Юзэф Панятоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
|у адстаўцы = |
|у адстаўцы = |
||
}} |
}} |
||
'''Юзэф Панятоўскі''' ({{мова-pl|Józef Antoni Poniatowski}}; |
'''Юзэф Панятоўскі''' ({{мова-pl|Józef Antoni Poniatowski}}; 7 траўня 1763, [[Вена]] — 19 кастрычніка 1813, [[Ляйпцыг]]) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, [[маршал Францыі]], пляменьнік караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З |
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 году займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году|вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году]] быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым ва Ўкраіне. Вызначыўся ў [[Бітва пад Зяленцамі|бітве пад Зяленцамі]] — першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў [[Ян III Сабескі|Яна Сабескага]]. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна [[Virtuti Militari]]. Першымі ўзнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і [[Тадэвуш Касьцюшка]]. |
||
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам [[Тадэвуш Касьцюшка|Касьцюшкі]] ў час [[Паўстаньне 1794 году|Паўстаньня 1794 году]]. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у [[Варшава|Варшаве]]. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у [[Вена|Вену]]. |
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам [[Тадэвуш Касьцюшка|Касьцюшкі]] ў час [[Паўстаньне 1794 году|Паўстаньня 1794 году]]. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у [[Варшава|Варшаве]]. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у [[Вена|Вену]]. |
||
[[Павал I]] вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У |
[[Павал I]] вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыяжджаў у [[Санкт-Пецярбург]] на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй. |
||
Увосень |
Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля [[Фрыдрых Вільгельм III|Фрыдрыха Вільгельма III]] ўзначаліць гарадзкую міліцыю. |
||
З прыходам войскаў [[Ёахім Мюрат|Мюрата]], пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. У |
З прыходам войскаў [[Ёахім Мюрат|Мюрата]], пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам [[Герцагства Варшаўскае|вялікага герцагства Варшаўскага]]. Удзельнічаў у [[Вайна 1812 году|паходзе Напалеона на Расею]] ў 1812, камандуючы польскім корпусам. |
||
У |
У 1813 годзе вызначыўся ў [[Бітва народаў|бітве пры Ляйпцыгу]] й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад [[Ляйпцыг]]у, патануў у рацэ [[Эльстэр]]. |
||
Прах ягоны ў |
Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў [[Кракаў]]. |
||
На [[Востраў Сьвятая Гэлена|востраве Сьвятая Гэлена]] Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў». |
На [[Востраў Сьвятая Гэлена|востраве Сьвятая Гэлена]] Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў». |
Вэрсія ад 21:10, 25 красавіка 2017
Юзэф Панятоўскі па-польску: Józef Antoni Poniatowski | |||||||
7 траўня 1763 — 19 кастрычніка 1813 | |||||||
Месца нараджэньня | Вена | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Ляйпцыг | ||||||
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая Герцагства Варшаўскае | ||||||
Гады службы | 1789—1813 | ||||||
Званьне | Вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі герцагства Варшаўскага, маршал Францыі | ||||||
Камандаваў | V-ы корпус «Вялікай арміі» | ||||||
Бітвы/войны | вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Паўстаньне 1794 году | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Юзэф Панятоўскі (па-польску: Józef Antoni Poniatowski; 7 траўня 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813, Ляйпцыг) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Біяграфія
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 году займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым ва Ўкраіне. Вызначыўся ў бітве пад Зяленцамі — першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў Яна Сабескага. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна Virtuti Militari. Першымі ўзнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і Тадэвуш Касьцюшка.
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам Касьцюшкі ў час Паўстаньня 1794 году. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у Варшаве. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у Вену.
Павал I вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыяжджаў у Санкт-Пецярбург на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.
Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля Фрыдрыха Вільгельма III ўзначаліць гарадзкую міліцыю. З прыходам войскаў Мюрата, пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да Напалеона. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам вялікага герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812, камандуючы польскім корпусам.
У 1813 годзе вызначыўся ў бітве пры Ляйпцыгу й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад Ляйпцыгу, патануў у рацэ Эльстэр.
Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў Кракаў.
На востраве Сьвятая Гэлена Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».
Мэмарыяльная пліта ў памяць аб Панятоўскім ўсталяваная на помніку Бітве народаў. У Варшаве ўсталяваны конны помнік князю Юзэфу Панятоўскаму (скульптар Бэртэль Торвальдсэн). Сярод скульптурных малюнкаў, якія ўпрыгожваюць фасад Люўру, знаходзіцца статуя Панятоўскага.
Літаратура
- Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880.
Вонкавыя спасылкі
Юзэф Панятоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1763 годзе
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1813 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Панятоўскія
- Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году
- Генэралы Рэчы Паспалітай
- Маршалы Напалеона I
- Пахаваныя ў Вавэльскай катэдры