Раскол Маскоўскай царквы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Артаграфія}}
'''Раскол''' — рэлігійна-грамадзкі рух у [[Расея|Расеі]], у выніку якога адбылося аддзяленьне ад [[расейская праваслаўная царква|расейскай праваслаўнай царквы]] самастойнай рэлігійнай плыні — [[стараверства]].
'''Раскол''' — рэлігійна-грамадзкі рух у [[Расея|Расеі]], у выніку якога адбылося аддзяленьне ад [[расейская праваслаўная царква|расейскай праваслаўнай царквы]] самастойнай рэлігійнай плыні — [[стараверства]].



Вэрсія ад 03:54, 8 красавіка 2017

Раскол — рэлігійна-грамадзкі рух у Расеі, у выніку якога адбылося аддзяленьне ад расейскай праваслаўнай царквы самастойнай рэлігійнай плыні — стараверства.

Зачэпкай для Расколу сталі рэформы 1653—1660 гг., праведзеныя патрыярхам Ніканам з мэтай павышэньня аўтарытэту царквы і патрыяршаства і ўсталяваньня аднастайнасьці ў царкоўнай службе. Рэформа ліквідавала адрозьненьні паміж расейскім і грэцкім чынамі богаслужэньня і прадугледжвала выпраўленьні розначытаньняў у расейскіх царкоўных кнігах паводле грэцкіх узораў.

Нікан шырока выкарыстоўваў богаслужбовую практыку праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, дзе адрозьненьняў ад грэчаскай царквы не было; сьвятары і манахі з Беларусі і Украіны (напрыклад, Сімяон Полацкі) актыўна удзельнічалі ў правядзеньні рэформы.

Так 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы, 2-пальцавае хрышчэньне — З-пальцавым, двайная (сугубая) алілуя — трайной і інш.

Супраць новаўвядзеньняў і за захаваньне старой набожнасьці выступіла частка духавенства на чале з пратапопамі Авакумам, Даніілам, Іванам Няронавым і інш.

На царкоўных саборах 1654—1655 і 1666—1667 гг. перамаглі прыхільнікі рэформ. Аднак праціўнікі перамен не падпарадкаваліся саборным пастановам і т.ч. «раскалолі» царкву (адсюль назва «Раскол»).

Раскольнікі падвяргаліся ганеньням з боку патрыяршаства і царскай улады: іх высылалі на ўскраіны Расеі, зьнявольвалі ў турмы і манастыры, катавалі і каралі сьмерцю; шмат іх уцякло за граніцу, у т.л. на Беларусь.

У 2-й палавіне 17 ст. стараабрадства стала ідэйным сьцягам самых розных апазыцыйных рухаў — ад антыфэадальна-сялянскіх да кансэрватыўна-баярскіх. Супярэчлівы характар, сацыяльная неаднароднасьць удзельнікаў Расколу абумовілі наяўнасьць розных па арганізацыі і ідэалёгіі груповак стараабрадства.

Літаратура

  • Раскол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. С. 352.
  • Раскол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.