Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Спасылка
W (гутаркі | унёсак)
Радок 13: Радок 13:

== Беларусь ==
== Беларусь ==
За 2000 год, паводле Дзяржаўнай службы судова-мэдычнай экспэртызы Беларусі, у краіне ўчынілі звыш 3000 самагубстваў (30,6 выпадкаў на 100 000 насельніцтва)<ref>{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 красавіка 2001|нумар=72 (24188)|старонкі=2|issn=1990-763x}}</ref>.
За 2000 год, паводле Дзяржаўнай службы судова-мэдычнай экспэртызы Беларусі, у краіне ўчынілі звыш 3000 самагубстваў (30,6 выпадкаў на 100 000 насельніцтва)<ref name="н">{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 красавіка 2001|нумар=72 (24188)|старонкі=2|issn=1990-763x}}</ref>.

[[Беларусь]] знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў|спасылка=http://www.dzedzich.org/wp/2011/05/08/belarusi-neabhodnaya-pragrama-prafilaktyki-suicydau/|выдавец=[[Грамадзкае аб’яднаньне]] «[[Дзедзіч]]»|дата публікацыі=8 траўня 2011|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2012]] год у краіне адбылося 1949 самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Алесь Пілецкі]]|загаловак=Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам|спасылка=http://m.euroradio.by/report/letas-amal-2-tysyachy-belarusau-skonchyli-zhyccyo-samagubstvam|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=28 сакавіка 2013|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2010]] год у Беларусі больш як 77% самагубстваў учынілі працаздольныя людзі. [[Мужчына|Мужчыны]] склалі 3/4 ад агульнай колькасьці самагубцаў і найчасьцей ішлі на самагубства ва ўзросьце 40—59 гадоў. Пры гэтым сярод самагубцаў пераважалі жыхары [[Сяло|сельскай]] мясцовасьці<ref>{{Навіна|аўтар=[[Васіль Сямашка]]|загаловак=Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/03/24/by_media_suizid-press|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=24 сакавіка 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. 60% самагубцаў скончылі жыцьцё ў стане [[Сьпірт|алькагольнага]] [[Ап'яненьне|ап'яненьня]]<ref>{{Навіна|аўтар=[[Павал Падабед]]|загаловак=Часьцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросьце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/09/08/by_media_suicid|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=8 верасьня 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьдзяйсьненьня самагубства было павешаньне (82,6%)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Вячаслаў Будкевіч]]|загаловак=У аснове прычынаў самазабойстваў у Беларусі ляжаць сацыяльныя аспэкты, заяўляюць спэцыялісты|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2007/11/28/200040_200041|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=28 лістапада 2007|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. Для каля 80% самагубцаў спроба скончыць жыцьцё была паўторнай, найчасьцей у першыя 2 месяцы пасьля папярэдняй спробы<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Надзея Нікалаева]].|загаловак=Час ад часу думкі пра суіцыд узьнікаюць у кожнага пятага падлетка|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=66709|выданьне=[[Краіна здароўя]]|тып=|год=28 верасьня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=29&prilid=66707 49 (218)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/66730/28ver-5.indd.pdf 5]|issn=}}</ref>.

== Мінуўшчына ==
У 2000 г. [[дэпрэсія]] і [[шызафрэнія]] паслужылі прычынамі 60% самагубстваў у сьвеце<ref name="н"/>.

== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 23:22, 4 красавіка 2017

Карціна ангельскага мастака Томаса Чэртэнтана, які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай аршэньніка

Самазабо́йства (суіцы́д; ад лац. sui caedere — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Учыняецца пры адчуваньні стану безнадзейнасьці тут і цяпер з адначаснай думкай аб уласнай вінаватасьці[1]. Часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных псыхічных разладаў, як то дэпрэсія, біпалярны разлад, шызафрэнія, алькагалізм і наркаманія[2]. Чыньнікамі могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю[3].

Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце[4]. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў[5]. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў[6]. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце[7]. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў.

Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як рэлігія, гонар і сэнс жыцьця. Аўраамічныя рэлігіі лічаць самагубства злачынствам у адносінах да Бога з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі самураяў у Японіі, рытуал сэпуку паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У XX стагодзьдзі самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць камікадзэ й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо тэрарыстычнай тактыкі. Практыка саці падчас індуісцкага пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альбо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў[8].

Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то эўтаназія, у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне этыкі з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.

Прафіляктыка

Папярэджаньне самагубстваў выкарыстоўваецца для апісаньня калектыўных намаганьняў з мэтай зьніжэньня выпадкаў самагубстваў шляхам рэалізацыі прафіляктычных мерапрыемстваў. Абмежаваньне доступу да пэўных спосабаў, як то пальная зброя або таксіны, зьніжае рызыку зьдзяйсьненьня самагубства[9]. Іншыя мерапрыемствы ўключаюць у сябе абмежаваньне доступу да драўнянага вугалю і адкрытых парапетаў на мостах, а таксама плятформаў на станцыях мэтрапалітэну. Лячэньне наркаманіі і алькагалізму, дэпрэсіі, таксама можа быць эфэктыўным[9].

Беларусь

За 2000 год, паводле Дзяржаўнай службы судова-мэдычнай экспэртызы Беларусі, у краіне ўчынілі звыш 3000 самагубстваў (30,6 выпадкаў на 100 000 насельніцтва)[10].

Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў[11]. За 2012 год у краіне адбылося 1949 самагубстваў[12]. За 2010 год у Беларусі больш як 77% самагубстваў учынілі працаздольныя людзі. Мужчыны склалі 3/4 ад агульнай колькасьці самагубцаў і найчасьцей ішлі на самагубства ва ўзросьце 40—59 гадоў. Пры гэтым сярод самагубцаў пераважалі жыхары сельскай мясцовасьці[13]. 60% самагубцаў скончылі жыцьцё ў стане алькагольнага ап'яненьня[14]. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьдзяйсьненьня самагубства было павешаньне (82,6%)[15]. Для каля 80% самагубцаў спроба скончыць жыцьцё была паўторнай, найчасьцей у першыя 2 месяцы пасьля папярэдняй спробы[16].

Мінуўшчына

У 2000 г. дэпрэсія і шызафрэнія паслужылі прычынамі 60% самагубстваў у сьвеце[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Ларыса Цімошык. Як родная мова дапамагае змагацца з дэпрэсіяй // Жырандоля. — 27 жніўня 2009. — № 21 (67). — С. 6.
  2. ^ Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.
  3. ^ www.uvm.edu
  4. ^ Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006
  5. ^ "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"
  6. ^ Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York
  7. ^ Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617
  8. ^ "Indian woman commits sati suicide". Bbc.co.uk. 2002-08-07
  9. ^ а б Suicide prevention. WHO Sites: Mental Health. World Health Organization.
  10. ^ а б Надзея Нікалаева. Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2001. — № 72 (24188). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  11. ^ БелаПАН. Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў // Грамадзкае аб’яднаньне «Дзедзіч», 8 траўня 2011 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
  12. ^ Алесь Пілецкі. Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам // Эўрарадыё, 28 сакавіка 2013 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
  13. ^ Васіль Сямашка. Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны // БелаПАН, 24 сакавіка 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  14. ^ Павал Падабед. Часьцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросьце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю // БелаПАН, 8 верасьня 2011 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  15. ^ Вячаслаў Будкевіч. У аснове прычынаў самазабойстваў у Беларусі ляжаць сацыяльныя аспэкты, заяўляюць спэцыялісты // БелаПАН, 28 лістапада 2007 г. Праверана 11 красавіка 2013 г.
  16. ^ Надзея Нікалаева. Час ад часу думкі пра суіцыд узьнікаюць у кожнага пятага падлетка // Краіна здароўя. — 28 верасьня 2010. — № 49 (218). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

Самагубствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў