Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: выпраўленьне спасылкі
Радок 7: Радок 7:
# Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.
# Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыццяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя інстытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.
Існуе 2 спосабы ажыцьцяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя інстытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытаньне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да ейнага поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня [[Злучаныя Штаты Эўропы|Злучаных Штатаў Эўропы]].

Радок 18: Радок 18:
* [http://fds.oup.com/www.oup.com/pdf/13/9780199544813_chapter1.pdf Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration]
* [http://fds.oup.com/www.oup.com/pdf/13/9780199544813_chapter1.pdf Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration]
* Андрэй Казакевіч. [http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm Гісторыя эўрапейскай інтэграцыі]
* Андрэй Казакевіч. [http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/kazakievicz_01.htm Гісторыя эўрапейскай інтэграцыі]
* Аляксандр Лагвінец. [http://nmnby.eu/news/analytics/12.html Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі], 1 лістапада 2003
* Аляксандар Лагвінец. [http://nmnby.eu/news/analytics/12.html Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі], 1 лістапада 2003

[[Катэгорыя:Эўрапейская інтэграцыя| ]]
[[Катэгорыя:Эўрапейская інтэграцыя| ]]

Вэрсія ад 13:52, 20 траўня 2017

Эўрапе́йская інтэгра́цыя — працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў у сфэрах эканомікі, права, культуры і палітыкі.

Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, — Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.

Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:

  1. Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц, або іх прымаюць наваўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі);
  2. Пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актараў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыцьцяўленьня інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя інстытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытаньне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да ейнага поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі