Малая падарожная кніжыца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47: Радок 47:


== Гісторыя вывучэньня ==
== Гісторыя вывучэньня ==
Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў [[Іван Дабраслаўскі]] ў [[1796]] годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У [[1813]] годзе [[Васіль Сопікаў]] апісаў [[Псалтыр (Скарына, 1522)|Псалтыр]], які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у [[Вільня|Вільне]] каля [[1525]] года, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У [[1825]] годзе [[Пётр Кёпен]] упершыню назваў [[Шасьцідневец]] і [[Саборнік]], якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У [[1849]] годзе [[Іван Сахараў]] у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У [[1878]] годзе [[Іван Каратаеў]] у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і [[Пётар Уладзіміраў|Уладзіміраў]].
Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў [[Іван Дабраслаўскі]] ў 1796 годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У 1813 годзе [[Васіль Сопікаў]] апісаў [[Псалтыр (Скарына, 1522)|Псалтыр]], які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у [[Вільня|Вільне]] каля 1525 году, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У 1825 годзе [[Пётр Кёпен]] упершыню назваў [[Шасьцідневец]] і [[Саборнік]], якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У 1849 годзе [[Іван Сахараў]] у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У 1878 годзе [[Іван Каратаеў]] у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і [[Пётар Уладзіміраў|Уладзіміраў]].


У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст. Час выданьня меркаваўся 1525 годам, пасьля віленскага [[Апостал (Скарына)|Апостала 1525 году]]. Аднак пасьля знаходцы ў [[Капэнгаген]]е асобніка поўнай [[Пасхалія|Пасхаліі]] дата выданьня была ўдакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасьля працы [[Яраслаў Ісаевіч|Яраслава Ісаевіча]] пачалі называць «Малая падарожная кніжка».
У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст. Час выданьня меркаваўся 1525 годам, пасьля віленскага [[Апостал (Скарына)|Апостала 1525 году]]. Аднак пасьля знаходцы ў [[Капэнгаген]]е асобніка поўнай [[Пасхалія|Пасхаліі]] дата выданьня была ўдакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасьля працы [[Яраслаў Ісаевіч|Яраслава Ісаевіча]] пачалі называць «Малая падарожная кніжка».

Вэрсія ад 20:42, 15 чэрвеня 2017

Малая падарожная кніжыца
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 1522—1525
Выдавецтва: Віленская друкарня Скарыны

«Мала́я падаро́жная кні́жыца» — зборнік, выдадзены ў 1522 годзе ў Вільні Францыскам Скарынам, мусіў служыць людзям, што па роду сваёй дзейнасьці шмат часу праводзілі ў дарозе. Гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 аркуша. У склад кнігі-канвалют, як сьведчыць яго падрабязны зьмест, Скарына ў парадку чарговасьці плянаваў ўключыць 21 выданьне: «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасьцідневец». Зборнік (уключае сьціслыя «Сьвятцы» і «Пасхалію» са зьвесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасьляслоўе). Невядома, ці былі ўсе заплянаваныя часткі зборніка аб’яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу, і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выданьня тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжыца». Сьлядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла ў навуковы ўжытак, аўтарская — так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасьля «Пасхаліі» падрабязным зьмесьце. Ня ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зьберагліся.[2]

Псалтыр

Гэта 2-ое выданьне «Псалтыра» (1522) Ф. Скарынам, яно зроблена ў якасьці першай часткі «Малой падарожнай кніжыцы» пасьля пераезду з чэскай Прагі ў Вільню. Гэтым выданьнем Псалтыра пачалася кнігадрукарская справа ў ВКЛ. Па колькасьці захаваных асобнікаў «Псалтыр» займае першае месца сярод іншых частак «Малой падарожнай кніжкі». Усяго вядома 9 асобнікаў[2].

Часасловец

Акафісты і каноны

Акафіст імю Ісуса Хрыста

У пададзеным ў «Малой падарожнай кніжыцы» зьмесьце Скарына называе гэты акафіст творам якогасьці Феакціста, у той час як у зьмешчаным у ім акравершы чытаецца: «Делал доктор Скоринич Францискус». Магчыма Скарына перарабіў чужы тэкст, выкарыстаў акафіст іншага аўтара для складаньня патрэбнага акраверша. У санкт-пецярбурскім камплекце выданьняў Скарыны на тытульным аркушы гэтага акафіста пададзена гравюра, у цэнтры якой разьмешчана Багародзіца з Ісусам Хрыстом, а паабапал іх стаяць два анёлы. Пад гравюрай надрукаваны загаловак: «Починаеться акафіст пресладкому імені господа нашего Ісуса Христа, глаголемы по вся дни». Тэкст пасьляслоўя да гэтага акафіства надрукаваны чырвонай кінаварнай фарбай. Ён адкрываецца гравюрай з надпісам: «Господь наш Ісус Христос во храме навчаеть законовчителей Іудейских».[3]

Шасьцідневец

Чацьвёртая складовая частка «Малой падарожнай кніжыкі» «Шестодневець кратькій на всу неделю, поченши от суботы, по обычаю всех восточных церквии». Займае 36 аркушаў друкаванага тэксту, але ні прадмовай, ні пасьляслоўем выдаўца не суправаджаецца.[3]

Саборнік

Сьвятцы

Пасхалія

Гісторыя вывучэньня

Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў Іван Дабраслаўскі ў 1796 годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У 1813 годзе Васіль Сопікаў апісаў Псалтыр, які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у Вільне каля 1525 году, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У 1825 годзе Пётр Кёпен упершыню назваў Шасьцідневец і Саборнік, якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У 1849 годзе Іван Сахараў у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У 1878 годзе Іван Каратаеў у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і Уладзіміраў.

У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст. Час выданьня меркаваўся 1525 годам, пасьля віленскага Апостала 1525 году. Аднак пасьля знаходцы ў Капэнгагене асобніка поўнай Пасхаліі дата выданьня была ўдакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасьля працы Яраслава Ісаевіча пачалі называць «Малая падарожная кніжка».

Кнігі Малой падарожнай кніжкі захаваліся ў параўнальна невялікай колькасьці: найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца Псалтыр і Часасловец (па 9 асобнікаў), самыя рэдкія Канон пакаяльны (2 ас.), Саборнік і Шасцідневец (па 4 ас.), а Пасхалія, як састаўная частка Саборніка, захавалася толькі ў адным капэнгагенскім асобніку.

У сакавіку 2017 году «Белгазпрамбанк» набыў у прыватнага калекцыянэра ў сваю карпаратыўную калекцыю асобнік гэтай кнігі. Перамовы доўжыліся не адзін год. Сума, якую банк заплаціў, не агалошваецца. Гэта першы асобнік «Малой падарожнай кніжыцы» ў Беларусі[4].

Крыніцы

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210
  2. ^ а б Скарына Ф.: Творы… С. 174—175.
  3. ^ а б Скарына Ф.: Творы… С. 179—180.
  4. ^ На радзіму вярнулася «Кніжыца» Скарыны. Сума здзелкі не агалошваецца, Народная Воля, 1.03.2017

Літаратура