Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 12: Радок 12:
| папярэднік = [[Георг VI]]
| папярэднік = [[Георг VI]]
| наступнік = [[прынц Чарльз]]
| наступнік = [[прынц Чарльз]]
|месца_нараджэньня = [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
| пасада2 =
| пачатак_тэрміну2 =
| канец_тэрміну2 =
| папярэднік2 =
| наступнік2 =
| прэм'ер-міністар2 =
| прэзыдэнт2 =
| дата_нараджэньня = {{Нарадзілася|21|4|1926|1}}
|месца_нараджэньня = {{сьцяг Вялікабрытаніі}} [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
| дата_сьмерці =
| месца_сьмерці =
| нацыянальнасьць = {{сьцяг Ангельшчыны}} [[ангельцы|англічанка]]
| партыя =
| сужэнец = [[Філіп Маўнтбатэн]]
| сужэнец = [[Філіп Маўнтбатэн]]
| дзеці =
| дзеці =

Вэрсія ад 17:30, 22 чэрвеня 2017

Лізавета ІІ
Каралева Вялікабрытаніі
6 лютага 1952 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Гордан Браўн
Папярэднік: Георг VI
Наступнік: прынц Чарльз
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 21 красавіка 1926(1926-04-21)[1][2][3][…]
Лёндан, Вялікабрытанія
Памерла: 8 верасьня 2022(2022-09-08)[4][5] (96 гадоў)
Сужэнец: Філіп Маўнтбатэн
Дзеці: Карл III[6], Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі[d][6], Эндру, прынц Ёрскі[d][6] і Эдуард, граф Уэсекскі[d][6]
Бацька: Георг VI[7][8]
Маці: Елізавета Боўз-Лаян[d][7][8]
Узнагароды:
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран

Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; нарадзілася 21 красавіка 1926, Лёндан) — дзейсная каралева і глава дзяржавы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, глава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы астравы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн. Прыналежыць да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.

Біяграфія

Старэйшая дачка герцага Ёрцкага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (18951952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (19002002). Яе дзядулі і бабулі: Георг V (18651936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (18671953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (18551944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (18831961), — па маці.

Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдўарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсінгтана ў Букінгемскі палац.

Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.

У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося яе каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньню.

Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўільсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.

Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.

У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа 4 дзяцей — прынц Чарльз (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), прынц Эндру (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).

Вонкавыя спасылкі

Лізавета IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Елизавета II // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 78.
  2. ^ а б Elisabeth II. // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Elizabeth II. // FemBio database (ням.)
  4. ^ а б в г Queen Elizabeth II has died, Buckingham Palace announces (анг.) // BBC News OnlineBBC, 2022.
  5. ^ а б в г Queen's cause of death given as 'old age' on death certificate (анг.) // BBC News OnlineBBC, 2022.
  6. ^ а б в г Elizabeth 2. (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  7. ^ а б Queen's birthday: Queen Elizabeth II's life in 92 facts. BBC (брыт. анг.) — 2018.
  8. ^ а б Kindred Britain