Сямён Шарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:
|папярэднік2 = [[Мечыслаў Грыб]]
|папярэднік2 = [[Мечыслаў Грыб]]
|наступнік2 = пасада скасаваная
|наступнік2 = пасада скасаваная
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|23|9|1936|1}}
|месца_нараджэньня = [[Лаўрышава]], [[Наваградзкі павет]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкае ваяводзтва]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
|месца_нараджэньня = [[Лаўрышава]], [[Наваградзкі павет]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкае ваяводзтва]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
|нацыянальнасьць = [[беларус]]
|партыя =
|сужэнец =
|дзеці =
|адукацыя =
|рэлігія =
|бацька =
|маці =
|подпіс =
|узнагароды =
}}
}}
'''Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі''' (нарадзіўся [[23 верасьня]] [[1936]] году, в. [[Лаўрышава]] [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]], цяпер [[Наваградзкі раён]]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь]].
'''Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі''' (нарадзіўся [[23 верасьня]] [[1936]] году, в. [[Лаўрышава]] [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]], цяпер [[Наваградзкі раён]]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь]].

Вэрсія ад 17:54, 22 чэрвеня 2017

Сямён Георгіевіч Шарэцкі
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Паводле Канстытуцыі 1994 году
21 ліпеня 1999 — ц. ч.
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
3-ці Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
студзень 1996 — 2000
Папярэднік: Мечыслаў Грыб
Наступнік: пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 верасьня 1936(1936-09-23) (87 гадоў)
Лаўрышава, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Партыя:
Адукацыя:

Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасьня 1936 году, в. Лаўрышава Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Адукацыя

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафэсар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў.

Працоўная дзейнасьць

Працаваў намесьнікам старшыні (з 1959), старшынём калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (19701976), загадчыкам катэдрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці» ў ВПШ (з 1976), старшынём калгасу «Чырвоны Сьцяг» Валожынскага раёну Менскай вобласьці (19841993).

Палітычная дзейнасьць

У 1993 саветнік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі1994).

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь1995). З студзеня па лістапад 1996 году Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г., працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.

21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага в. а. прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Цытаты

« Справа ў тым, што ў Расеі, якая павіншавала Лукашэнку з перамогай, нічога не мяняецца да лепшага. А яна — стрыжань усіх дыктатарскіх рэжымаў. Памятаю, у нас у дзяцінстве ў кампаніі былі два хлопцы: невялікага расточку Сяргей і здаравяка Міша. І калі Сяргей з кімсьці задзіраўся, яго папросту маглі скруціць і выкінуць з клубу. Але Міша за яго заўсёды заступаўся, і яго не чапалі. Так і ў Беларусі — ёсьць Расія, якая заўсёды абароніць[1]. »


« І паглядзіце, якія ў Расеі развагі? Памятаеце, калі Пуціну задалі пытаньне пра прэзыдэнцкія выбары і пра магчымага канкурэнта Мядзьведзева, ён адказаў: маўляў, а мы зь ім сядзем і дамовімся. Пра якую дэмакратыю пасьля гэтага можна казаць? У Амэрыцы такое немагчыма...[1] »

Крыніцы