ref>Вінцук Адважны. «Унія на Палесьсі» [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html]</ref>


З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Дзяляцічы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]).
З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Дзяляцічы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]).


Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям<ref>Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.</ref>. “Хоць афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі”, — пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. <ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагодзьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>.
Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям<ref>Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.</ref>. «Хоць афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі», — пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. <ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагодзьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: «Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?»<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>.


Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.<ref>Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.</ref>
Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад «шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці».<ref>Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.</ref>


== Дзейнасьць у час вайны ==
== Дзейнасьць у час вайны ==
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].


На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у [[Менск]] да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Станіслава Глякоўскага]], які ў той час служыў у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёле сьв. Сымона і Алены]]. На плябаніі пры касьцёле разам зь імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі ([[Дзяніс Малец|Дзянісам Мальцам]], [[Казімір Рыбалтоўскі|Казімірам Рыбалтоўскім]], [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]]) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.<ref>Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.</ref>
На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у [[Менск]] да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Станіслава Глякоўскага]], які ў той час служыў у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёле сьв. Сымона і Алены]]. На плябаніі пры касьцёле разам зь імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі ([[Дзяніс Малец|Дзянісам Мальцам]], [[Казімер Рыбалтоўскі|Казімерам Рыбалтоўскім]], [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]]) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.<ref>Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.</ref>


Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.<ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.<ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.


== Паваенны лёс ==
== Паваенны лёс ==
У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад [[Варшава]]й (гміна Пясэчна, парафія Язгажэў). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.
У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад [[Варшава]]й ([[гміна Пясэчна]], парафія Язгажэў). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.


У верасьні 1959 а. Вацлаў Аношка сярод іншых склаў у Варшаве свае сьведчаньні для бэатыфікацыйнага працэсу адносна Слугі Божага [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунта Лазінскага]], біскупа Пінскага, якога добра ведаў на працягу 13 гадоў з 1918-га да яго сьмерці ў 1932 годзе.<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-272.</ref>
У верасьні 1959 а. Вацлаў Аношка сярод іншых склаў у Варшаве свае сьведчаньні для бэатыфікацыйнага працэсу адносна Слугі Божага [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунта Лазінскага]], біскупа Пінскага, якога добра ведаў на працягу 13 гадоў з 1918-га да яго сьмерці ў 1932 годзе.<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—272.</ref>


Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, у непасрэдным суседзтве ад [[Варшава|Варшавы]], на поўдзень ад яе.
Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, у непасрэдным суседзтве ад [[Варшава|Варшавы]], на поўдзень ад яе.
Радок 46: Радок 46:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
* а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
* Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
* Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
* Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
* Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
* Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.
* Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія… // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 21:37, 18 верасьня 2017

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка (14 сакавіка 1899[1] в. Паплаўшчына (сёньня — Заводзкаслабодзкі с/с Магілёўскага р-ну Магілёўскай вобл. — 18 лютага 1966, в. Рабэрцін, гміна Пясэчна Мазавецкага ваяводзтва, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Сям’я

Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька — Якуб, сын Пятра Аношкі, нарадзіўся ў 1873 годзе, маці — Камілія, дачка Язафата Аношкі, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рымска-каталіцкага касьцёлу ў Быхаве[2]. Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як «удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры».[3]

Адукацыя і духоўная фармацыя

Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім Зыгмунтам Лазінскім 1 лістапада 1924 у Наваградку.

Яшчэ падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе студыяваў тэалёгію ў Місійным інстытуце ў Любліне. У 1924, падчас студыяў у Любліне, Вацлаў Аношка на пэўны час выязджаў у Галічыну, у грэка-каталіцкі манастыр айцоў-студытаў ва Ўніве, дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 годзе, пасьля падрыхтоўкі ва Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбэрціне атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад.

Душпастырская праца

Напачатку працаваў вікарыем ў рымска-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету, а таксама працаваў там школьным прэфэктам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.[4]

З 1926 году а. Вацлаў Аношка служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў прапаведаваць на місіі ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. Працуючы сярод вернікаў славяна-бізантыйскага абраду, сваё лацінскае імя а. Аношка падаваў ва ўсходняй форме — Вячаслаў і гэтак яго заўсёды называлі вернікі-ўніяты.

У Альпені ён пабудаваў грэка-каталіцкую капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя сэмінарыі ў Любешаве і Ломжы[5]. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на Мярлінскіх хутарах.

Беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду а. Язэп Германовіч, вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, пасьля таго, як асабіста пабываў у Альпені і пазнаёміўся з душпастырскай працай айца Вячаслава Аношкі, прысьвяціў яму паэму «Унія на Палесьсі» (Альбэрцін, 1932).[6]

З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор Рыгора Шырмы).

Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям[7]. «Хоць афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. […] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі», — пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. [8] Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагодзьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: «Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?»[9].

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад «шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці».[10]

Дзейнасьць у час вайны

Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы.

На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у Менск да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. Станіслава Глякоўскага, які ў той час служыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены. На плябаніі пры касьцёле разам зь імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі (Дзянісам Мальцам, Казімерам Рыбалтоўскім, Вінцэнтам Гадлеўскім) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.[11]

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.[12] Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

Паваенны лёс

У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад Варшавай (гміна Пясэчна, парафія Язгажэў). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.

У верасьні 1959 а. Вацлаў Аношка сярод іншых склаў у Варшаве свае сьведчаньні для бэатыфікацыйнага працэсу адносна Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, біскупа Пінскага, якога добра ведаў на працягу 13 гадоў з 1918-га да яго сьмерці ў 1932 годзе.[13]

Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, у непасрэдным суседзтве ад Варшавы, на поўдзень ад яе.

Крыніцы

  1. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—269.
  2. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—269.
  3. ^ Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР [1]
  4. ^ [Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.
  5. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  6. ^ Вінцук Адважны. «Унія на Палесьсі» [2]
  7. ^ Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.
  8. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  9. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  10. ^ Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  11. ^ Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.
  12. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  13. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268—272.

Літаратура

  • а. Я. Г. Мае прыяцелі — В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  • Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  • Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  • Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія… // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.

Вонкавыя спасылкі