Сьпіртовы напой: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Спасылка
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Глядзіце таксама: +Зьвязнасьць
Радок 61: Радок 61:


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==
[[Антыалькагольны рух сялянаў]]
* [[Антыалькагольны рух сялянаў]]
* [[П'янае кіраваньне]]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 13:11, 28 чэрвеня 2017

Шклянка віскі

Сьпіртовы напойнапой, у склад якога ўваходзіць этаноль. Для прыгатаваньня разам са сьпіртам выкарыстоўваецца вада, штучная аддушка і сок садавіны і ягадаў, настой духмянай травы, карэньня, лісьця і кветак, лупіна цытрусавых і прыправа[1]. Ужываньне выклікае ад ўзбуджальнага ўзьдзеяньня да разбурэньня асобы ў выніку алькагалізму. Згубным ёсьць прыём за дзень звыш 60 грамаў моцных напояў, або 200 мілілітраў віна (шампанскае), або паўлітра сьветлага піва[2].

У 2013 г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць насельніцтва Зямлі (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 літра чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод мужчынаў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на віно[2].

Віды

Напой Сьпірт, % Цукар (г/ 100 мл)
Вінаграднае віно 9-20 0-32
Пладова-ягаднае віно 9-20 0-20
Наліўка 18-20 28-40
Настойка 16-40 4-30
Лікёр 25-45 32-50
Джын 44-45
Віскі 50-52
Гарэлка 40-56 0,1-0,2
Каньяк 40-57 0,7-1,5
Бальзам 30-60
Ром 40-60 1,5-2,0
Рэктыфікаваны этаноль(en) 95,5-96,6

Эўропа

У 2011 г. сярэдні ўзровень спажываньня алькаголю ў Эўропе склаў 12,5 літра чыстага этылявага сьпірту за год на душу насельніцтва ва ўзросьце звыш 15 гадоў. Гэты паказьнік быў найбольшым сярод усіх частак сьвету і ўдвая перавышаў сярэднесусьветны ўзровень спажываньня алькаголю. Найвышэйшы паказьнік назіраўся ва Ўсходняй і Сярэдне-Ўсходняй Эўропе — 14,5 літра чыстага этылявага сьпірту на кожнага ва ўзросьце звыш 15 гадоў за год. У Заходняй і Сярэдне-Заходняй Эўропе — 12,4 літра. У Паўднёвай Эўропе — 11,2 літра. У краінах Паўночнай Эўропы — 10,4 літра[3].

Беларусь

У 1998 г., паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, на душу насельніцтва прыпадала 7,4 літры чыстага алькаголю, што складала звыш 10 літраў на дарослага чалавека. Паказьнік перавысіў найбольшы ўзровень спажываньня сьпірту, які быў ў 1984 годзе. У 1999 г. 30% насельніцтва Беларусі злоўжывала сьпіртовымі напоямі. У выніку на 1 студзеня 2000 г. на ўліку ў наркалягічных дыспансэрах стаялі каля 170 000 (1,7%) жыхароў Беларусі[4].

У 2010 г. ад атручаньня сьпіртовымі напоямі памерлі 2407 жыхароў[5]. У 2013 г. спажываньне на кожнага жыхара ва ўзросьце ад 15 гадоў сталася найбольшым у сьвеце (17,5 літра). На мужчыну ў сярэднім прыпадала 27,5 літра чыстага сьпірту, на жанчыну — 9,1 літра[2]. Паводле дзелі выдаткаў на сьпіртовыя напоі насельніцтва Беларусі (5,5% ад агульнай сумы выдаткаў за год) знаходзілася на трэцім месцы ў сьвеце пасьля жыхароў Эстоніі (6,5%) і Расеі (5,8%)[6].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Алькагольныя напіткі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 262. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  2. ^ а б в Нацыя алькаголікаў // Белсат, 13 траўня 2014 г. Архіўная копія ад 13 траўня 2014 г. Праверана 1 кастрычніка 2016 г.
  3. ^ Эўрапейцы штодня ўжываюць у сярэднім 3 стандартныя дозы алькаголю // Зьвязда : газэта. — 30 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Надзея Нікалаева. На сёньняшні дзень 30 працэнтаў усяго насельніцтва злоўжывае сьпіртнымі напоямі // Зьвязда : газэта. — 19 студзеня 2000. — № 12 (23863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Наста Манцэвіч. Штодня ў Беларусі у выніку суіцыду і ад алькаголю памірае каля 13 чалавек // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2011 г. Праверана 1 кастрычніка 2016 г.
  6. ^ Міжнародны эўранагляднік(en). Беларусы трэція ў сьвеце па тратах на алькаголь // Радыё «Свабода», 28 траўня 2014 г. Праверана 1 кастрычніка г.

Вонкавыя спасылкі

Сьпіртовы напойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў