Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
|Навуковая сфэра = [[гісторыя|гісторык]]
|Навуковая сфэра = [[гісторыя|гісторык]]
|Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]
|Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]
|Знакамітыя вучні =
|Вядомы як =
|Узнагароды і прэміі =
}}
}}
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[2 траўня]] [[1997]]) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1991]]).
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[2 траўня]] [[1997]]) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1991]]).
Радок 29: Радок 26:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шаблюк, Валеры}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шаблюк, Валеры}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 3 жніўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1953 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ўзьдзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ўзьдзе]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 2 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1997 годзе]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]]

Вэрсія ад 13:36, 5 ліпеня 2017

Валеры Шаблюк
Дата нараджэньня 3 жніўня 1953(1953-08-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 траўня 1997(1997-05-02) (43 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1991)

Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, мястэчка Узда Менскай вобласьці — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.

Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].

Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.

Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага Свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.

Сьмерць

Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія.

Крыніцы

  1. ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 43.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.