Хата: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 27: Радок 27:
[[Катэгорыя:Беларускае народнае дойлідзтва]]
[[Катэгорыя:Беларускае народнае дойлідзтва]]
[[Катэгорыя:Хата| ]]
[[Катэгорыя:Хата| ]]

[[de:Cottage (Wohngebäude)]]
[[eo:Kabano]]

Вэрсія ад 11:15, 23 траўня 2017

Хата

Хата — жылая, пераважна зрубная пабудова.

Хата ў Беларусі

Верагодна першай формай драўлянага жытла на Беларусі стаў просты курэнь. Далей атрымаў распаўсюджаньне аднакамэрны дом зрубнай канструкцыі. Са зьяўленьнем сенцаў пляніроўка хаты ўскладнілася: узьнікла двухкамэрнае і трохкамэрнае жытло. Апошнія тыпы былі найбольш распаўсюджанай формай жыльля беларусаў на працягу сярэднявечча і Новага часу.

Як тып жылля гістарычна развілася з зямлянкі (паўзямлянкі). На асаблівасці планаў і канструкцый ўплываюць сацыяльна-эканамічныя і прыродна-кліматычныя ўмовы, будаўнічыя матэрыялы пэўных рэгіёнаў. Беларуская хата вызначаецца дасканаласцю апрацоўкі будаўнічых матэрыялаў, пра- парцыянальнасцю форм, выразнасцю кампанентаў, дэкаратыўным аздабленнем. Функцыянальныя, канструкцыйныя і дэкаратыўныя элементы хаты (франтоны, ліштвы, вільчыкі, дымнікі, падзоры і інш.) часта ўпрыгожаны архітэктурнай разьбой. Важны элемент дэкору хаты — мастацкая шалёўка: пэўным нахілам дошак ствараюцца разнастайныя ўзоры (квадраты, ромбы, трохвугольнікі і інш.).

Архітэктура

На Беларусі з 1-2 ст. вядома 1-камернае жытло з печчу без коміна (курная хата) і вузкімі акенцамі з засаўкамі. З 16 ст. існавалі таксама 2 і 3-камерныя хаты (хата+сенцы+хата) (хата+сенцы+гаспадарчая пабудова — клець, варыўня). З 19 ст. пераважала т. зв. белая хата, якая мае печ з комінам. Будавалі хаты найчасцей з хвоі і елкі. Хата на падмурку пашырана з 19 ст. Крылі хаты саломаю, чаротам, дранкай, гонтай, чарапіцай, з 20 ст. выкарыстоўваюць бляху. Да канца 19 ст. быў пашыраны тып падлогі земляны і глінабітны, які змяніла дашчаная падлога на лагах.

Інтэр'ер

Інтэр'ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. У куце каля дзвярэй стаяла печ, вусцем да прыпечнага акна, побач быў т. зв. бабін кут. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць — пачэснае месца ў хаце, там стаялі стол, нерухомыя лавы пры сценах, услон. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчаліся палаці. На сцяне каля дзвярэй мацавалася паліца, дзе трымалі посуд і іншае начынне. Інтэр'ер хаты паступова дапаўняўся інш. мэбляй. Удасканальвалася ўнутраная прастора хаты: некапітальнымі перагародкамі выдзялялі кухню, спальню, святліцу. Знадворку перад уваходам пачалі прыбудоўваць ганак і веранду.

Плян

Літаратура

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
  • Сельскае жылое асяроддзе: У 8 т. Т.2.Дойлідства/ А. І. Лакотка; Інст-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка: Мн.: Тэхналогія, 1997 — с.243.

Вонкавыя спасылкі

Хатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў