Стэфан Курч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылістыка
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Вайсковы дзяяч|поўнае імя=Стэфан Ёсіфавіч Курч|арыгінальнае імя=(па-расейску: Степан Осипович Курч)|пэрыяд жыцьця={{Нарадзіўся|31|05|1850}} — {{Памёр|12|01|1906}}|месца нараджэньня={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} вёска [[Вусьце]] [[Магілёўскай губерні]]|месца сьмерці={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} [[Менск]]|партрэт=[[Файл:Stefan Kurch.jpg|200px]]|подпіс=|мянушка=|прыналежнасьць={{Сьцягафікацыя|Расейская імпэрыя}}|гады службы=[[1868]]—[[1906]]|званьне=[[генэрал-маёр]]|род войскаў=|камандаваў=|частка=|бітвы=[[Расейска-турэцкая вайна]] (1877-1878)|узнагароды=ордэн Сьв. Уладзімера 4 ступені,
{{Вайсковы дзяяч|поўнае імя=Стэфан Ёсіфавіч Курч|арыгінальнае імя=(па-расейску: Степан Осипович Курч)|пэрыяд жыцьця={{Нарадзіўся|31|05|1850}} — {{Памёр|12|01|1906}}|месца нараджэньня={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} вёска [[Вусьце]] Магілёўскай губерні|месца сьмерці={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} [[Менск]]|партрэт=[[Файл:Stefan Kurch.jpg|200px]]|подпіс=|мянушка=|прыналежнасьць={{Сьцягафікацыя|Расейская імпэрыя}}|гады службы=[[1868]]—[[1906]]|званьне=[[генэрал-маёр]]|род войскаў=|камандаваў=|частка=|бітвы=[[Расейска-турэцкая вайна]] (1877-1878)|узнагароды=ордэн Сьв. Уладзімера 4 ступені,
ордэн Сьв. Станіслава 1 ступені ([[1901]]),
ордэн Сьв. Станіслава 1 ступені ([[1901]]),
ордэн Сьв. Ганны 1 ступені ([[1904]]),
ордэн Сьв. Ганны 1 ступені ([[1904]]),

Вэрсія ад 11:10, 13 траўня 2017

Стэфан Ёсіфавіч Курч
(па-расейску: Степан Осипович Курч)
31 траўня 185012 студзеня 1906
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі вёска Вусьце Магілёўскай губерні
Месца сьмерці Сьцяг Расейскай імпэрыі Менск
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя
Гады службы 18681906
Званьне генэрал-маёр
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна (1877-1878)
Узнагароды ордэн Сьв. Уладзімера 4 ступені,

ордэн Сьв. Станіслава 1 ступені (1901), ордэн Сьв. Ганны 1 ступені (1904), камандорскі крыж Ганаровага легіёна (1902), вялікі афіцэрскі крыж ордэна Сьв. Маўрыкія і Лазара (1902)

Стэфан Ёсіфавіч Курч (1850—1906) — расейскі генэрал-маёр беларускага паходжаньня, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.

Паходжаньне

Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, яго прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. Курчы).

Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку Вусьце Магілёўскай губерні. Бацька - беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці - Надзея Васілеўна Бібікава дачка расейскага генэрала В. А. Бібікава.

Пачатак вайсковай кар'еры

Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскай Інжынэрнай Вучэльні, зь якой у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.

У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў Ляйб-Гвардыі Праабражэнскі полк.

У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і праз месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сыбірскай вайсковай акругай з залічэньнем маёрам па армейскай пяхоце.

Расейска—турэцкая вайна

З пачаткам Расейска—турэцкай вайны Стэфан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, потым у 17-й пяхотны Архангелагародзкі. За бездакорную службу быў узнагароджаны ордэнам Сьв.Станіслава 2 ступені зь мячамі, Сьв. Ганны 2 ступені зь мячамі і Сьв.Уладзімера 4 ступені зь мячамі і бантам. Пасьля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сыбірскай вайсковай акругі.

Апошнія гады

У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзервовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком.

14 траўня 1896 году ўзьведзены ў генэрал-маёры і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году — 50-й рэзервовай пяхотнай брыгадай.

У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі. Гэты час разам з дзецьмі жыў у Менску па адрасе: вул. Захар'еўская, дом 16.

Сям'я

  • Брат — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854-1916), скончыў вучэльню правазнаўства ў Санкт-Пецярбургу, уладальнік сядзібы Чэрвіна, з 1895 — калежскі асэсар.
  • Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861-1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў Маскве на Сьпірыдонаўцы, дом 16.
  • Дачка — Надзея Курч (1891—?)
  • Сын — Барыс Курч (1899—?)

Сьмерць

Памёр у студзені 1906 году, пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.