Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
стыль
Радок 50: Радок 50:
'''Ле́пель''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на беразе [[Лепельскае возера|Лепельскага возера]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лепельскі раён|Лепельскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2016 год — 17 690 чалавек<ref name="belstat2016" />. Знаходзіцца за 115 км ад [[Віцебск]]у. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі [[Ворша]] — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Полацак|Полацкам]], [[Менск]]ам, [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й.
'''Ле́пель''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на беразе [[Лепельскае возера|Лепельскага возера]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лепельскі раён|Лепельскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2016 год — 17 690 чалавек<ref name="belstat2016" />. Знаходзіцца за 115 км ад [[Віцебск]]у. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі [[Ворша]] — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Полацак|Полацкам]], [[Менск]]ам, [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й.


Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]], старажытны [[Лепельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі [[клясыцызм]]у [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл Сьвятога Казімера]] і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлеру]] [[Леў Сапега|Льву Сапегу]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XIX ст., [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваны савецкімі ўладамі]].
Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]], старажытны [[Лепельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі [[клясыцызм]]у [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл Сьвятога Казімера]] і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлеру]] [[Леў Сапега|Льву Сапегу]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Спаская царква ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваны савецкімі ўладамі]].


== Назва ==
== Назва ==
Радок 67: Радок 67:
У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У 1579 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У 1579 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.


[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|Герб Лепеля, 1850<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|Герб Лепеля, 1850 г.<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]


На 1580 год у ''месьце Лепелі'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. 19 траўня 1586 году ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
На 1580 год у ''месьце Лепелі'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. 19 траўня 1586 году ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
Радок 74: Радок 74:


=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1802 году — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1802 году — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.


[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), 1866]]
[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), 1866]]
Радок 87: Радок 87:
У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.


11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — [[Леў Сапега|Льву Сапегу]] (нягледзячы на пратэсты [[Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]])<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2156459.html Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара] // «[[Радыё Свабода]]», 13 верасьня 2010.</ref>.
11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — [[Леў Сапега|Льву Сапегу]] (нягледзячы на пратэсты [[Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]])<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2156459.html Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара] // «[[Радыё Свабода]]», 13 верасьня 2010 г.</ref>.


<center><gallery caption="Места на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Места на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Радок 95: Радок 95:
Lepiel, Poŭśviskaja-Kapanickaja. Лепель, Поўсьвіская-Капаніцкая (1910).jpg|Рог Поўсьвіскай і Капаніцкай
Lepiel, Poŭśviskaja-Kapanickaja. Лепель, Поўсьвіская-Капаніцкая (1910).jpg|Рог Поўсьвіскай і Капаніцкай
Lepiel-carkva.jpg|Царква, зьнішчаная бальшавікамі
Lepiel-carkva.jpg|Царква, зьнішчаная бальшавікамі
Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1913).jpg|Пляц Рынак, пошта
Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1913).jpg|Рынак, пошта
Lepiel, Čašnickaja. Лепель, Чашніцкая (1900).jpg|Чашніцкая вуліца, земская ўправа
Lepiel, Čašnickaja. Лепель, Чашніцкая (1900).jpg|Чашніцкая вуліца, земская ўправа
Lepiel, Šlachieckaja. Лепель, Шляхецкая (XX).jpg|Шляхецкая вуліца
Lepiel, Šlachieckaja. Лепель, Шляхецкая (XX).jpg|Шляхецкая вуліца
Радок 220: Радок 220:


=== Выдатныя мясьціны ===
=== Выдатныя мясьціны ===
''Помнікі'': Льву Сапегу
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
* Забудова гістарычная (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
* Капліца Сьвятога Георгія (1900)
* Капліца Сьвятога Георгія (1900; [[мураўёўкі|мураўёўка]])
* [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]] (1857—1876)
* [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]] (1857—1876)
* Могілкі: каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
* Могілкі: каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
* Помнік Льву Сапегу
* Сынагога (ХІХ ст.)
* Сынагога (ХІХ ст.)
* Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)
* Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)

Вэрсія ад 01:45, 23 чэрвеня 2017

Лепель
трансьліт. Liepieĺ
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Герб Лепеля Сьцяг Лепеля
Першыя згадкі: 1439
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Плошча:
  • 13 км²
Насельніцтва: 17 690 чал. (2016)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Паштовы індэкс: 211180
СААТА: 2227501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444Каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444
Лепель на мапе Беларусі ±
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lepel.vitebsk-region.gov.by/

Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 17 690 чалавек[1]. Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.

