Маргарэт Тэтчэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
|папярэднік = [[Джэймз Калаган]]
|папярэднік = [[Джэймз Калаган]]
|наступнік = [[Джон Мэйджар]]
|наступнік = [[Джон Мэйджар]]

|дата_нараджэньня = {{Нарадзілася|18|10|1925}}
|месца_нараджэньня = [[Грэнтэм]], [[Лінкальншыр]], [[Ангельшчына]], [[Брытанская імпэрыя]]
|месца_нараджэньня = [[Грэнтэм]], [[Лінкальншыр]], [[Ангельшчына]], [[Брытанская імпэрыя]]
|дата_сьмерці = {{Памерла|8|04|2013}}
|месца_сьмерці = [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
|месца_сьмерці = [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
|нацыянальнасьць =
|назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
|партыя = [[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі]]
|партыя = [[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі]]
|муж = Дэніс Тэтчэр
|муж = Дэніс Тэтчэр

Вэрсія ад 17:40, 22 чэрвеня 2017

Маргарэт Тэтчэр
71-ы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
4 траўня 1979 — 28 лістапада 1990[1]
Папярэднік: Джэймз Калаган
Наступнік: Джон Мэйджар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 13 кастрычніка 1925(1925-10-13)[2][3][4][…]
Грэнтэм, Лінкальншыр, Ангельшчына, Брытанская імпэрыя
Памерла: 8 красавіка 2013(2013-04-08)[2][3][4][…] (87 гадоў)
Лёндан, Вялікабрытанія
Партыя: Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі
Сужэнец: Дэніс Тэтчэр[d][2][3]
Дзеці: сын: Марк
дачка: Кэрал
Бацька: Альфрэд Робэртс
Маці: Бэатрыс Стэфэрсан
Адукацыя: Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher, 18 кастрычніка 1925 — 8 красавіка 2013) — 71-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 19791990 гадах, баранэса з 1992 году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі гэтак званага «тэтчэрызму».

Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 годзе была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдўарда Гіта. У 1975 годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў ейнага кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фалклэндзкага канфлікту 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў 1983 годзе.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987 годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (па-ангельску: poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як Майкл Гэзэлтайн аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра. Тэтчэр была пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў. Пасьля сыходу з пасады прэм’ера Тэтчэр адышла ад палітыкі. Напісала кнігу ўспамінаў. Памерла 8 красавіка 2013 году пасьля інсульту[7]. Ёй было 87 гадоў. 17 красавіка яна была крэмаваная, прах пахаваны на тэрыторыі шпіталя каля магілы яе мужа. Разьвітальную цырымонію наведалі каля 200 знакамітых асобаў з усяго сьвету, у тым ліку Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II[8].

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Маргарэт Тэтчэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў