Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Kazimier Lachnovič перанёс старонку Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і калегіюм езуітаў (Бабруйск) у [[Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруй...
удакл.
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Catholic Church of SS. Peter and Paul in Babrujsk, Belarus.jpg|200пкс|міні|Пачатковы выгляд касьцёла, з абмернага рысунку XVIII ст.]]
[[Файл:Catholic Church of SS. Peter and Paul in Babrujsk, Belarus.jpg|200пкс|міні|Пачатковы выгляд касьцёла, з абмернага рысунку XVIII ст.]]
'''Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, былы [[езуіты|езуіцкі]] [[касьцёл]]. Разам з [[кляштар]]ам быў цэнтрам [[Бабруйская езуіцкая акадэмія|Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі]].
'''Касьцёл і калегіюм езуітаў''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у [[Бабруйск]]у. Разам з [[кляштар]]ам быў цэнтрам [[Бабруйская езуіцкая акадэмія|Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 23:30, 27 ліпеня 2017

Пачатковы выгляд касьцёла, з абмернага рысунку XVIII ст.

Касьцёл і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 муляра Якуба Руофа.

Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі Бабруйскае крэпасьці вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касьцёлу была гаўптвахта.

Архітэктура

Сучасны стан (выгляд зь пераду)

Касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.

Сучасны стан (выгляд з боку)

Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.

Вонкавыя спасылкі