Таварыства з абмежаванай адказнасьцю: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам ''''Таварыства з абмежаванай адказнасьцю''' (агульнапрынятае скарачэньне - '''...' |
д Renessaince перанёс старонку Таварыства з абмежаванаю адказнасьцю у Таварыства з абмежаванай адказнасьцю: Артаграфія |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 20:24, 4 ліпеня 2017
Таварыства з абмежаванай адказнасьцю (агульнапрынятае скарачэньне - ТАА) — заснаванае адным ці некалькімі юрыдычнымі або фізычнымі асобамі гаспадарчае таварыства, статутны капітал якога падзелены на долі; ўдзельнікі таварыства не адказваюць па яго абавязацельствах і нясуць рызыку страт, зьвязаных зь дзейнасьцю таварыства, у межах вартасьці ўнесеных імі ўкладаў.
Удзельнікі ТАА не маюць права ўласнасьці на маёмасьць таварыства, аднак, маючы долю ў статутным фондзе гэтага таварыства, яны могуць атрымліваць дывідэнды ад прыбытку прапарцыйна сваёй долі. Удзельнік таварыства з абмежаванай адказнасьцю мае права прадаць ці іншым чынам зьдзейсьніць адчужэньне сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства аднаму ці некалькім удзельнікам гэтага таварыства ці самаму таварыству. Продаж удзельнікам таварыства з абмежаванай адказнасьцю сваёй долі (часткі долі) у статутным фондзе таварыства трэцім асобам дапушчаецца, калі іншае не прадугледжана статутам гэтага таварыства.
Управа
Таварыства мае наступныя ўправы:
- Вальны сабор (сход) таварышаў (удзельнікаў таварыства)
- Рада дырэктараў (Назіральная рада)
- Праўленьне (Рада дырэктараў, або дырэктар)
Праваздольнасьць
Таварыства можа мець уласнасьць. Можа выступаць бокам у грамадзянскіх адносінах. Абараняць свае правы самастойна ў судзе.