Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі
д →Бібліяграфія: стыль |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Навуковец |
{{Навуковец |
||
|Імя = Якаў Іванавіч Трашчанок |
|||
|Арыгінал імя = |
|||
|Фота = |
|||
|Шырыня = |
|||
|Подпіс = |
|||
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|15|11|1931}} |
|||
|Месца нараджэньня = [[Менск]] |
|Месца нараджэньня = [[Менск]] |
||
|Дата сьмерці = {{Памёр|14|8|2011|гадоў=79}} |
|||
|Месца сьмерці = [[Магілёў]] |
|Месца сьмерці = [[Магілёў]] |
||
|Грамадзянства = [[Беларусь]] |
|Грамадзянства = [[Беларусь]] |
Вэрсія ад 01:11, 27 траўня 2017
Якаў Трашчанок | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 14 жніўня 2011 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Магілёў |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут |
Занятак | пэдагог, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі |
Месца працы | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова |
Вучні | Аляксандар Лукашэнка |
Узнагароды | |
Якаў Іванавіч Трашчанок (Трашчонак, 15 лістапада 1931, Менск — 14 жніўня 2011[1], Магілёў) — пэдагог і гісторык[2], дацэнт (1996). Вучань Л. Абэцэдарскага[3].
Біяграфія
У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1967—1995 гадох працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі[4].
Рукапіс кандыдацкай дысэртацыi (1971) на тэму «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)» захоўваецца ў НББ, а аўтарэфэрат — у чытальнай залі бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны. Аднак дысэртацыю не абараніў[2].
Заклікаў А. Лукашэнку паводле прыкладу Сталіна ўзяць пад свой кантроль выданьне падручнікаў па гісторыі, што апошні зрабіў у 2002 годзе. Па гэтым атрымаў ад кіраўніка дзяржавы заказ напісаць падручнік: «Напиши учебник в таком стиле, как ты у нас преподавал историю»[3]. У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Бібліяграфія
- Философия образования и проблема человека: Учеб. пособие / М. И. Вишневский, В. А. Костенич, Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1997. — 68 с.
- Трещенок, Я. И. Введение в методологию исторического познания / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1999. — 34 с.
- Трещенок, Я. И. История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 1 : Досоветский период / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2004. — 294 с.
- Трещенок, Я. И. О сущностных характеристиках советского общества / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2003. — 17 с.
- История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 2. / Я. И. Трещенок [и др.]; под ред. Я. И. Трещенка. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2005. — 310 с.
- Трещенок, Я. И. Государственная идеология и национальная идея Республики Беларусь / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2006. — 134 с.
- Хрестоматия по истории Беларуси : В 2 ч. Ч. 1. С древнейших времен до 1917 г. / сост.: Я. И. Трещенок [и др.]; под науч. ред. К. М. Бондаренко. — Минск : Издательский центр БГУ, 2008. — 623 с.
- История Беларуси с древнейших времён до октября 1917 года : учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных школ с русским языком обучения / В. В. Волженков, Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев. — Минск : Адукацыя і выхаванне, 2008. — 255 с.
- История Беларуси (октябрь 1917 — начало XXI в.) : учебное пособие для 11-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев, М. Н. Железняк; под редакцией Я. И. Трещенка. — Минск : Народная асвета, 2009. — 181 с.
Аўтар унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях», які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцнена насаджацца ўва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі[5]. У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага»[6].
Погляды і дзейнасьць
Стаяў на скрайніх пазыцыях заходнерусізму і праваслаўнага фанатызму[7]. Не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьне ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнаваў гістарычнай адметнасьці беларусаў[8]. Імкнуўся сьцьвердзіць велізарную праваслаўную імпэрыю, праваслаўную дзяржаву з панаваньнем Расеі[7].
Распрацоўваў канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах за часамі кіраваньня А. Лукашэнкі. Аўтараў папярэдняй называў «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіў, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што «гэта дзяржавы каталіцкія», і яны «праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў». Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна «здрадзіла праваслаўю», а хто не здрадзіў праваслаўю, мусіў быў «ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку». Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньваў усякія народныя паўстаньні, інтэрпрэтаваў іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.
Прапанаваў сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыў, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як пісаў Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянаваў прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.
На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіла дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыў, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляўся пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі[9]. Беларускай мовай не валодаў[6].
Крытыка
Трашчанка зьвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў[8].
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак[10]. Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці[8].
Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма[10], а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі[7]. Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі[8].
Крыніцы
- ^ Памёр ідэолаг лукашэнкаўскай гісторыі Беларусі — магілёўскі выкладчык Якаў Трашчанок. Наша Ніва (14 жніўня 2011). Праверана 27 жніўня 2011 г.
- ^ а б В центре внимания: Яков Трещенок // «Первый национальный канал», 14.08.2011.
- ^ а б Саганович, Г. Советизация, западнорусизм, что дальше? // Деды: дайджест публикаций о белорусской истории. Выпуск 8. — Минск, 2011. С. 112.
- ^ Студзінская І. (1 верасьня 2009) Лукашэнкіяна ў падручніках. Радыё Свабода. Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ Алесь Краўцэвіч: «Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і прэзыдэнта Лукашэнкі» // Радыё Свабода, 7 сьнежня 2005 г.
- ^ а б Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі // «Радыё Свабода», 30 ліпеня 2009 г.
- ^ а б в Алесь Смалянчук: Не думаю, што імя Якава Трашчанка захаваецца надоўга. Эўрапейскае радыё для Беларусі (1 верасьня 2009). Праверана 27 жніўня 2011 г.</ref
- ^ а б в г Цынічная насьмешка з гісторыі. Наша Ніва (2003-28). Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ Канцэпцыя а ля Мураўёў // «Новы Час» № 2(7), 30.01—12.02.2003.
- ^ а б Смалянчук А. Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) [1] // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси. Вып. 3. — Минск: «Мемориал», 2007. С. 351-361.
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія пэдагогі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Памерлі ў Магілёве