Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
|||
Радок 74: | Радок 74: | ||
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=mh Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы] |
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=mh Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы] |
||
* Виктор Корбут. [http://www.sb.by/?area=content&articleID=35193 Песнь о зубре] // [[Советская Белоруссия]], 19.03.2004 |
* Виктор Корбут. [http://www.sb.by/?area=content&articleID=35193 Песнь о зубре] // [[Советская Белоруссия]], 19.03.2004 |
||
* Николай Костюкович. [http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/27.08.12.pdf Закрытие чудных открытий] // Веды, 27.08.2012. С. 6 |
|||
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}} |
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}} |
Вэрсія ад 14:18, 6 ліпеня 2017
Мікола Гусоўскі | |
Nicolaus Hussovianus | |
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1470 |
Памёр | 1533[1][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Кірунак | новалацінізм |
Жанр | паэма, верш |
Мова | лацінская мова[3] |
Значныя творы | «Песьня пра зубра» |
Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.
Біяграфія
Нараджэньне
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.
Адукацыя
Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.
Місія ў Рым (1518—1522)
Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малітву.
Верагодна аўтэнтычны партрэт
Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Выява зьмешчаная ў першым выданьні паэмы, якая доўгі час не была даступная беларускім дасьледнікам[6].
Творы
- паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
- верш «Суцяшэньне» 1523;
- верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
- паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
- паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.
Пераклады
На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.
У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.
Крыніцы
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118962507 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
- ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562
- ^ Виктор Корбут. "Песнь о зубре. Обнаружен портрет Миколы Гусовского". Беларусь Сегодня. 19-03-2004
Літаратура
- Гусоўскі Мікола // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
- Гусоўскі Мікола // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- 1523. Выйшла ў свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- 42. Хто такі Мікола Гусоўскі? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
- Гусоўскі Мікола // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Husoŭski, Mikoła // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
Мікола Гусоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы
- Виктор Корбут. Песнь о зубре // Советская Белоруссия, 19.03.2004
- Николай Костюкович. Закрытие чудных открытий // Веды, 27.08.2012. С. 6