Арыстотэль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Aristotle Altemps Inv8575.jpg|міні|зправа|150пкс|Арыстотэль, копія бюста працы Лісіпа]]
[[Файл:Aristotle Altemps Inv8575.jpg|значак|Арыстотэль, копія бюста працы Лісіпа]]
'''Арысто́тэль''' ({{мова-grc|Ἀριστοτέλης}}; [[384 да н. э.]], Стагір — [[322 да н. э.]], Халкіда на Эўбэі) — [[Грэцыя|старажытнагрэцкі]] [[Філязофія|філёзаф]] і [[Навука|навуковец]], стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай [[лёгіка|лёгікі]].
'''Арысто́тэль''' ({{мова-grc|Ἀριστοτέλης}}; [[384 да н. э.]], Стагір — [[322 да н. э.]], Халкіда на Эўбэі) — [[Грэцыя|старажытнагрэцкі]] [[Філязофія|філёзаф]] і [[Навука|навуковец]], стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай [[лёгіка|лёгікі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Нарадзіўся ў г. Стагіры на поўначы Грэцыі<ref>{{Кніга|аўтар=Голин Г. М.|загаловак=Хрестоматия по истории физики. Классическая физика.|адказны=[Сост. Голин Г. М.]|месца=Мн.|выдавецтва=Выш. школа|год=1979|старонкі=5}}</ref>. Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі [[Плятон]]а. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў.
Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Нарадзіўся ў г. Стагіры на поўначы Грэцыі<ref>{{Кніга|аўтар=Голин Г. М.|загаловак=Хрестоматия по истории физики. Классическая физика.|адказны=[Сост. Голин Г. М.]|месца=Мн.|выдавецтва=Выш. школа|год=1979|старонкі=5}}</ref>. Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі [[Плятон]]а. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў.

У [[343 да н. э.|343 годзе да н. э.]] македонскі кароль [[Філіп]] (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы [[Аляксандар Македонскі]]). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля.
У 343 годзе да н. э. македонскі кароль [[Філіп]] (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы [[Аляксандар Македонскі]]). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля.
У [[334 да н. э.|334 годзе да н. э.]] Арыстотэль заснаваў у [[Афіны|Афінах]] сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай.

У 334 годзе да н. э. Арыстотэль заснаваў у [[Афіны|Афінах]] сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай.
Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у [[322 да н. э.|322 годзе да н. э.]].
Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у [[322 да н. э.|322 годзе да н. э.]].


Радок 14: Радок 16:


== Навуковая спадчына ==
== Навуковая спадчына ==
Творы Арыстотэля былі вядомыя на [[Русь|Русі]], ў [[14 стагодзьдзе|14]]—[[15 стагодзьдзе|15]] стагодзьдзі распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]]. Глыбока ведаў яго творы [[Францыск Скарына]], які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі Вялікага Княства Літоўскага асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля ([[Сымон Будны]], [[Лаўрэнці Зізаній]], [[Андрэй Волян]] і інш.). У [[1568]] годзе [[Ян Ліцыній Намыслоўскі]] выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элемэнты філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18]] стагодзьдзі у навучальных установах Вялікага Княства Літоўскага вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схалястызаванага арыстотэлізму.
Творы Арыстотэля былі вядомыя на [[Русь|Русі]], ў XIV—XV стагодзьдзях распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]]. Глыбока ведаў яго творы [[Францыск Скарына]], які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі Вялікага Княства Літоўскага асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля ([[Сымон Будны]], [[Лаўрэнці Зізаній]], [[Андрэй Волян]] і інш.). У 1568 годзе [[Ян Ліцыній Намыслоўскі]] выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элемэнты філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У XVII—XVIII стагодзьдзях у навучальных установах Вялікага Княства Літоўскага вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схалястызаванага арыстотэлізму.


Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму [[Авэроэс]].
Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму [[Авэроэс]].

Вэрсія ад 13:49, 18 жніўня 2017

Арыстотэль, копія бюста працы Лісіпа

Арысто́тэль (па-старажытнагрэцку: Ἀριστοτέλης; 384 да н. э., Стагір — 322 да н. э., Халкіда на Эўбэі) — старажытнагрэцкі філёзаф і навуковец, стваральнік асобнай філязофскай плыні і фармальнай лёгікі.

Біяграфія

Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фэстыда). Нарадзіўся ў г. Стагіры на поўначы Грэцыі[1]. Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Плятона. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў.

У 343 годзе да н. э. македонскі кароль Філіп (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы Аляксандар Македонскі). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля.

У 334 годзе да н. э. Арыстотэль заснаваў у Афінах сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у 322 годзе да н. э..

Навуковыя погляды

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог. Арыстотэль сыстэматызаваў і разьвіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — лёгіку, філязофію, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.

Ім напісаны сотні кнігаў («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Мэтафізыка», «Фізыка», «Гісторыя жывёлаў», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»). Арыстотэль лічыў, што людзі пачалі філязофстваваць, каб пазбавіцца няведаньня, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б дасьледавала «пачаткі і прычыны». Пазьней гэта навука была названа «мэтафізыкай». Арыстотэль крытыкаваў вучэньне Плятона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага сьвету. У аснове быцьця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу рух і мэты. Паводле яго вучэньня форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасьць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком сьвету і вышэйшай мэтай яго разьвіцьця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб’ектыўна-ідэалістычны характар яго філязофіі. Працэс пазнаньня ён разумеў як рух ад адчуваньняў да агульных паняцьцяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсьць веды пра агульнае». У касмалёгіі Арыстотэль стаяў на пазыцыях геацэнтрызму (Зямля — цэнтар). Прызнаваў мэтазгоднасьць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёлаў. Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадзтва, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, …, грамадзкая». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжываньне ўладай, падаўленьне свабодаў грамадзянаў, прычыненьне шкоды дабрабыту і годнасьці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадзтва і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды». У эстэтычных трактатах разьвіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасьці. Яго вучэньне моцна паўплывала на пазьнейшае разьвіцьцё філязофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстотэлізму ў філязофіі і прыродазнаўстве. Арыстотэль зьявіўся заснавальнікам фармальнай лёгікі, стваральнікам сылягістыкі, якія паслужылі філязофскай асновай схалястыкі.

Навуковая спадчына

Творы Арыстотэля былі вядомыя на Русі, ў XIV—XV стагодзьдзях распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У Вялікім Княстве Літоўскім цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху Адраджэньня. Глыбока ведаў яго творы Францыск Скарына, які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі Вялікага Княства Літоўскага асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля (Сымон Будны, Лаўрэнці Зізаній, Андрэй Волян і інш.). У 1568 годзе Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элемэнты філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У XVII—XVIII стагодзьдзях у навучальных установах Вялікага Княства Літоўскага вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схалястызаванага арыстотэлізму.

Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму Авэроэс.

Творы

Творы Арыстотэля, якія цалкам або часткова дайшлі да нашага часу: «Катэгорыі», «Аб тлумачэньні», «Першыя аналітыкі», «Другія аналітыкі», «Топіка», «Аб сафістычных абвяржэньнях», «Фізыка», «Аб паходжаньні і зьнішчэньні», «Аб небе», «Мэтыяралёгіка», «Гісторыя жывёл», «Аб частках жывёл», «Аб узьнікненьні жывёл», «Аб руху жывёл», «Пра душу», «Нікамахава этыка», «Эўдэмава этыка», «Палітыка», «Афінская палітыя», «Рыторыка», «Паэтыка».

Шматлікія сачыненьні Арыстотэля ахопліваюць амаль усю вобласьць даступных тады ў той час ведаў, якія ў яго працах атрымалі найбольш глыбокае філязофскае абгрунтаваньне, было прыведзена ў строгі, сыстэматычны парадак, і яго эмпірычны базіс значна ўзрос. Некаторыя з гэтых сачыненьняў не былі выдадзеныя ім самім пры жыцьці, а многія іншыя падложна яму прыпісаныя ў наступстве. Але нават некаторыя месцы тых сачыненьняў, якія бясспрэчна належаць яму, можна паставіць пад сумнеў, і ўжо старажытныя стараліся патлумачыць сабе гэту няпоўнасьць рукапісаў Арыстотэля. Паводле паданьня, якое захавалася ў Страбона і Плютарха, Арыстотэль завяшчаў свае сачыненьні Фэафрасту, ад якога яны перайшлі да Нэлія са Скепсіса. Наступнікі Нэлія схавалі каштоўныя рукапісы ад хцівасьці пэргамскіх цароў у 1111, дзе яны моцна пацярпелі ад сырасьці і цьвілі. У 1 стагодзьдзі да н. э. яны былі праданыя за высокую цану багачу і аматару кнігаў Апэлікону ў вартым жалю стане, і ён пастараўся аднавіць пацярпелыя месцы ў рукапісах сваімі ўласным прыбаўкамі, але не заўжды пасьпяхова. Пазьней, пры Суле, яны трапілі ў ліку іншай дабычы ў Рым, дзе Тыраніян і Андронік Радоскі выдалі іх у сучасным выглядзе. Паводле меркаваньня некаторых дасьледчыкаў, гэты аповед можа быць верным толькі адносна вельмі невялікага ліку другасных сачыненьняў Арыстотэля.

Філязофскія погляды Арыстотэля

Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя бяз формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог.

Крыніцы

  1. ^ Голин Г. М. Хрестоматия по истории физики. Классическая физика. / [Сост. Голин Г. М.]. — Мн.: Выш. школа, 1979. — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

Арыстотэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў