Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Баранавічаў]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Баранавічаў]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]]

Вэрсія ад 00:22, 13 чэрвеня 2017

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарошка.
Леў Гарошка
Род дзейнасьці сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 11 сакавіка 1911
Месца нараджэньня в. Трашчычы, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 28 ліпеня 1977 (66 гадоў)
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, пэдагог, культуроляг, пісьменьнік, публіцыст
Месца працы

Леў Гарошка (11 сакавіка [ст. ст. 26 лютага] 1911, в. Трашчычы, Наваградзкі павет — 28 ліпеня 1977, Парыж)[1] — грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.

Біяграфія

Паходзіў зь вельмі беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.

Адукацыя

У 1923—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Праз пасярэдніцтва і дапамогу дырэктара гімназіі Яна Цеханоўскага і дырэктара беларускага музэю ў Вільні Антона Луцкевіча Леў Гарошка паступіў у Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, дзе навучаўся ў 1931—1936 гг. Пасьля заканчэньня Акадэміі быў накіраваны для далейшых студыяў у Інсбрук (Аўстрыя). У 1936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрэя Шаптыцкага. 17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Бацькаўшчыне сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі Далятычы на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. Вячаслаў Аношка.

Сьвятарскае служэньне

Малітоўнік «Божым шляхам», выдадзены айцом Л. Гарошкам

Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі (1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, Гарадная (Столінскі р-н), Стоўпцы, Збураж (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона Неманцэвіча, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).

У гады 2-й сусьветнай вайны жыў у Баранавічах, працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў Бэрліне, а пасьля ў Мюнхэне, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства[2].

З восені 1945 жыў у Рыме, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты «Беларускія навіны» (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце — ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі[3]). Ён пераканаў Усходнюю Кангрэгацыю, што энцыкліка папы Пія ХІІ Orientalis omnes з нагоды 350-х угодкаў Берасьцейскай Уніі павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова «Rutheni» ў ёй перакладзенае як «беларусы і ўкраінцы», што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.[3]

16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў Парыжы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «Божым шляхам». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят айцоў-марыянаў. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі. У 1962—1969 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).

У 1970—1977 гг. а. Леў кіруе Беларускай службай Радыё Ватыкану і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.[4].

Творчасьць

Выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах. Ён выдаў філязофска-тэалягічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак.[4]. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі цікавых апавяданьняў.

Крыніцы

  1. ^ Леў Гарошка, Радыё Свабода
  2. ^ Леў Гарошка.
  3. ^ а б Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.
  4. ^ а б Архімандрыт Леў Гарошка.

Вонкавыя спасылкі