Емэн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
афармленьне
Радок 11: Радок 11:
|НайбуйнейшыГорад = Сана
|НайбуйнейшыГорад = Сана
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністар]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Абдураба Мансур Гадзі||be|Абд Рабу Мансур аль-Хадзі}}<br />Mohammed Basindawa
|ІмёныКіраўнікоў = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Абдураба Мансур Гадзі||be|Абд Рабу Мансур аль-Хадзі}}<br />Абдэль-Азыз бін Габтур
|Плошча = 527 829
|Плошча = 527 829
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 50-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 50-е
Радок 31: Радок 31:
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі = — аб’яднаньне
|НезалежнасьцьПадзеі = — аб’яднаньне
|НезалежнасьцьДаты = <br />[[22 траўня]] [[1990]]
|НезалежнасьцьДаты = <br />22 траўня 1990
|ДзяржаўныГімн = Аб’яднаная рэспубліка
|ДзяржаўныГімн = Аб’яднаная рэспубліка
|АўтамабільныЗнак = YAR
|АўтамабільныЗнак = YAR
Радок 40: Радок 40:
'''Рэспу́бліка Е́мэн''' альбо '''Е́мэн''' — краіна на паўднёвым усходзе [[Азія|Азіі]], мяжуе з [[Саудаўская Арабія|Саудаўскай Арабіяй]] і [[Аман]]ам.
'''Рэспу́бліка Е́мэн''' альбо '''Е́мэн''' — краіна на паўднёвым усходзе [[Азія|Азіі]], мяжуе з [[Саудаўская Арабія|Саудаўскай Арабіяй]] і [[Аман]]ам.


На захадзе выходзіць да [[Чырвонае мора|Чырвонага мора]], на поўдні — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі — 1500 км. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць выспа [[Сакотра]], шэраг іншых выспаў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіца — горад [[Сана]] (больш за 1,5 млн чал.). Іншыя буйныя месты — Адэн (каля 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.) — зьяўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова — арабская. Нацыянальнае сьвята — 22 траўня — Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальная валюта — емэнскі рыял (199 ем. р. — 1 дал. ЗША).
На захадзе выходзіць да [[Чырвонае мора|Чырвонага мора]], на поўдні — да Адэнскай затокі [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяну]]. Працягласьць берагавой лініі — 1500 км. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць востраў [[Сакотра]], шэраг іншых астравоў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіца — горад [[Сана]] (больш за 1,5 млн чал.). Іншыя буйныя месты — Адэн (каля 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.) — зьяўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова — арабская. Нацыянальнае сьвята — 22 траўня — Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальная валюта — емэнскі рыял (199 ем. р. — 1 дал. ЗША).


Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай зьяўляецца сталіца м. Сана.
Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай зьяўляецца сталіца м. Сана.
Радок 81: Радок 81:


Пры падтрымцы ЗША ў краіне праводзіцца кампанія па выяўленьні і нэўтралізацыі ніжэйшых суполак «[[Аль-Каіда|Аль-Каіды]]». У ліпені 2007 у выніку тэрарыстычнага акту ў правінцыі Марыб, адказнасьць за які ўлады ўсклалі на «Аль-Каіду», загінулі 10 чалавек (у тым ліку 8 гішпанскіх турыстаў і 2 емэнцы).
Пры падтрымцы ЗША ў краіне праводзіцца кампанія па выяўленьні і нэўтралізацыі ніжэйшых суполак «[[Аль-Каіда|Аль-Каіды]]». У ліпені 2007 у выніку тэрарыстычнага акту ў правінцыі Марыб, адказнасьць за які ўлады ўсклалі на «Аль-Каіду», загінулі 10 чалавек (у тым ліку 8 гішпанскіх турыстаў і 2 емэнцы).

== Геаграфія ==

== Адміністрацыйны падзел ==
== Эканоміка ==


== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==
Радок 91: Радок 86:


Дзяржаўная рэлігія — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алькагольных напояў і сьвініны.
Дзяржаўная рэлігія — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алькагольных напояў і сьвініны.

== Культура ==
{{Накід:Азія}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Партал|Азія}}
{{Commons|Category:Yemen}}


{{Краіны Азіі}}
{{Краіны Азіі}}

Вэрсія ад 12:11, 8 траўня 2017

Емэн
الجمهورية اليمنية
Al-Ǧumhūriyyah al-Yamaniyyah
Сьцяг Емэну Герб Емэну
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Аб’яднаная рэспубліка»
Месцазнаходжаньне Емэну
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Сана
Найбуйнейшы горад Сана
Форма кіраваньня Рэспубліка
Абдураба Мансур Гадзі(be)
Абдэль-Азыз бін Габтур
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
50-е месца ў сьвеце
527 829 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
49-е месца ў сьвеце
23 833 000
44,7/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
86-е месца ў сьвеце
$58,202 млрд
$2249
Валюта Емэнскі рыял (YER)
Незалежнасьць
— аб’яднаньне

22 траўня 1990
Аўтамабільны знак YAR
Дамэн верхняга ўзроўню .ye
Тэлефонны код +967
Мапа Емэну
Мапа Емэну

Рэспу́бліка Е́мэн альбо Е́мэн — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй і Аманам.

На захадзе выходзіць да Чырвонага мора, на поўдні — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі — 1500 км. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць востраў Сакотра, шэраг іншых астравоў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіца — горад Сана (больш за 1,5 млн чал.). Іншыя буйныя месты — Адэн (каля 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.) — зьяўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова — арабская. Нацыянальнае сьвята — 22 траўня — Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальная валюта — емэнскі рыял (199 ем. р. — 1 дал. ЗША).

Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай зьяўляецца сталіца м. Сана.

Гісторыя

У 1918 пасьля распаду Асманскай імпэрыі Паўночны Емэн атрымаў незалежнасьць. Улада перайшла да духоўнага і сьвецкага лідэра Поўначы імама Ях’і, якому ў выніку ўзброенай барацьбы супраць унутраных і вонкавых праціўнікаў удалося да сярэдзіны 1920-х гадоў аб’яднаць плямёны Паўночнага Емэну ў дзяржаву з сталіцай у м. Сана.

26 верасьня 1962 году ў Сане адбылася антыманархічная рэвалюцыя, якая скінула дынастыю імамаў, і была абвешчаная Емэнская Арабская Рэспубліка.

Паўднёвы Емен здабыў незалежнасьць у 1967 пасьля лютай барацьбы супраць брытанскага каляніялізму. З 1970 ён называецца Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай Емэн (сталіца — м. Адэн) і абвясьціў аб сваім разьвіцьці па шляху сацыялістычнай арыентацыі. У 1990 кіраўніцтва НДРЕ прызнала агульнанацыянальнае лідэрства прэзыдэнта ЕАР А. А. Салеха і пайшло на аб’яднаньне НДРЕ і ЕАР 22 траўня 1990.

Непаразуменьні, якія захоўваліся паміж кіраўнікамі былых частак Емэна прывялі ў траўні 1994 да грамадзянскай вайны, у якой Сана ў пачатку ліпеня атрымала пераканаўчую перамогу, а лідэрам паўднёваемэнскіх сэпаратыстаў давялося зьбегчы за мяжу. У 2002 яны былі амніставаныя.

Палітыка

Емэнская Рэспубліка — прэзыдэнцкая рэспубліка. Асноўны закон — Канстытуцыя, зацьверджаная 21 траўня 1990 на паасобных паседжаньнях Заканадаўчага савету ЕАР і Вярхоўнай народнай рады НДРЕ, уступіла ў сілу ў траўні 1991. У лютым 2001 адбыўся ўсенародны рэфэрэндум, на якім былі ўхваленыя папраўкі да Канстытуцыі, накіраваныя на ўмацаваньне асабістай улады прэзыдэнта Емэну. Тэрмін яго паўнамоцтваў павялічыўся да 7 гадоў (раней — пяць).

Па Канстытуцыі, дзяржаўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, а шарыят — крыніцай заканадаўства.

У верасьні 2007 пры падтрымцы 77,17% выбарнікаў перавыбраны на новы тэрмін падчас прамых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Адзіны кандыдат ад апазыцыйнага блёка «Аблічча Муштарак» Ф. Бэн Шамлан атрымаў 21,82% галасоў. Цяперашні прэзыдэнт — Абд Рабу Мансур аль-Хадзі (з 2012).

Віцэ-прэзыдэнт — Ahmed Hassan Abu Khanir (ад 2012 году).

Вышэйшы заканадаўчы орган — Палата дэпутатаў, якая абіраецца на 6 гадоў і складаецца з 301 чальцоў. Цяперашні склад парлямэнту абраны 27 красавіка 2003 на шматпартыйнай аснове. Месцы разьмяркоўваюцца наступным чынам: кіруючая партыя УНК — 229 месцаў (76%), «Іслах» — 46, ЕСП — 7, Насэрысцкая партыя — 3, партыя «Баас» — 2, незалежныя кандыдаты — 14. Маршалкам Парлямэнту ў лютым 2008 абраны чалец УНК Ях’я Алі Ар-Раі. Наступныя выбары — у красавіку 2009.

У адпаведнасьці з рашэньнем лютаўскага рэфэрэндуму 2001, Кансультацыйная рада (Савет Шуры) зьмяніла свой статус, атрымаўшы некаторыя паўнамоцтвы ў галіне заканадаўства. Складаецца з 111 чальцоў, прызначаных прэзыдэнцкім указам. Па сутнасьці Кансультацыйная рада зьяўляецца другой палатай парлямэнту і ўпаўнаважаная (разам з Палатай дэпутатаў) прымаць рашэньні па пытаньнях, датычных плянаў разьвіцьця краіны, зацьвярджэньня важных міжнародных дамоваў і да т. п. Старшыня — Абдэль Азіз Абдэль Гані.

У красавіку 2007 сфармаваны новы склад Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Алі Мухамадам Аль-Муджаварам(en). У 2011 годзе прэм’ер-міністрам стаў Mohammed Basindawa.

У арт. 144 Канстытуцыі Емэнскай Рэспублікі прадугледжаны прынцып мясцовага самакіраваньня, у адпаведнасьці зь якім кожная адміністрацыйная адзінка валодае адноснай самастойнасьцю і павінна быць прадстаўленая Мясцовай радай (абіраецца прамым і роўным галасаваньнем). На выбарах у мясцовыя рады, якія адбыліся ўвосені 2006 УНК атрымаў 74% галасоў.

У адпаведнасьці з арт. 5 Канстытуцыі ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Налічваецца больш за 30 палітычных партыяў і рухаў, хоць афіцыйна зарэгістравана 19. Кіруючай партыяй зьяўляецца Ўсеагульны народны кангрэс (УНК), створаны 24 жніўня 1982.

Апазыцыя — блёк «Ліка муштарак», які аб’яднаў «Іслах(ru)» (партыя ісламісцкага кшталту, заснаваная 13 верасьня 1990 прадстаўнікамі «Братоў-мусульманаў»), Емэнскую сацыялістычную партыю, Насэрысцкую партыю, Партыю арабскага сацыялістычнага адраджэньня «Баас», Партыю Аль-Хак, Саюз народных сілаў, Емэнскі юніянісцкі блок, Лібэральную канстытуцыйную партыю, Лігу сыноў Емэну і інш.

Унутрыпалітычнае становішча ў Емене ў цэлым устойлівае. Урад кантралюе сытуацыю, нягледзячы на супрацьстаяньне ўрадавых войскаў з узброенымі фармаваньнямі арганізацыі «Веруючая моладзь», якое працягваецца ў паўночнай правінцыі Сада.

У 2007 і ў пачатку 2008 па паўднёвых правінцыях краіны пракацілася хваля масавых хваляваньняў, пры разгоне якіх загінулі дзясяткі чалавек. Узмацніліся рознагалосьсі ўладаў зь Емэнскай сацпартыяй, якую ўрад вінаваціць у распальваньні сэпаратысцкіх настрояў на поўдні.

Лінія нацэленая на ўмацаваньне аўтарытарнага характару ўлады, якая праводзіцца рэжымам пры абвяшчэньні афіцыйнага курсу на дэмакратызацыю, разьвіцьцё інстытутаў грамадзянскай супольнасьці.

Пры падтрымцы ЗША ў краіне праводзіцца кампанія па выяўленьні і нэўтралізацыі ніжэйшых суполак «Аль-Каіды». У ліпені 2007 у выніку тэрарыстычнага акту ў правінцыі Марыб, адказнасьць за які ўлады ўсклалі на «Аль-Каіду», загінулі 10 чалавек (у тым ліку 8 гішпанскіх турыстаў і 2 емэнцы).

Дэмаграфія

Насельніцтва — 20,2 млн чал. (ацэнка, сьнежань 2007 г.), у асноўным арабы. Да 750 тыс. емэнцаў жывуць у іншых краінах Арабійскай паўвыспы.

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алькагольных напояў і сьвініны.

Вонкавыя спасылкі

Емэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў