Ян Мікалай Хадкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненьне, выява
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 47: Радок 47:
[[Файл:Ludvika Chadkievič (Žavuskaja). Людвіка Хадкевіч (Жавуская).jpg|170px|значак|Людвіка з Жавускіх]]
[[Файл:Ludvika Chadkievič (Žavuskaja). Людвіка Хадкевіч (Жавуская).jpg|170px|значак|Людвіка з Жавускіх]]


1 студзеня 1766 году ажаніўся з Людвікай Марыяй (1744—1816), дачкой ваяводы кракаўскага і гетмана польнага кароннага [[Вацлаў Жавускі|Вацлава Жавускага]] (1705—1779) і Ганны Любамірскай (1714—1763). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
1 студзеня 1766 году ажаніўся зь Людвікай Марыяй (1744—1816), дачкой ваяводы кракаўскага і гетмана польнага кароннага [[Вацлаў Жавускі|Вацлава Жавускага]] (1705—1779) і Ганны Любамірскай (1714—1763). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
* Вацлаў (каля 1767—1784)
* Вацлаў (каля 1767—1784)
* Юзэф (памёр у дзяцінстве)
* Юзэф (памёр у дзяцінстве)

Вэрсія ад 22:55, 28 траўня 2017

Ян Мікалай Хадкевіч
Ян Мікалай Хадкевіч[a]
Ян Мікалай Хадкевіч[a]

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 сьнежня 1738
Памёр 2 лютага 1781
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Адам Тадэвуш
Эва з Чапскіх
Жонка Людвіка Марыя з Жавускіх
Дзеці Вацлаў, Юзэф, Ксавэры, Аляксандар Францішак, Ганна, Разалія, Альжбета
Дзейнасьць вайсковец

Ян Мікалай Хадкевіч (4 сьнежня 1738, Гданьск — 2 лютага 1781, Чарнобыль) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1764), адначасна староста генэральны жамойцкі, генэрал-лейтэнант расейскай арміі (1778).

Быў старостам вялёнскім. Граф на Шклове і Новай Мышы. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1764) і Белага арла (9.05.1774).

Біяграфія

Я. М. Хадкевіч

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Адама Тадэвуша (1711—1745), ваяводы берасьцейскага і Эвы з Чапскіх (памерла ў 1769)[1]. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Шклове і Мышы.

У 1757 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Пэўны час жыў у мястэчку Турцы на Наваградчыне[1]. У 1758—1759 гадох удзельнічаў у Сямігадовай вайне на баку Францыі.

У 1764 годзе абіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад новага гаспадара званьне генэрал-ад’ютанта і ўрад старосты генэральнага жамойцкага.

У часе Барскай канфэдэрацыі заняў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную ўласнасьць. У 1778 атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі Расейскай імпэрыі.

Людвіка з Жавускіх

1 студзеня 1766 году ажаніўся зь Людвікай Марыяй (1744—1816), дачкой ваяводы кракаўскага і гетмана польнага кароннага Вацлава Жавускага (1705—1779) і Ганны Любамірскай (1714—1763). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Вацлаў (каля 1767—1784)
  • Юзэф (памёр у дзяцінстве)
  • Ксавэры (памёр у дзяцінстве)
  • Аляксандар Францішак (1776—1838), брыгадны генэрал, сэнатар-кашталян Царства Польскага
  • Ганна (памерла ў дзяцінстве)
  • Разалія (1768—1793), жонка з 1780 году кашталяна кіеўскага князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808)
  • Альжбета (1769—1821), жонка з 1787 году кашталяна віленскага князя Мацея Радзівіла (1749—1800)

Спачыў у Супрасьльскім манастыры.

Заўвагі

  1. ^ Зборы Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780 году

Крыніцы

  1. ^ а б Лаўрэш Л. Круцікаў У. Вялікае i Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001.

Вонкавыя спасылкі