Лепель — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Казімера і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік канцлеру Льву Сапегу. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Спаская царква ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Географ В. Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)[2]. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)[3]. Супрацоўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «жоўтыя гарлачыкі». Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як «альховы»[4].

Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьцінаў: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель[2].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лепеля

Вялікае Княства Літоўскае

Мапа Новага Лепеля, XVII ст.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439 годам. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 годзе з згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак[5].

У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.

Герб Лепеля, 1850 г.[6]

На 1580 год у месьце Лепелі было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель)[7]. 19 траўня 1586 году маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.

У 1772—1776 гадох у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель стаў сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкай, з 1802 году — Віцебскай губэрні. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.

Царква і касьцёл (удалечыні), 1866

У 1821 годзе ў Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 годзе — 4-клясная вучэльня. У 1833 годзе места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 годзе складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 годзе гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 гадох тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 гадох — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 году места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня»[8]. На 1864 год у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 год — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.

У 1893 годзе ў Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 годзе — настаўніцкая бібліятэка. У пачатку ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У Першую сусьветную вайну 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 году Лепель займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лепель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Лепель разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай.

У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў БССР, дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)[9].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 3093 чал.; 1 студзеня 1880 году — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў[10]; 1897 год — 6284 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 13,8 тыс. чал.; 1959 год — 9,7 тыс. чал.; 1970 год — 13,1 тыс. чал.[11]; 1972 год — 13,6 тыс. чал.[12]; 1991 год — 19,6 тыс. чал.; 1997 год — 19,4 тыс. чал.; 1998 год — 19,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 18,8 тыс. чал.; 2007 год — 18,7 тыс. чал.; 2009 год — 17 280 чал.[13] (перапіс); 2010 год — 17,4 тыс. чал.; 2016 год — 17 690 чал.[1]

Адукацыя

У Лепелі працуюць агратэхнічны каледж (у мінулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.

Культура

Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 году — «Ленінскі сцяг»).

Забудова

Плян

У сучасным Лепелі захаваўся рэгулярны плян XIX ст. У 1964 і 1976 гадох складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2—5-павярховыя будынкі. Паводле пляну 1980 году перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Войкава вуліца Загуменная вуліца[14]
Данукалава вуліца
Карла Маркса вуліца
Шляхецкая вуліца Пралетарская вуліца
Дзяржынскага вуліца Капаніцкая вуліца
Лабанка вуліца Вакзальная вуліца
Ленінская вуліца
Максіма Горкага вуліца
Поўсьвіская вуліца Пушкінская вуліца
Савецкая вуліца Чашніцкая вуліца Нова-Чашніцкая вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц Саборная плошча
Чуйкова вуліца Чыгуначная вуліца
? Азёрная вуліца
? Маставая вуліца

З каштоўнай урбананімічнай спадчыны Лепеля да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліца Ульянка і тракт Барысаўскі.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 годзе аднавілася праца Лепельскай ГЭС.

Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).

Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу, Докшыцы.

Чыгуначны транспарт

У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на дзень у будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.

Мескі транспарт

Мескі грамадзкі транспарт улучае аўтобусныя маршруты.

Турыстычная інфармацыя

Помнік Льву Сапегу

Інфраструктура

Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»[15]. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам вуліца Дзяржынскага, 21. Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».

Выдатныя мясьціны

  • Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
  • Забудова гістарычная (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятога Георгія (1900; мураўёўка)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1857—1876)
  • Могілкі: каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
  • Помнік Льву Сапегу
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1841—1844)

Галерэя

Асобы

Цікавыя факты

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999.
  3. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 350.
  4. ^ Цікавасці: назва горада, Сайт пра Лепель і Лепельскае возера
  5. ^ Януш І. Лепель // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 206.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 71.
  7. ^ а б Януш І. Лепель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
  8. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 183.
  9. ^ Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара // «Радыё Свабода», 13 верасьня 2010 г.
  10. ^ Kuściński M. Lepel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 150.
  11. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 351.
  12. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Вехі мінулага
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі