Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|7|12|1941}}
|Месца нараджэньня = [[вёска]] [[Верхні Церабяжоў]], [[Столін]]ская акруга, [[Генэральная акруга Валынь-Падольле|Генэральная акруга Берасьце Літоўскі]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Райхкамісарыят Украіна||uk|Райхскомісаріат Україна}}, [[Трэці Райх]]
|Месца нараджэньня = [[вёска]] [[Верхні Церабяжоў]], [[Столін]]ская акруга, [[Генэральная акруга Валынь-Падольле|Генэральная акруга Берасьце Літоўскі]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Райхкамісарыят Украіна||uk|Райхскомісаріат Україна}}, [[Трэці Райх]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|12|7|2007}}
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[Беларусь]]
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[Беларусь]]
|Грамадзянства = Беларусь
|Грамадзянства = Беларусь

Вэрсія ад 01:01, 27 траўня 2017

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ліцьвінка.
Васіль Ліцьвінка
Дата нараджэньня 7 сьнежня 1941(1941-12-07)
Месца нараджэньня вёска Верхні Церабяжоў, Столінская акруга, Генэральная акруга Берасьце Літоўскі, Райхкамісарыят Украіна(uk), Трэці Райх
Дата сьмерці 12 ліпеня 2007(2007-07-12) (65 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак фальклярыст, калекцыянэр, папулярызатар навукі, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра Фальклярыстыка
Месца працы Філялягічны факультэт БДУ
Вядомы як Стваральнік навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка (1941; в. Верхні Церабяжоў, цяпер Столінскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 2007, Менск) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 сьнежня 1941 году ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна-марскім флёце СССР (1961—1964).

Вучыўся на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту (1964—1970). Падчас вучобы ўзначальваў студэнцкі клюб, ладзіў канцэрты самадзейных калектываў унівэрсытэту, гастролі вядомых вакальна-інструмэнтальных ансамбляў ва ўнівэрсытэце.

У 1971 годзе стварыў на філфаку першую ва ўнівэрсытэце лінгафонную лябараторыю[1]. Зь верасьня 1975 году перайшоў на выкладчыцкую работу на катэдру расейскай савецкай літаратуры філфаку, дзе выкладаў фальклёр.

У 1981 годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова-дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў 2005.

1987—2003 — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Уваходзіў у рэдакцыйны склад газэты «Балесы Полісься» (бел. Галасы Палесься)[2].

Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня Таварыства беларускай школы. Кандыдат філялягічных навук.

Пасьля выхаду на пэнсію ў 2006 плянаваў стварыць у родных мясьцінах на Століншчыне фальклёрна-этнаграфічны цэнтар заходнепалескай традыцыйнай культуры, аднак раптоўная сьмерць зашкодзіла зьдзяйсьненьню плянаў.

Пахаваны на могілках у роднай вёсцы.

Дасьледчая дзейнасьць

З 1964 году займаўся зьбіраньнем, дасьледаваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу. Пераважна на Палесьсі фальклярыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тысячаў тэкставых і 50 тысячаў аўдыёзапісаў фальклёру і матэрыялаў традыцыйнай культуры.

Падчас яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1987 па 2003 гады зь Беларускім тэлебачаньнем у рамках праграмы «Запрашаем на вячоркі» зроблены 246 відэафільмаў абрадава-сьвяточнай культуры, сярод якіх — усе важнейшыя самабытныя фальклёрна-этнаграфічныя зьявы Беларусі, а найбольшую каштоўнасьць маюць сьвяты і абрады Чарнобыльскага рэгіёну, многія зь якіх зьнішчаны ў выніку глябальнай катастрофы.

Васіль Ліцьвінка — аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклёру, больш 380 навуковых, вучэбна-мэтадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.

Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру пасьпяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».

У 1970-я Рыгор Шырма паскардзіўся Васілю Ліцьвінку, зь якім яго зьвязвалі сяброўскія адносіны, на недахоп часу для напісаньня мэмуараў. Тады Ліцьвінка пачаў запісваць гутаркі з маэстра на магнітафонную стужку. За некалькі гадоў назапасілася 20 кілямэтраў аўдыёзапісаў. На жаль, многае з гэтых запісаў не захавалася[3]. Па выніках працы Васіль Ліцьвінка падрыхтаваў зборнік артыкулаў Р. Р. Шырмы «Песня — душа народа» (1976; 2-е выд. 1993) з камэнтарамі, бібліяграфіяй, летапісам жыцьця і творчай дзейнасьці Шырмы, а ў 1984 абараніў у акадэмічным Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы кандыдацкую дысэртацыю «Р. Р. Шырма — фальклярыст»[1]. Частка запісаў была апублікаваная да 100-годзьдзя Рыгора Шырмы ў часопісе «Мастацтва» ў 1992 року.

Асноўныя працы

  1. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Брэсцкай вобл. / (у суаўтарстве). — Мн.: 1973.
  2. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Гомельскай вобласці / (у суаўтарстве). — Мн.: 1989.
  3. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры Мінскай вобласці / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 1995.
  4. Рыгор Шырма. Песня — душа народа / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне I. — Мн.: 1976.
  5. Рыгор Шырма. Песня — душа народа / Васіль Ліцьвінка. — Выданьне II. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 348 с. — ISBN 9785340010704
  6. Васіль Ліцьвінка. Р. Р. Шырма — фалькларыст. Аўт. дыс. канд. філ. навук. — Мн.: 1984.
  7. Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Выданьне I. — Мн.: 1984.
  8. Песні партызанскай славы. / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Выданьне II. — Мн.: 1988.
  9. Калыханкі і забаўлянкі. / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 1992.
  10. Ліцьвінка Васіль. Край Адамаў родны… Новагародчына. — Мн.: 1992. — С. 231-297. — (У зб.:Школьны літаратурны вечар.).
  11. Васіль Ліцьвінка. Веснавыя святы і абрады. — Мн.: 1995.
  12. Васіль Ліцьвінка. Зімовыя святкі. — Мн.: 1995.
  13. Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для спецыяльнасцяў Беларускай акадэміі мастацтваў. — Мн.: 1997.
  14. Васіль Ліцьвінка. Беларускі фальклор. Праграма для навучальных устаноў культуры і адукацыі. — Роднае слова, №№7-8. — Мн.: 1998.
  15. Спадчына маёй маці / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 1993.
  16. Ліцьвінка Васіль. Веснавыя святы і абрады. — Мн.: 1995.
  17. Ліцьвінка Васіль. Зімовыя святкі. — Мн.: 1995.
  18. Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў. — Выданьне І. — Мн.: 1997.
  19. Ліцьвінка, Васіль. Святы і абрады беларусаў / рэд. Л.М. Раменьчык. — 2-ое выд. — Менск: Беларусь, 1998. — 190 с. — 7000 ас. — ISBN 985-01-0055-9
  20. Ліцьвінка Васіль. Святы і абрады беларусаў. — Выданьне ІІІ. — Мн.: 2001. — 190 с. — ISBN 985-01-0327-2
  21. Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Зборнік матэрыялаў Першай міжнароднай этналінгвістычнай канферэнцыі, Мінск, 25-26.ІV.2003 / Укл. Васіль Ліцьвінка. — Мн.: 2003.
  22. Ліцьвінка Васіль. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842—1844 гадоў — гістарычны эпас беларусаў. — Мн.: 2004. — ISBN 985—464-594-0
  23. Ліцьвінка Васіль. Каляндар свят і абрадаў беларусаў (1994—2006).

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ а б Мікола Антропаў Васіль Ліцьвінка. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загородье». Праверана 21 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Балесы Полісься Вытокі Праверана 21 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Васіль Ліцьвінка. Шырма расказвае пра сябе… // Раённыя будні. — 14 сакавіка 2012. — № 21 (9467). — С. 5.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі