Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д афармленьне, артаграфія
Радок 5: Радок 5:
|Апісаньне =
|Апісаньне =
|Пасада = [[Сьпіс каралёў Вугоршчыны|кароль Вугоршчыны]]
|Пасада = [[Сьпіс каралёў Вугоршчыны|кароль Вугоршчыны]]
|Пачатак тэрміну = [[1342]]
|Пачатак тэрміну = 1342
|Канец тэрміну = [[1382]]
|Канец тэрміну = 1382
|Папярэднік = Карл Робэрт Анжуйскі
|Папярэднік = Карл Робэрт Анжуйскі
|Наступнік = Марыя
|Наступнік = Марыя

|Пасада2 = [[Сьпіс польскіх манархаў|кароль Польшчы]]
|Пасада2 = [[Сьпіс польскіх манархаў|кароль Польшчы]]
|Пачатак тэрміну2 = 17 лістапада [[1370]]
|Пачатак тэрміну2 = 17 лістапада 1370
|Канец тэрміну2 = [[1382]]
|Канец тэрміну2 = 1382
|Папярэднік2 = [[Казімер III Вялікі]]
|Папярэднік2 = [[Казімер III Вялікі]]
|Наступнік2 = [[Ядвіга Анжуйская]]
|Наступнік2 = [[Ядвіга Анжуйская]]

|Імя пры нараджэньні =
|Імя пры нараджэньні =
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|5|3|1326}}
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|5|3|1326}}
|Месца нараджэньня = [[Вышаград (Вугоршчына)|Вышаград]]
|Месца нараджэньня = [[Вышаград (Вугоршчына)|Вышаград]]
|Дата сьмерці = 11 верасьня [[1382]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|11|9|1382|гадоў=56}}
|Месца сьмерці = [[Трнава]]
|Месца сьмерці = [[Трнава]]
|Месца пахаваньня = базыліка [[Сэкешфэхервар]]
|Месца пахаваньня = базыліка [[Сэкешфэхэрвар]]
|Нашчадкі = Кацярына Вугорская (1370-1378)

|Нашчадкі = Кацярына Вугорская (1370—1378)
Марыя (1371—1395)
Ядвіга Анжуйская
Марыя (1371-1395)

Ядвіга Анжуйская
|Дынастыя = [[Анжу]]
|Дынастыя = [[Анжу]]
|Жонкі = Маргарэта Люксэмбурская
[[Лізавета Босьніяцкая]]
|Жонкі = Маргарэта Люксэмбурская
[[Лізавета Босьніяцкая]]
|Бацька = Карл Робэрт Анжуйскі
|Бацька = Карл Робэрт Анжуйскі
|Маці = Эльжбета Польская (1305-1380)
|Маці = Эльжбета Польская (1305—1380)
|Узнагароды = Залатая Ружа
|Узнагароды = Залатая Ружа

Радок 48: Радок 44:
{{Commons}}
{{Commons}}
* [http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja/l.htm#8 Арыгінальны артыкул]
* [http://www.autary.iig.pl/bely/www/encyklapedyja/l.htm#8 Арыгінальны артыкул]

{{Бібліяінфармацыя}}
{{Валадары Польшчы}}
{{Валадары Польшчы}}

{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Каралі Вугоршчыны]]
[[Катэгорыя:Каралі Вугоршчыны]]
[[Катэгорыя:Памерлі 11 верасьня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 11 верасьня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1382 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1382 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Сэкешфэхерварскай базыліцы]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Сэкешфэхэрварскай базыліцы]]

Вэрсія ад 14:43, 9 ліпеня 2017

Людвік I Вялікі
кароль Вугоршчыны
1342 — 1382
Папярэднік Карл Робэрт Анжуйскі
Наступнік Марыя
кароль Польшчы
17 лістапада 1370 — 1382
Папярэднік Казімер III Вялікі
Наступнік Ядвіга Анжуйская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сакавіка 1326, Вышаград
Памёр 11 верасьня 1382 (56 гадоў), Трнава
Пахаваны базыліка Сэкешфэхэрвар
Нашчадкі Кацярына Вугорская (1370—1378)
Марыя (1371—1395)
Ядвіга Анжуйская
Дынастыя Анжу
Жонкі Маргарэта Люксэмбурская
Лізавета Босьніяцкая
Бацька Карл Робэрт Анжуйскі
Маці Эльжбета Польская (1305—1380)
Узнагароды Залатая Ружа

Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski; 5 сакавіка 1326 — 11 верасьня 1382) — кароль Вугоршчыны (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).

З францускай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Робэрта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казімера III, з 1335 году палітычны саюзьнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казімеру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, прасьледуючы пры гэтым вугорскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненьне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году ўдзельнічаў у бесьпасьпяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша й Берасьцейшчыну ў 1349—1351 гадах, цягам якіх вугорскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі Вялікага Княства Літоўскага. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені — жніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзіяў на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага вугорскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам зь Людвікам адправіўся ў Вугоршчыну як гарант дагавора і для хрышчэньня, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасьці Белз на захадзе Валыні. Пасьля заняцьця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372—1377), у выніку якіх Белз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Вугоршчыны, што выклікала незадавальненьне польскіх фэадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандар і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрынь з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Вугоршчыны. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысьціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэньне Луцкай каталіцкай япархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазьней, у XIVXVIII стагодзьдзях, пашыраліся вугорскія экспансіянісцкія пляны (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году й інш.)

Праўленьне Людвіка супала з «залатым векам» эўрапейскага рыцарства, да пашырэньня ідэалёгіі й эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ён істотна спрычыніўся. Празваны вугорскіямі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэньне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўнівэрсытэт у горадзе Пэч, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV—XVI стагодзьдзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Літвы («залаты вгорскі»). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя фэадалы (асабістая недатыкальнасьць, сымбалічныя падаткі на карысьць дзяржаўнага скарбу й інш.), што паклала пачатак стварэньню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасьля сьмерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.

Літаратура

• Алесь Белы // . — Мн.: .
• Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
• Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. — Krakow: 1918.
• Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
• Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. — Bucuresti: 1936.
• Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — К.: 1987.

Вонкавыя спасылкі

Людвік I Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў